Падкаст пра падкаст. Як стваралася “Вясна прыйдзе”?
Описание
Падкаст “Вясна прыйдзе” бярэ адлік ад пачатку 2020 года і мае ўжо 45 выпускаў. Ён запісываўся
ў самых розных ўмовах: на судзе, на вуліцы, пад сценамі СІЗА, на акцыях, але ніколі — у студыі. Гэтым падкаст набліжае нас да рэальных умоў, а таксама галасоў беларусаў ды беларусак, якія сутыкнуліся з цяжкім досведам.
У новым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” мы пагаворым пра яго стварэнне. Якім быў самы цяжкі
момант? Хто — стваральніца падкаста і які ў яе быў шлях да праваабароны? І якую ролю адыграў будучы на той момант Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі?
А таксама ў межах падкаста паразмаўляем пра новы спецсезон, прысвечаны праваабаронцам і ўразлівым
групам.
Калі вы хочаце распавесці сваю гісторыю пра тое, як вы сутыкнуліся з парушэннем сваіх правоў, то напішыце нам пра гэта:
на пошту: viasnapryjdzie96@gmail.com
і запоўніце нашу анкету. https://bit.ly/4anWK94
Музыка: Kata Bitowt