DiscoverКаментарыі да:На маці-адзіночку з Івацэвічаў Вольгу Кронду паўторна завялі крымінальную справу
На маці-адзіночку з Івацэвічаў Вольгу Кронду паўторна завялі крымінальную справу

На маці-адзіночку з Івацэвічаў Вольгу Кронду паўторна завялі крымінальную справу

Update: 2021-10-09
Share

Description

На маці-адзіночку з Івацэвічаў Вольгу Кронду паўторна завялі крымінальную справу за нібы абразу аднаго і таго міліцыянта Івацэвіцкага РАУС Руслана Куцко.


Вольга Кронда


Руслан Куцко


Ён вельмі шчыраваў на акцыях у 2020 годзе. За што ў кастрычніку таго ж года атрымаў павышэнне і новую зорачку на пагоны. За абразу Куцко Вольга ўжо была пакарана 2 гадамі “хатняй хіміі” і 2000 рублёў ў якасці маральнай кампенсацыі. Не кажучы, што жанчыну паўгады пастаянна тэрарызавалі за бязвінны эмодзі пад здымкам Куцко. Пасля прысуду засмучаная Вольга у івацэвіцкім чаце Салідарнасць напісала, што “міліцыянт абаср…ся і зганьбіўся”. Куцко зноў напісаў заяву за абразу, гаворыць Вольга пасля допыту:


„Я адмовілася ад дачы паказанняў. Далі падпісаць падпіску аб нявыездзе з краіны. Даў падпісаць паперу, што я ў якасці падазраванай, артыкул 369. Той жа мент напісаў гэтую заяву, што я напісала слова „абасраўся”. Ён схіляецца да таго, што яно, абражае гонар і годнасць”.



Вольга не мае сталай працы. Займаецца рамесніцтвам: робіць заколкі ў валасы і вышывае па заказу. Але ў маленькім гарадку, дзе людзі маюць невысокія заробкі, заказаў няшмат. Цяжка выжыць пры сярэднім заробак у 200 рублёў з хворым дзіцёнкам. Штраф 2000 рублёў проста непад’ёмны. Як аказалася, Руслан Куцко робіць бізнэс не толькі на Вользе.


Беларускае Радыё Рацыя


Artykuł На маці-адзіночку з Івацэвічаў Вольгу Кронду паўторна завялі крымінальную справу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

На маці-адзіночку з Івацэвічаў Вольгу Кронду паўторна завялі крымінальную справу

На маці-адзіночку з Івацэвічаў Вольгу Кронду паўторна завялі крымінальную справу

kamenski