DiscoverРацыяБеларусы ўсё часцей шукаюць сезонную працу ў Еўропе
Беларусы ўсё часцей шукаюць сезонную працу ў Еўропе

Беларусы ўсё часцей шукаюць сезонную працу ў Еўропе

Update: 2025-11-14
Share

Description

Адным з самых папулярных кірункаў сезоннай працы для беларусаў нечакана становіцца Нарвегія. Краіна фіёрдаў і надвор’я, якое можа змяніцца тры разы за гадзіну, прымае нашых суайчыннікаў на зборы яблыкаў — працы, якая патрабуе вытрымкі і моцнай спіны. Мы пагаварылі з беларускім сезонным работнікам, які нядаўна праверыў на сабе, што такое нарвежскі сельскагаспадарчы сезон. Чаму ён вырашыў паехаць так далёка? Якія ўмовы працы? І чым адрозніваецца ўкладанне грошай у сельскую гаспадарку ў Нарвегіі і Беларусі? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае Аляксандр у гутарцы з Юліяй Сівец.





<figure class="wp-block-image size-large"><figcaption class="wp-element-caption">Здымак ілюстрацыйны, money.onliner.by</figcaption></figure>



РР: Чаму ты вырашыў паехаць збіраць яблыкі?





Аляксандр: Змянілася месца працы і атрымался так, што на лета ў мяне працы не было. І тут сябры прапанавалі і мы камандай з пяці чалавек выбраліся. А як мы даведаліся: адзін наш знаёмы ездзіў раней і ведаў, як усю гэту працэдуру афармляць, мы і паехалі. І вельмі задаволены былі.





РР: Як увогуле адбываецца гэты працэс рэкрутацыі на працу?





Аляксандр: Той хлопец, які раней ездзіў, ён увесь гэты механізм ведаў, і яму беларусы Нарвегіі дапамагалі афармляць дакументы. Дазвол на працу каштуе 540 еўра, калі атрымліваеш дазвол, прыязджаеш. З фірмай было дамоўлена, і мы працавалі там. Так што, усё афіцыйна.





РР: У мяне чамусьці згадваецца збор бульбы, калі на першых курсах універсітэта раней ездзілі збіраць бульбу ці буракі. Штосьці гэта нагадвала?





Аляксандр: Так, нагадвала, з адной толькі розніцай, што  ў Нарвегіі за гэта плацілі грошы. І гэта былі вельмі добрыя грошы, таму што Нарвегія  адзін з лідараў па заробках у  Еўропе. І другое адрозненне яшчэ ў тым, што калі на бульбе ў Беларусі студэнты звычайна бухаюць, то ў Нарвегіі на яблыках ніхто не бухае. Прынамсі, я не бачыў.





РР: Чаму?





Аляксандр: Бо людзі прыехалі зарабляць грошы, а не адбываць павіннасць. І калі ты шмат вып’еш, не выйдзеш на наступны дзень на работу, ты проста не заробіш грошы, дзеля якіх ты прыехаў. А, ведаеце, заплаціць 540 еўра за тое, каб аформіць дазвол на працу і пасля некалькі дзён праляжаць, гэта нерацыянальна.





РР: Як выгладаў працоўны дзень? Колькі разоў на тыдзень даводзілася працаваць?





Аляксандр: У нас аплата была пагадзінна. Не па аб’ёме сабраных яблык, а пагадзінна. І так каманда падабралася, што ўсе працавалі сумленна. З іншага боку, гэта дазваляла працаваць сем гадзін, восем гадзін на дзень, можна было і болей, галоўнае было не перабраць дзвесце з нечым гадзін на месяц. І, адпаведна, можна было і больш зарабіць. У мяне ні разу не арымалася да двухсот гадзін дабрацца, але я вельмі задаволены.





Цалкам гутарка:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя






The post Беларусы ўсё часцей шукаюць сезонную працу ў Еўропе appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Беларусы ўсё часцей шукаюць сезонную працу ў Еўропе

Беларусы ўсё часцей шукаюць сезонную працу ў Еўропе

Ina