DiscoverРацыяМарыя Прушынска-Боні: Мой брат марыў пра вольную, шчаслівую Беларусь
Марыя Прушынска-Боні: Мой брат марыў пра вольную, шчаслівую Беларусь

Марыя Прушынска-Боні: Мой брат марыў пра вольную, шчаслівую Беларусь

Update: 2024-08-15
Share

Description

Лёс гэтай жанчыны не назавеш бясхмарным і лагодным, аднак быў ён усё ж літасцівым. Марыя Прушынска-Боні выжыла падчас вайны, затым жыла ў Італіі і Канадзе. Але найбольш ёй пашанцавала нарадзіцца ў славутым родзе Прушынскіх. Яе бацька Ксаверый Прушынскі – рэпарцёр, пісьменнік, дыпламат. Ён быў адным з самых актыўных і дзейсных рэпарцёраў польскіх газет. Смела з’яўляўся ў гарачых кропках – усюды, дзе адбывалася нешта важнае. Не менш вядомы родны брат жанчыны – Аляксандр Прушынскі, які спрабаваў стаць прэзідэнтам Беларусі.





<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



Паразмаўлялі са спадарыняй Марыяй пра яе сям’ю, пра жыццёвыя сцяжыны і пра Беларусь, з якой так блізка павязаны род Прушынскіх.





Марыя Прушынска-Боні: Мой бацька Ксаверый Прушынскі быў пісьменнікам, дыпламатам, жаўнерам. Уладзіславам Сікорскім быў запрошаны ў Маскву, і ў сваёй кнізе апісаў абед у Сталіна. Падчас размовы Сікорскі спытаў Сталіна: дзе тыя 12 тысяч польскіх афіцераў? Сталін, звяртаючыся да Берыі, якога няма на фотаздымку ў той кнізе, кажа, што Расея такая вялікае, таму недзе на яе тэрыторыі знаходзяцца. Толькі на той час былі ўжо расстраляныя ў Катыні. Сталін асабіста паставіў свой подпіс пад гэтым загадам.





РР: Вы таксама родная сястра графа Аляксандра Прушынскага, якога добра ведаюць у Беларусі.





Марыя Прушынска-Боні: Так. Я была малодшая ў сям’і. Олюсь нарадзіўся ў 34-ым. Стась – у 35-ым. А я ў 40-ым. Бацька мяне пабачыў толькі ўжо пасля вайны, калі мела 5 гадоў. Была шчаслівая, што маю бацьку. Бо многія дзеці ў Польшчы тады не мелі бацькоў, як зараз могуць не мець у Беларусі, ва Украіне ці Палістыне.





РР: А чым вы займаліся ў Варшаве? Вы ўвесь час жылі ў Варшаве пасля вайны?





Марыя Прушынска-Боні: Я пазнаёмілася са сваім будучым мужам у цягніку, калі мела 17 гадоў. І затым праз тры гады мы сустрэліся. Ён быў італьянцам польскага паходжання. У яго хацелі забраць італьянскі пашпарт. Таму ён выехаў у Італію, і разам з ім я. У Польшчы я атрымала юрыдычную адукацыю, праўда, гэта мне асабліва не дапамагло ў будучым жыцці, бо тагачасная польская юрыдычная адукацыя ў замежжы не была патрэбная. А затым паехала ў Канаду за маім братам Станіславам, які працаваў журналістам. Як журналіст, ён быў сведкам забойства прэзідэнта ЗША Роберта Кенэдзі. Быў ад Кенэдзі ў некалькіх метрах. Гэта вядомая гісторыя. І пасля больш нічога як журналіст не напісаў, такі ў яго быў шок. Апошнім часам я жыву ў Канадзе і Польшчы. Зараз пераважна ў Польшчы.





РР: Чым вы займаліся ў Італіі і Канадзе?





Марыя Прушынска-Боні: Спачатку была жонкай і маці ў Італіі. Мела райскае жыццё. Але пазней я расталася з мужам. Я паехала да брата ў Канаду. Спачатку працавала кельнеркай. Гэта мне дапамагло пазнаць краіну і мясцовых людзей. Праз год мне прапанавалі быць менеджэркай вельмі добрай рэстарацыі. А яшчэ праз нейкі час пачала займацца нерухомасцю, прадаваць кватэры і дамы. Канада – выдатная краіна. Там заўжды знойдзеш працу і не будзеш бедным, то бок, ніколі не будзеш галодным. Выдатны край, толькі зіма там задужа доўгая.





РР: Граф Аляксандр Прушынскі вам расказваў, што ён плануе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі?





Марыя Прушынска-Боні: Канешне. Ён быў трохі шалёны. Інтэлігентны, адукаваны. Ён пабачыў целы свет за малыя грошы. Бо ён ніколі не меў дастаткова грошай. Але паўсюль меў сяброў. Ён прыязджаў у Беласток, дабіраўся да аўтастрады, і абавязкова яго хтосьці з беларусаў падбіраў. Меў з сабой толькі заплечнік. Ён быў шалёны, але сумленны.





РР: Ён сапраўды верыў, што ў Беларусі можна выйграць прэзідэнцкія выбары?





Марыя Прушынска-Боні: Ён доўгі час таксама жыў у Канадзе. У Канадзе ўсё магчыма. Гэтак сама як і ў Амерыцы. Да таго ж ён любіў Беларусь. Ён там нарадзіўся. Ён памятаў тыя часы свайго шчаслівага дзяцінства. Мама, бацька, бабуля, дзядуля, прыгожы дом, касцёл, пабудаваны Прушынскімі. Мая бабуля была з паходжання ірландкай. Прыгожая, рудая, худзенькая. Усё ўмела зрабіць. А ў суботу прымала бедных людзей з ваколіцы. З боку палаца была прыбудова. І ў суботу бедныя людзі маглі прыйсці на прыём да лекара. Усё гэта было бясплатна.





Цалкам размова:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Марыя Прушынска-Боні: Мой брат марыў пра вольную, шчаслівую Беларусь

Марыя Прушынска-Боні: Мой брат марыў пра вольную, шчаслівую Беларусь

Ales