DiscoverРацыя“Сіметрычны адказ знайсці цяжка”
“Сіметрычны адказ знайсці цяжка”

“Сіметрычны адказ знайсці цяжка”

Update: 2025-10-28
Share

Description

Беларуска-літоўская мяжа закрытая. Аляксандр Лукашэнка кажа што гэта “вар’яцкая афёра”, а ў Літве і больш шырэй у Еўразвязе лічаць, што гэта чарговы элемент гібрыднай вайны, якую кантралююць і правакуюць у Менску ды Маскве. Паветраныя шыры, меркавана, з цыгарэтамі, як і раней мігранты з розных краінаў, перакрочваюць еўрапейскія межы. Літва тут шукае асіметрычны адказ, а яго знайсці цяжка, заўважае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі.





<figure class="wp-block-image size-large">Аляксандр Класкоўскі.<figcaption class="wp-element-caption">Аляксандр Класкоўскі. Фота: “Фэйсбук”.</figcaption></figure>



– Нейкія сіметрычныя меры – невядома, што рабіць, хоць пра гэта і згадаў прэзідэнт Наўседа, але што яны шары з кантрабандай у адваротным кірунку будуць таксама запускаць? Таму яны думаюць, якое знайсці балючае месца і як ударыць па інтарэсах лукашэнкаўскага рэжыму. Таму што з боку Вільні ёсць цвёрдае перакананне, што гэта не нейкія там прыватныя асобы-кантрабандысты дзейнічаюць, а што гэта пад патранажам дзяржавы, як мінімум.





Пра вынікі такога кроку зараз казаць цяжка, тлумачыць Аляксандр Класкоўскі. Ён аналізуе, як і пасля закрыцця польска-беларускай мяжы таксама Еўразвяз станоўчых вынікаў не атрымаў. Хаця там быў вясомы аргумент – інтарэсы Кітаю. Працягвае аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк».





– Таму вось пытанне, ці дасягнуць літоўцы нейкага эфекту такім вось спосабам, бо праз літоўскую чаргу транзіт меншы. І яшчэ б адзін чыннік я б тут абазначыў – гэта тое, што палякі разлічвалі на Кітай, паколькі ён зацікаўлены ў транзіце і думалі, што ён націсне на Лукашэнку. А ў літоўскім выпадку, на колькі я ведаю, кітайскага транзіту няма і ўвогуле паміж Вільняй і Пекінам вельмі кепскія дачыненні.





Нагадаем, Літва 26 кастрычніка закрыла абодва наземныя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. Гэта мера ў адказ на масавыя залёты на тэрыторыю Літвы з Беларусі аэрастатаў, як мяркуецца, з кантрабанднымі цыгарэтамі. 27 кастрычніка Літва выказала чарговы рашучы пратэст Беларусі ў сувязі з пастаяннымі парушэннямі паветранай прасторы. Беларускі МЗС у той жа дзень – уручыў ноту часоваму паверанаму ў справах Літвы ў Беларусі.





Цалкам матэрыял:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post “Сіметрычны адказ знайсці цяжка” appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

“Сіметрычны адказ знайсці цяжка”

“Сіметрычны адказ знайсці цяжка”

tanya