DiscoverЖвалевский и Пастернак. Радио #хроникипобеды28-га лістапада #хронікіперамогі. Жвалеўскі і Пастэрнак
28-га лістапада #хронікіперамогі. Жвалеўскі і Пастэрнак

28-га лістапада #хронікіперамогі. Жвалеўскі і Пастэрнак

Update: 2021-12-02
Share

Description

Андрей Жвалевский

Беларусь, пратэсты, 28 лістапада 2021.

Перевод на русский — ниже.

Коратка: дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі; куды паедуць мігранты; новы штам ужо ў Еўропе; татальныя чысткі і іх вынікі; 50 гадоў Шэрамету.


Падрабязнасці.

Па ўсёй Еўропе (і не толькі) адзначаюць Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, які абвясціла Святлана Ціханоўская. Напрыклад, мэрыя Парыжа сумесна з беларускай дыяспарай арганізавала канцэрт Маргарыты Ляўчук. МЗС Літвы зладзіў кампанію падпісання паштовак. Пасольства Нідэрландаў упрыгожыла браму бела-чырвона-белымі стужкамі. Да акцыі далучыліся прэзідэнты Эстоніі, Славакіі, Польшчы, прэм’ер Славеніі, МЗС Аўстрыі, Ірландыі, Даніі, Літвы, Нарвегіі, Латвіі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, мэр Будапешта, дзяржсакратар і амбасадоры ЗША, дэпутаты Еўрапарламента, Германіі, Швецыі, Францыі, Ірландыі і Канады. Нават фонд BMW выказаў словы падтрымкі нашым зняволенным.

Чаму гэта важна? Еўрапейцы (за выключэннем нашых непасрэдных суседзяў) зусім не ўяўляюць, што ў нас тут адбываецца. Возьмем Германію: за апошні год тут далі прытулак 2685 іракцам — і ніводнаму беларусу. Хаця выдалі 38 гуманітарных віз для нашых уцекачоў (з улікам членаў сямей — 69). 45 беларусаў прасілі прытулку, але так і не атрымалі.

Праўду казаць, немцы не надта імкнуцца даць прытулак мігрантам, якія прайшлі праз Беларусь. Як сведчыць праведзенае ў Германіі апытанне https://p.dw.com/p/43Yv9, толькі 9% гатовыя прыняць гэтых “турыстаў” без усялякіх умоў, а 45% супраць таго, каб нават частка іх прыехала ў Германію. Тым больш дзіўным і папулістскім выглядае рашэнне гарадскога савета Дуйсбурга аб прыняцці “беларускіх” мігрантаў. Добра, што гэты савет не мае паўнамоцтваў на такія рашэнні.

Comments 
In Channel
loading
Download from Google Play
Download from App Store
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

28-га лістапада #хронікіперамогі. Жвалеўскі і Пастэрнак

28-га лістапада #хронікіперамогі. Жвалеўскі і Пастэрнак