Украіна шукае новы фармат узаемадзеяння з Беларуссю
Description
11 лістапада ў Львове пачаў працу чацвёрты беларуска-ўкраінскі Форум Астрожскіх, які аб’яднаў экспертаў, аналітыкаў, палітыкаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з Беларусі, Украіны і еўрапейскіх краін. Першы дзень Форуму, які прайшоў у закрытым фармаце паводле правілаў Chatham House, быў прысвечаны абмеркаванню тэматыкі “Адносіны Украіны з Беларуссю”.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Як адзначыў удзельнік форуму, палітычны аналітык Дзмітрый Літвін, асноўныя настроі ўкраінскага боку можна ахарактарызаваць як “стрыманы рэалізм з элементамі надзеі”:
– Зараз стаіць пытанне выжывання ўкраінскай дзяржавы. Як гэта ні сумна гучыць. Зараз ад Беларусі ўвогуле нічога не залежыць. Сама Украіна, калі яна выстаіць, толькі тады гэта дасць шанец на тое, што Беларусь стане дэмакратычнай і незалежнай дзяржавай, як і іншыя постсавецкія рэспублікі. Малакарысныя на сённяшні дзень для Украіны Беларусь і беларуская дыяспара.
Падчас працы панэлі «Грамадства і грамадская думка» былі прэзентаваныя і вынікі свежага сацыялагічнага даследавання ва Украіне, праведзенага Інстытутам «Палітычная сфера» у супрацы з украінскімі партнёрамі:
– 36,8% лічаць Беларусь залежнай. 24% – фактычна акупаванай Расеяй. На 10% знізілася пазнавальнасць Святланы Ціханоўскай за 3 гады. Раней неяк яе лепш ведалі ўкраінцы, чым цяпер. Легітымізацыя Аляксандра Лукашэнкі вырасла на 10%, то бок цяпер больш украінцаў прызнаюць яго прэзідэнтам, чым у 2022-ім годзе. Ну вось такія сумныя тэндэнцыі.
Акрамя галоўнай дыскусіі, у першы дзень форуму адбыліся яшчэ тры тэматычныя панэлі: «Інфармацыйнае поле і камунікацыя», «Рэлігійныя аспекты расейскай гібрыднай агрэсіі», «Беларуска-ўкраінская грамадская гістарычная камісія». У кожнай з іх узялі ўдзел па шэсць экспертаў, якія абмяркоўвалі механізмы процідзеяння беларускай прапагандзе, ролю царквы ў вайне ва Украіне і магчымасць стварэння доўгатэрміновых платформаў гістарычнага дыялогу паміж незалежнымі Беларуссю і Украінай.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Форума.
The post Украіна шукае новы фармат узаемадзеяння з Беларуссю appeared first on Рацыя.



