Грузія: на эмігрантаў вынікі выбараў не паўплываюць
Description
У Грузіі ў мінулыя выходныя адбыліся муніцыпальныя выбары, апазіцыя вывела на вуліцы вялікіх грузінскіх гарадоў шмат сваіх прыхільнікаў.
<figure class="wp-block-image size-large">

Як гэтыя выбары праходзілі ў Аджарыі, распавядае прадстаўнік украінскай дыяспары ў Батумі Аляксей Севярыненка:
-Выбарчая агітацыя была вельмі заўважнай: банеры, плакаты. Атмасфера была досыць напружаная. Але найбольш гэта адчувалася ў Тбілісі, усе падзеі адбываліся там.
Па словах Аляксея Севярыненкі, выбары мала паўплываюць на жыццё эмігрантаў у Батумі:
-Сапраўды, я не думаю, што гэта неяк паўпывае. Зараз ідуць пэўныя змены міграцыйнага заканадаўства, але я не думаю, што пасля гэтых выбараў штосьці істотна зменіцца. Я заўсёды казаў, што гэты бязвізавы рэжым, які дазваляў тут жыць фактычна неабмежаваны час, ён не будзе заўсёды.
Аляксей Севярыненка жыве ў эміграцыі ў Грузіі больш за тры гады. Да гэтага часу ён жыў у Кіеве. У эміграцыі ён як актывіст удзельнічае ў супольных беларуска-украінскіх акцыях, прымае ўдзел у святах, што робяць у Батумі ўкраінская ды беларуская дыяспары.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Грузія: на эмігрантаў вынікі выбараў не паўплываюць appeared first on Рацыя.