Гісторыя Аляксандры Ханевіч, якая пасля сарака год працы на заводзе стала папулярнай блогеркай у вымушанай эміграцыі.
Описание
Спадарыні Аляксандры Ханевіч 72 гады. Яна жыве ў Беластоку, вядзе свой блог у YouTube і Instagram, і даволі часта розныя журналісты і журналісткі бяруць у яе інтэрв’ю. З розных нагод. Пераважна там спадарыню Аляксандру прадстаўляюць як пенсіянерку. Ці пенсіянерку-змагарку. Запытваюцца пра тое, як яна выйшла на пратэсты ў 2020 годзе нягледзячы на свой узрост.
Аднак шмат цікавага адбывалася ў жыцці спадарыні Аляксандры і задоўга да 2020 года. Тое, што яна зрабіла ў 2020 і што яна робіць зараз – гэта цалкам адпавядае яе характару і яе асобе, хаця камусьці можа падавацца, што не адпавядае яе ўзросту ці сацыяльнаму статусу.
Слухайце гісторыю Аляксандры Ханевіч у новым выпуску падкаста "Іншыя гісторыі".
TW: смерць дзяцей, смерць бацькоў, хатні гвалт, алкагольная залежнасць, турма, міліцэйскі гвалт, вымушаная эміграцыя.
Даведацца больш пра арганізацыю Іншыя: https://theothersby.org/
Вядоўца Дар'я Гардзейчык: https://www.instagram.com/daryahardzeichyk/
Кампазітар Арцемій Вашкевіч: https://www.instagram.com/khatsker/?igsh=c2NkeWtiM3l3amNi
Instagram Аляксандры Ханевіч: https://www.instagram.com/aliaksandrakhanevich/
YouTube-канал Аляксандры Ханевіч: https://www.youtube.com/@aliaksandrakhanevich/videos