DiscoverРацыяЧаму Дзень незалежнасці Польшчы адзначаюць менавіта 11 лістапада?
Чаму Дзень незалежнасці  Польшчы адзначаюць менавіта 11 лістапада?

Чаму Дзень незалежнасці Польшчы адзначаюць менавіта 11 лістапада?

Update: 2025-11-11
Share

Description

11 лістапада Польшча адзначае адно з самых галоўных сваіх святаў – Дзень незалежнасці. Якія падзеі ў тагачаснай Еўропе пасля Першай сусветнай вайны паспрыялі дзяржаваўтваральным працэсам у Рэчы Паспалітай? Чаму Дзень незалежнасці ў Польшчы адзначаюць менавіта 11 лістапада? На гэтыя і іншыя пытанні пачуеце адказы Госця Рацыі, прафесара Алега Латышонка ў размове з Васілём Кроква.





<figure class="wp-block-image size-large">Алег Латышонак</figure>



РР: Калі разглядаць гісторыю Еўропы, то мы пабачым тыя войны, якія пачаліся напачатку ХХ стагоддзя, Першая Сусветная вайна, тады адбыліся проста тэктанічныя зрухі ў Еўропе, і паўстала нарэшце незалежная Польшча. Якія гэта падзеі былі?





Алег Латышонак: Гэтая вайна была вайною, за якую маліўся Міцкевіч, просячы Госпада пра вайну народаў. І яна нарэшце адбылася. І вядома было, што толькі тады магчыма стварэнне Польскай дзяржавы. Бо пакуль існаваў саюз трох імператараў – расейскага, нямецкага і аўстрыйскага – то немагчымы быў ніякі зрух. А тут сітуацыя канфлікту выклікала магчымасць дзеяння на абодва бакі.





Бо трэба сказаць, што не было адной польскай думкі – вось мы так робім і тады пераможам. Былі дзве такія фігуры, гістарычныя і сімвалічныя – Дмоўскі і Пілсудскі. Дмоўскі лічыў, што галоўны вораг Польшчы – гэта немцы. І трэба быць на баку тых, хто з немцамі змагаецца. Бо толькі тады Польшча зможа адваяваць тыя тэрыторыі, якія ў Нямеччыне. Прычым, ён быў прыхільнікам веры ў татальны невырашальны польска-нямецкі канфлікт.





З другога боку, Пілсудскі, як крэсовец, галоўнага ворага бачыў у Расеі і гатовы быў на вялікія саступкі адносна Нямеччыны. Вядома было, што калі Нямеччына пераможа, то не будзе Польшчы з Познаньскім Вялікім Княствам, як яно называлася, невядома што будзе з Галіччынай, можа створаць якую трэцюю частку Аўстра-Венгерскай манархіі. Так што ўсё было пад пытаннем. Пасля пілсудчыкі цвердзілі, што Пілсудскі прадбачыў, што спярша Нямеччына разаб’е Расею, а пасля ўжо заходнія краіны паб’юць немцаў. Я ў тое не веру проста.





Пілсудскі стварыў легіёны, але былі таксама спробы стварыць легіёны на баку Расеі. У кожным выпадку, на абодва бакі фронту ваявалі мільёны палякаў – ці ў расейскай арміі, ці ў нямецкай, ці аўстра-венгерскай. І страляў паляк у паляка. Так гэта выглядала, калі нацыя падпарадкаваная чужым інтарэсам.





Але памалу сітуацыя пачала мяняцца ў выніку рэвалюцыі ў Расеі, асабліва пасля бальшавіцкай, Расея выпала з гульні, можна сказаць, і бальшавікі, каб толькі немцы далі ім дыхнуць, аддавалі ўсё, што немцам было трэба. Такім чынам, аграмадныя тэорыторыі на захадзе Расейскай імперыі знайшліся пад нямецкай акупацыяй. І яны маглі вырашаць, як тут мае быць.





І немцы не хацелі ствараць нейкай вялікай Польшчы. Яны паставілі на стварэнне Украіны перш за ўсё, якой аддавалі тэрыторыі, якія палякі лічылі сваімі этнічнымі – Холмшчыну, не гаворачы пра Усходнюю Галіччыну. А на поўначы – Літоўскую дзярджаву, да якой, дарэчы, аб чым ніхто не памятае, далучылі Беласток і Бельскі павет таксама. Не мелі толькі думкі ніякай пра Беларусь, каб стварыць якую-небудзь Беларускую дзяржаву.





Але ў кожным выпадку, пад нямецкай акупацыяй у 1917 годзе ўжо ў Каралеўстве Польскім была створана Рэгенцкая Рада, якая абвесціла 7 кастрычніка незалежнасць, што пераймае ўсю ўладу ў каралеўстве. Усе формы дзяржаўнасці тады Каралеўства Польскае мела. А пасля ўжо пачаліся паразы Нямеччыны і Аўстра-Венгрыі, рэвалюцыі, і палякі пачалі ставараць ўрады на тэрыторыях, якія раней да Каралеўства Польскага не належылі. І памалу пачала ўжо фармавацца Польская дзяржава.





РР: А чаму Дзень незалежнасці Польшчы адзначаецца 11 лістапада?





Алег Латышонак: Пілсудскі тады сядзеў у турме. І 11 лістапада, калі вярнуўся ўжо ў Варшаву, выпусцілі яго немцы, то яму ўрад у Варшаве перадаў кіраўніцтва дзяржавай і арміяй. Фактычна з пункту гледжання незалежнасці Польшчы не адбылося тады нічога. Гэта дата ўстаноўлена пілсудчыкамі, каб замацаваць сваю перамогу ў панаванні над Польшчай і вядома мацуецца панаванне над гісторыяй.





Але тое, што тады нічога не адбылося, ужо цяпер не мае ніякага значэння. Пасля ІІ Сусветнай вайны 11 лістапада стала сімвалам незалежнасці. І яно заставалася такім сімвалам абсалютна без сувязі з тым, што адбылося ў гэты дзень некалькі дзясяткаў гадоў таму.





Цалкам гутарка:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя






The post Чаму Дзень незалежнасці Польшчы адзначаюць менавіта 11 лістапада? appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Чаму Дзень незалежнасці  Польшчы адзначаюць менавіта 11 лістапада?

Чаму Дзень незалежнасці Польшчы адзначаюць менавіта 11 лістапада?

Ina