Цэнтр беларускай культуры завяршае першы год сваёй дзейнасці калядным фэстам
Description
Цэнтр беларускай культуры завяршае першы год сваёй дзейнасці моцным акцэнтам – паміж каляднымі святамі паводле розных каляндарных стыляў ладзіць двухдзённыя святкаванні для дзяцей і дарослых.
<figure class="wp-block-image size-large">

Кажа дырэктар Цэнтру беларускай культуры Анатоль Вап:
— Будзе Беларускі калядны фестываль, дзе адбудуцца розныя імпрэзы. Усіх запрашаем! Будуць кулінарныя майстар-класы, канцэрты, батлейка, шмат цікавых здарэнняў. Так што ўсіх запрашаем! 28 снежня пройдуць кулінарныя майстар-класы ў кулінарнай студыі “Атуты” на вуліцы Piotrkowska, а 29 снежня пачынаецца імпрэза а 13-й гадзіне ў хабе “Новая зямля” на вуліцы Wyszyńskego.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Апрача сказанага ў суботу, 28-га снежня пройдзе канцэрт «Каляднае падарожжа» Алеся Чумакова і Таццяны Ячнай – калядныя песні з розных краін пад акампанемент беларускіх гусляў.
Беларускае Радыё Рацыя