Гісторыя Евы, якая 9 разоў спрабавала скончыць жыццё самагубствам і даведалася пра свой дыягназ праз "Шэрлака"
Description
TW: смерць, страта, булінг, алкагольная залежнасць, аб'юзіўныя стасункі, сэксуалізаваны гвалт, дэпрэсія, спробы самагубства.
У вельмі малым узросве ў Евы пачалі праяўляцца сімптомы дэпрэсіі, але лекар:кі доўгі час не давалі рады паставіць трапны дыягназ.
Ева прайшла ў сваім жыцці праз сэксуалізаваны гвалт, жорсткі булінг у школе і вымушанае развітанне з марай дзяцінства. У Евы было 9 спроб самагубства.
Ва ўзросце 17 год Ева ў чарговы раз пераглядала серыял "Шэрлак" і раптам зразумела, што яны з галоўным героем вельмі падобныя. Ева пачала шукаць інфармацыю пра тое, які імаверны дыягназ у гэтага персанажа і звярнулася са сваімі здагадкамі да псіхіятаркі.
Высветлілася, што ў Евы аўтызм.
Цяпер Ева жыве ў Вільні, ходзіць на псіхатэрапію, вучыцца на рэжысёрку і аператарку кіно, мае прафесію візажысткі.
Аднак дэпрэсія і страх не рэалізавацца ўсё яшчэ пераследуюць Еву.
Гісторыя Евы - у гэтым выпуску падкаста "Іншыя гісторыі".
Даведацца больш пра арганізацыю Іншыя: https://theothersby.org/
Вядоўца Дар'я Гардзейчык: https://www.instagram.com/daryahardzeichyk/
Кампазітар Арцемій Вашкевіч: https://www.instagram.com/khatsker/?igsh=c2NkeWtiM3l3amNi