Палітвязень Віктар Панцялееў адаптаваўся да турэмных умоваў
Description
Фактычна адаптаваўся да ўмоваў, якія створаныя за кратамі, берасцейскі палітвязень Віктар Панцялееў.
Пра гэта паведаміла яго жонка Яўгенія Панцялеева. Паступова паляпшаецца настрой, ёсць магчымасць для заняткаў спортам і тэлефанавання родным, – адзначыла яна:
– Віктар зараз знаходзіцца ў горадзе Магілёў. Прыехаў ён туды 24 ліпеня. Першы час яго стан быў не вельмі добры, ён значна схуднеў, бо знаходзіўся ў ШЫЗА 25 сутак. Першае тэлефанаванне па відэасувязі было 3 верасня. А цяпер рэгулярна ідуць тэлефанаванні, Віктар выглядае лепш.
Берасцейскага палітвязня Віктара Панцялеева асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Праходзіць па чатцы 2 артыкула 293 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або ўдзел у масавых беспарадках.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Палітвязень Віктар Панцялееў адаптаваўся да турэмных умоваў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.