Святлана Алексіевіч — Апошнія сведкі
Description
Святлана Алексіевіч — Апошнія сведкі
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
«Апошнія сведкі» — другая кніга хронікі. Успаміны пра Другую сусветную вайну дзяцей — самых бесстаронніх і самых няшчасных яе сведак. Вайна, убачаная дзіцячымі вачыма, выявілася яшчэ больш пераканаўчай і ўражальнай, чым адлюстраваная жаночымі поглядамі ў кнізе «У вайны не жаночы твар».
Пераклад Барыса Пятровіча.
Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз
Музыка: Дмітрый Фрыга
Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга
Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў