У Варшаве пройдзе моладзевы фэст “KULOK”
Description
25 кастрычніка ў Варшаве пройдзе моладзевы фэст “KULOK”. Гасцей чакае вялікая праграма: ад музычных і тэатральных выступаў, да выстаў і сустрэч з падарожнікамі.
<figure class="wp-block-image size-large">

“Гэта добрая нагода не толькі культурна ўзбагаціцца і падтрымаць адзін аднаго, але і зрабіць добрую справу”, – распавядае суарганізатар імпрэзы, імя якога мы не раскрываем у мэтах бяспекі:
-Гэта таксама дзеля іншых людзей, якія зараз знаходзяцца за кратамі, якія хворыя, і гэтым людзям, хворым на рак тут, у Польшчы, і палітвязням у нас у Беларусі, мы будзем збіраць данаты.
Ужо вядома, што ў фэсце прыме ўдзел Mandzik, гурты Torn, Atesta і Dzieciuki.
Падрабязнасці – у інстаграм-акаўнце фэсту “KULOK”.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post У Варшаве пройдзе моладзевы фэст “KULOK” appeared first on Рацыя.