“Гэта час, калі можна прыцягваць увагу да сітуацыі ў Польшчы”
Description
Кіраўнік беларускай дыяспары ў Польшчы Аляксей Дзікавіцкі апублікаваў адкрыты ліст да польскіх палітыкаў, СМІ і грамадства з заклікам спыніць антыміграцыйную рыторыку. Ён адзначае, што папулісцкая антымігранцкая рыторыка часта перабольшвае праблемы і не адлюстроўвае рэальны стан рэчаў. Каментуе гэтую падзею Госць Рацыі – адзін з лідараў беларускай дыяспары ў Беластоку Ян Абадоўскі. Размаўляе з ім Андрэй Сцепанюк.
<figure class="wp-block-image size-large">

РР: Ліст вы, напэўна, чыталі, але ці ведалі вы перад яго публікацыяй ідэю яго паўстання?
Ян Абадоўскі: Асабіста мы не ведалі, таму што мы са спадаром Дзікавіцкім не абмяркоўвалі гэтую тэму, але мне падаецца, што гэта слушны ліст, які апублікаваў спадар Дзікавіцкі. Таму што, мне падаецца, што беларусы, якія ўцякаюць са сваёй краіны, і ўкраінцы, якія ўцякаюць ад вайны, іх ніяк нельга параўноўваць з мігрантамі, якія бягуць на Захад у пошуках эканамічнага жыцця. Большасць беларусаў і ўкраінцаў сапраўды працуюць і плацяць падаткі. І гэта людзі, якія працуюць таксама на польскую дзяржаву. Яны таксама пакідаюць грошы, якія зарабляюць тут, у краіне, і прыносяць прыбытак для Польшчы.
РР: На вашую думку, гэта добры час на такія выступы?
Ян Абадоўскі: Мне падаецца, што гэта час, калі можна прыцягваць увагу да сітуацыі, якая зараз адбываецца ў Польшчы. Таму што ідзе дыскусія і намер павялічыць таксама тэрмін па польскім грамадзянстве. А каб павялічыць гэты тэрмін, ставяцца розныя ўмовы, беларусам будзе вельмі складана атрымаць польскае грамадзянства. І таму гэта добры час, каб падняць гэтую тэму, каб можна таксама паразмаўляць з польскімі палітыкамі.
РР: Ліст пра праблемы гаворыць вельмі агульна, без нейкай канкрэтыкі і прыкладаў. Ці ёсць нейкі асяродак, які фіксуе выпадкі не талерантных выпадкаў польскай большасці ў адносінах да беларусаў? І ці вядомыя вам асабіста такія выпадкі?
Ян Абадоўскі: Напэўна мы, як і іншыя асобы, чытаем польскія навіны і бачым, што час ад часу з’яўляецца інфармацыя пра не талерантнасць. Большасць гэтых выпадкаў датычыць грамадзян Украіны, але вельмі шмат выпадкаў, калі беларусаў блытаюць з украінцамі і ідзе не талерантнасць. Ідуць нейкія пагрозы грамадзянам Беларусі. Але гэта паказвае тое, што як у Польшчы ёсць розныя людзі, якія па-рознаму ставяцца да мігрантаў, так і ў нас, у Беларусі, і ва Украіне таксама ёсць розныя людзі, якія інакш ставяцца да мігрантаў.
І давайце таксама не забывацца на тое, што большасць беларусаў і ўкраінцаў – гэта ўцекачы, якія збеглі альбо ад рэпрэсій у Беларусі альбо ад вайны ва Украіне. Таму іх нельга параўноўваць з мігрантамі, якія прыехалі з Афрыкі, напрыклад.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post “Гэта час, калі можна прыцягваць увагу да сітуацыі ў Польшчы” appeared first on Рацыя.