Канфлікты і інтрыгі на БТ: сварка з Маркавым, сяброўства з Эйсмантам, пул Лукашэнкі | ЛУКША ў ТОК
Description
Герой новага выпуску ТОК – экс-вядоўца БТ і экс-палітзняволены, які выйшаў па памілаванні 3 ліпеня, Зміцер Лукша. Доўгі час ён быў тварам самай рэйтынгавай праграмы на канале – «Зоны Х» з крымінальнай хронікай. У 2016-м, калі на БТ пачалася барацьба за ўладу паміж Маратам Маркавым і Кірылам Казаковым, Лукшу падставілі і звольнілі. Маркаў пасля ўзначаліў АНТ і стаў міністрам інфармацыі. Казакову ж, пасля кароткага ўзлёту на СТБ, дзе ён даў дарогу Рыгору Азаронку, дасталася незайздросная пазіцыя рэдактара малапапулярнай газеты.
Першая частка нашай вялікай размовы са Змітром Лукшам прысвечаная БТ. Ён распавядае пра Івана і Наталлю Эйсмантаў, вайну з Маркавым і сяброўства з Казаковым. Тлумачыць розніцу паміж галоўнымі прапагандыстамі краіны Ігарам Турам і Рыгорам Азаронкам. Расказвае сакрэты «Зоны Х», а таксама як сустрэўся за кратамі з крымінальным аўтарытэтам, пра якога здымаў рэпартаж. Згадвае, як ездзіў ад БТ асвятляць пратэсты і як звольнілі з канала.
Другая частка інтэрв’ю пра зняволенне і памілаванне выйдзе на канале ТОК праз тыдзень, 29 верасня.
00:00 – вырвана з кантэксту
00:30 – пра Івана Эйсманта
06:28 – узлёт Наталлі Эйсмант
10:06 – ці шлюб Эйсмантаў быў па разліку?
12:32 – пра барацьбу Маркава і Казакова на БТ
21:17 – перапалка з Маркавым
28:52 – сяброўства з экс-кіраўніком СТБ Казаковым
43:15 – аб прапагандзе Азаронка
45:47 – у чым розніца паміж Азаронкам і Турам
49:32 – сустрэча з героямі «Зоны Х» на нарах
1:02:38 – як героі «Зоны Х» судзіліся з БТ
1:10:54 – як нахабна трапіў на БТ
1:16:10 – вясёлая гісторыя пра бар і дзяўчат
1:18:33 – заробкі на БТ
1:22:23 – аб лукашэнкаўскім пуле
1:27:00 – аб працы БТ на пратэстах
1:30:26 – пра здымкі ў прапагандысцкім фільме пра «Малады фронт»
1:39:25 – як асвятляў Плошчу-2010
1:42:45 – пра інтэрв’ю з закладнікамі