21-га лістапада #хронікіперамогі. Жвалеўскі і Пастарнак
Description
Андрей Жвалевский
Беларусь, 21-га лістапада.
Коратка: на мяжы больш спакойна; пра Ўкрайну; Святлана Ціханоўская ў Еўропе; дзеці-палітвязні; фільм памяці Вітольда Ашурка; беражыце сябе.
Падрабязнасці. Ціск на польскіх памежнікаў патроху слабее. За суботу было “толькі” 208 спроб парушэння мяжы. Але адна з груп была вельмі агрэсіўная і налічвала 100 чалавек. Добрыя навіны ў тым, што тры дні таму самая буйная група парушальнікаў была 500 чалавек. Дрэнныя навіны — палякі сцвярджаюць, что нелегалаў даставілі беларускія спецслужбы. На памежных пераходах — трошкі пекла. У “Прывалках” (пераход у Літву) — больш за тысячу фур у чарзе. На пераходах “Бераставіца” і “Казловічы” (польскі напрамак) — больш за чатыры сотні фур. Нават у Латвію чарга.