Праўда турэмнага доктара: смяротныя памылкі і праслухоўка КДБ | ТОК з Васілём Завадскім
Description
Герой новага выпуску ТОК — доктар і праваабаронца Васіль Завадскі, які больш за 20 гадоў працаваў у турэмнай медыцыне, а з іх больш за 10 гадоў кіраваў ёю. Да таго часу, пакуль у 2010-м праз таблетку сам не трапіў за краты. У гутарцы ТОК ён распавядае, што насамрэч магло адбыцца ў турме з палітвязнямі Алесем Пушкіным і Вітольдам Ашуркам, а таксама тлумачыць, ці магла з’явіцца цынга ў Сцяпана Латыпава. Згадвае бунт крымінальных аўтарытэтаў, эпідэмію сіфіліса ў калоніі і гісторыі кахання паміж супрацоўнікамі турмаў і зняволенымі. Распавядае, чаму ў камерах легендарнай «Амерыканкі», дзе трымаюць міністраў і бізнэсоўцаў, дагэтуль няма ўнітазаў, а таксама чаму існаванне турэмных кастаў і зняволеных з «нізкім статусам» выгадна адміністрацыі.
00:00 – вырвана з кантэксту
00:37 – за што арыштавалі
05:33 – уражанні ад легендарнай «Амерыканкі»
08:27 – медыцына ў СІЗА КДБ
09:35 – як лечаць зубы зняволеным
10:54 – чаму не выклікаюць «хуткую» зняволеным
12:13 – чаму ў камерах няма ўнітазаў
15:45 – чаму не ўратавалі Алеся Пушкіна
18:27 – што адбылося з Вітольдам Ашуркам
22:36 – пра цынгу ў Сцяпана Латыпава
26:05 – як караюць медыкаў
28:32 – жахі ў жаночай калоніі
31:58 – пра паплечніка Міколу Аўтуховіча
36:14 – пра нізкі статус
45:15 – як былыя зняволеныя станавіліся святарамі
47:22 – пра рамантычныя адносіны супрацоўнікаў са зняволенымі
51:58 – пра эпідэмію сіфіліса ў калоніі
53:22 – пра эстонскія турмы
1:00:50 – банальнасць зла