Трыпціх. Сястрынства
Описание
Гісторыя трох сёстраў: Паліны, Ульяны і Машы. Маша Каленік — адна з асуджаных па “справе студэнтаў”, якую яшчэ называюць судом над маладосцю.
12 лістапада вядомы як чорны чацвер для студэнцтва. Тады, у 2020 годзе, 12 чалавек затрымалі і асудзілі ад 2 да 2, 5 гадоў калоніі. Усе яны былі прызнаны палітзняволенымі. Маша Каленік вызвалілася 30 лістапада. Мы паразмаўлялі з Ульянай і Палінай за тры дні да яе вызвалення. А потым мы паразмаўлялі і з самой Машай, калі яна выйшла. Так і склаўся гэты выпуск падкаста.
Але ён — не пра турэмныя будні, а пра сям’ю і сястрынства. А таксама пра жаночасць.
Як Маша карысталася дэкаратыўнай касметыкай у калоніі і чаму для яе гэта важна? Як яе сястра намагалася пераказаць ёй мемы падчас спаткання? І чаму Маша хацела піцу, сушы і KFC, а не хатнюю ежу?
Музыка для падкаста: Katarzyna Bitowt.