У Беластоку прайшла гістарычная лекцыя, прысвечаная паўстанню 1863 года
Description
У Галерэі імя Слендзінскіх у Беластоку адбылася публічная лекцыя, прысвечаная стратэгіі і тактыцы паўстання 1863 года. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Клуб гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863, які актыўна займаецца папулярызацыяй гісторыі праз дакладнае і эмацыйна насычанае аднаўленне падзей мінулага.
<figure class="wp-block-image size-large">

Кажа кіраўнік Клуба Васіль Калач:
– Нас запрасілі, з усёй павагай, зрабіць выклады для ўсіх жадаючых. І шукаем цікавосткі, якія дагэтуль ці не былі апублічаны, ці не былі апублічаны шырока. Тэма лекцыі – гэта тактыка і стратэгія паўстанцкіх сутычак на землях Падляшша, Беларусі і Літвы.
Удзельніца сустрэчы, гісторык, былая дырэктарка Музея ў Тыкоціне і ганаровая грамадзянка гэтага горада Эва Врачыньска, высока ацаніла прафесійны ўзровень беларускіх рэканструктараў:
– Гэта гісторыя Рэчы Паспалітай і Польшчы, і Беларусі, і Літвы. Мой бацька быў варшаўскім паўстанцам, ён памятаў пра тых студзеньскіх паўстанцаў. І не думаў, што і ён стане калісьці паўстанцам. Важна, што гэты клуб Invictus 1863 так выдатна дзейнічае.
Падчас лекцыі сябры Клуба Invictus 1863 асвятлілі асноўныя ваенныя дзеянні перыяду, прааналізавалі фактары перамог і паразаў паўстанцаў, а таксама акцэнтавалі ўвагу на ідэалагічных і нацыянальных аспектах змагання. Асобная ўвага была нададзена ролі паўстання ў фарміраванні сучаснай нацыянальнай ідэнтычнасці палякаў і беларусаў.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">

<figure class="wp-block-image size-large">

<figure class="wp-block-image size-large">

<figure class="wp-block-image size-large">

Беларускае Радыё Рацыя