DiscoverTOK | TALK БеларусьЦіханоўская і Крым, Лукашэнка і Крэмль, патрыёт Макей і яго ўтопія | ТОК з Аляксандрам Мілінкевічам
Ціханоўская і Крым, Лукашэнка і Крэмль, патрыёт Макей і яго ўтопія | ТОК з Аляксандрам Мілінкевічам

Ціханоўская і Крым, Лукашэнка і Крэмль, патрыёт Макей і яго ўтопія | ТОК з Аляксандрам Мілінкевічам

Update: 2024-07-07
Share

Description


Госць новага выпуску ТОК – Аляксандр Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты, а сёння канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта. У вялікай размове мы гаворым пра галоўную пагрозу для беларускага народа. Пра тое, як беларуская апазіцыя спрабавала дамаўляцца з паплечнікамі Пуціна, якія задачы Крэмль ставіць на кожныя выбары ў Беларусі і хто прыйдзе пасля Пуціна. Згадваем выбары 2006 года і Плошчу, як дэмсілы аб’ядналіся, а пасля змагаліся за ўладу.

Мілінкевіч згадвае і загадкавае атручванне яшчэ аднаго лідара дэмсіл, у якім бачылі рэальнага канкурэнта Лукашэнкі, – Сяргея Домаша. Гаворыць пра няўдачы выбараў 2010 года. Аналізуе свае памылкі і памылкі Віктара Бабарыкі, Святланы Ціханоўскай, Макея і Лукашэнкі. Гаворыць пра складаныя стасункі з Зянонам Пазняком. А таксама кажа, што беларусы могуць даць Еўропе і як перастаць азірацца на Расію.

00:00 – вырвана з кантэксту
00:28 – навошта Мілінкевіч пайшоў на выбары ў 2006-м
06:47 – як апазіцыя дамаўлялася з Масквой
12:51 – тры задачы Масквы на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі
18:06 – Мілінкевіч кажа, хто прыйдзе пасля Пуціна
20:40 – памылка Ціханоўскай
24:30 – што будзе, калі пасунуць Ціханоўскую
26:19 – хто найбольшы канкурэнт Ціханоўскай
28:28 – мэты Латушкі
30:11 – як дэмакраты пасунулі Мілінкевіча
33:26 – у чым сур’ёзны недахоп беларусаў
35:03 – «У Вадзіма Пракоп’ева талент папуліста»
41:15 – БЛІЦ: Меркель ці Туск; вучоны і філосаф, якія натхняюць
48:32 – «Домашу далі «навічок»
54:45 – галоўная памылка Мілінкевіча
56:52 – чаму ганарыцца, што начальнікам штаба быў камуніст Калякін
1:01:28 – ці падтрымліваў Плошчу-2006 і намётавы гарадок
1:04:54 – чаму альтэрнатывы мірнаму пратэсту няма
1:11:45 – што рабіць грамадству і апазіцыі, пакуль у Крамлі Пуцін
1:15:53 – пра агентаў КДБ у атачэнні
1:18:08 – як накіравалі ў суперсучасны ўніверсітэт у Алжыры
1:22:26 – пра дзядоў, якія бралі ўдзел у паўстанні Каліноўскага
1:25:05 – пра выбары-2010 і як Крэмль усіх кінуў
1:30:38 – пра складаныя адносіны з Пазняком
1:36:18 – галоўная памылка Бабарыкі і Ціханоўскай
1:40:34 – галоўная памылка Макея і Лукашэнкі
1:46:20 – хто будзе пераемнікам Лукашэнкі
1:50:13 – як адбіралі бізнэс у сына з-за палітыкі
1:53:41 – чаму адышоў ад палітыкі
1:57:08 – чаму беларусы не хочуць у Еўропу
2:02:46 – што беларусы могуць даць Еўропе
2:05:18 – як перастаць азірацца на Расію

Comments 
loading
In Channel
loading
00:00
00:00
1.0x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Ціханоўская і Крым, Лукашэнка і Крэмль, патрыёт Макей і яго ўтопія | ТОК з Аляксандрам Мілінкевічам

Ціханоўская і Крым, Лукашэнка і Крэмль, патрыёт Макей і яго ўтопія | ТОК з Аляксандрам Мілінкевічам

Наша Ніва