Далягляд S2#4: Ксенія Яблонская

Далягляд S2#4: Ксенія Яблонская

Update: 2025-10-29
Share

Description

Ксенія Яблонская (нар. 1991, Мінск, Беларусь) — фатографка і мастачка, жыве і працуе ў Парыжы. Выпускніца Школы фатаграфіі і мультымедыя імя Родчанкі (Расія), удзельніца аб'яднання Atelier des Artistes en Exil (Францыя). Працы мастачкі знаходзяцца ў Мультымедыя Арт Музеі (Расія), галерэі Cancan (Францыя) і ў прыватных калекцыях.

У сваёй творчасці Ксенія даследуе ўплыў знешніх абставін на чалавечы досвед і самаўспрыманне. Спалучаючы дакументальныя і метафарычныя вобразы, яна звяртаецца да тэм страху, сацыяльна-культурнай няроўнасці, гендарнай дыскрымінацыі і цяжкасцяў самаідэнтыфікацыі. У сваёй практыцы мастачка выкарыстоўвае «візуальныя нататкі» – фіксацыю мінулых назіранняў і эмацыйных асацыяцый, на аснове якіх выбудоўвае візуальную мову, што перадае раней перажытае адчуванне.

https://www.instagram.com/ksenia__yablonskaya/


У чацвёртым эпізодзе другога сезона Ксенія распавядае пра свой шлях у фатаграфію, досвед навучання ў школе Родчанка і дзеліцца назіраннямі за французскай культурай; мы размаўляем пра розніцу падыходаў да працы ў фотажурналіста і мастака, абмяркоўваем уласныя праекты Ксеніі, намагаемся вызначыць, што для нас азначае быць беларускай:ам, размаўляем пра адчуванні ад знаходжання ў стане актыўнага творчага працэсу, пра сродкі самавыяўлення сучаснага мастака і пра міграцыю. 


Яўген Атцецкі

https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/


Кацярына Кузьмічова

https://katerinakouzmitcheva.com/

https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/


Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:

- школа Родчанкі 

- фатограф Ігар Мухін

- мастачка Эліна Бразэрус (Elina Brotherus) і яе праект «Праз 12 гадоў» (12 ans après)

- фатограф Нікіта Цярошын 

- фатограф Вольфганг Цільманс (Wolfgang Tillmans)

- куратарка Дзіна Даніловіч 

- выкладчык Уладзіслаў Ефімаў



ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

https://www.instagram.com/fsh1minsk/


Падтрымаць Далягляд і ФШ1:

https://buymeacoffee.com/fsh1


Дзякуй, што слухаеце нас!



Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

Comments 
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Далягляд S2#4: Ксенія Яблонская

Далягляд S2#4: Ксенія Яблонская