Самі з вусамі: як працуе мясцовае самакіраванне
Update: 2023-09-23
Description
Ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека пазначана, што кожны чалавек мае права прымаць удзел у кіраванні сваёй краінай непасрэдна або праз свабодна абраных прадстаўнікоў. Адпаведна, кожны чалавек мае права прымаць удзел у кіраванні сваім горадам. Аднак у сучаснай Беларусі грамадзяне і грамадзянкі амаль не маюць такой магчымасці. Гэта пры тым, што гістарычна на беларускіх землях усё з самакіраваннем было вельмі добра. Чаму адбыліся такія змены? Што не так з мясцовым самакіраваннем у Беларусі? Навошта гэтае самакіраванне патрэбна ўвогуле? Пагаварылі з паліталагіняй Алінай Харысавай.
- Што такое мясцовае самакіраванне?
- Чаму ў ВКЛ з ім усё было класна, а ў сучаснай Беларусі – не вельмі?
- Як звязаны сумленныя выбары і ўзровень жыцця ў горадзе?
- Чаму лепей, калі кіраўнік ці кіраўніца мясцовай выканаўчай улады – выбарная пасада?
- Чаму нізавыя ініцыятывы – гэта не органы самакіравання, але шмат робяць для паляпшэння жыцця ў горадзе?
Instagram палітылагіні Аліны Харысавай: https://instagram.com/alinaharisov
Ініцыятыва Аліны «Яна/Ёй»: https://instagram.com/yana.joj
Дадатковае чытво:
- 5 фактаў пра самакіраванне ў Гродне часоў ВКЛ - https://hrodna.life/articles/garadzienskaja-azbuka-magistrat/
- 10 крокаў да дэмакратыі. Як развіваць рэгіёны ў Беларусі - https://hrodna.life/articles/10-krokau-da-demakratyii-ales-belyi-ab-tyim-yak-razvivats-regiyonyi-u-belarusi/
Comments
Top Podcasts
The Best New Comedy Podcast Right Now – June 2024The Best News Podcast Right Now – June 2024The Best New Business Podcast Right Now – June 2024The Best New Sports Podcast Right Now – June 2024The Best New True Crime Podcast Right Now – June 2024The Best New Joe Rogan Experience Podcast Right Now – June 20The Best New Dan Bongino Show Podcast Right Now – June 20The Best New Mark Levin Podcast – June 2024
In Channel