DiscoverГрамадства Archives - РацыяГанна Маціеўская пра кейсы Падлеўскай і Ваданосавай
Ганна Маціеўская пра кейсы Падлеўскай і Ваданосавай

Ганна Маціеўская пра кейсы Падлеўскай і Ваданосавай

Update: 2025-11-11
Share

Description

Былую палітзняволеную Наталлю Падлеўскую ў рамках Дублінскага рэгламенту перадалі ў Літву, а вось правы Нэлі Ваданосавай – атрымалася адстаяць у судзе і сітуацыя вырашылася. Юрыдычныя акалічнасці ў справе легалізацыі беларусаў. Кейсы розныя. Два з іх самыя гучныя у апошнія дні. Чым яны адрозніваюцца і чым падобныя.





<figure class="wp-block-image size-full">Ганна Маціеўская</figure>



Сітуацыю аналізуем разам з юрысткай, якая займаецца тэмай, Ганнай Маціеўскай:





-У нас былі два кейсы ў ваяводскім адміністрацыйным судзе па Дублінскім рэгламенце ў дачыненні да беларусак, якія былі выйграны менавіта на судовым этапе – гэта Наталля Падлеўская і Нэлі Ваданосава. Я лічу, што гэта важныя кейсы. Яны могуць сапраўды пераломна паўплываць на сітуацыю беларусаў па Дублінскім рэгламенце. Тое, што адрознівае кейсы менавіта Нэлі Ваданосавай ці Наталлі Падлеўскай, гэта тое, што гэта былі адны з першых кейсаў. Іх нефартуннасць была ў тым, што гэта былі першапраходцы сярод беларусаў, можна так у нейкім сэнсе сказаць. І таму ў дачыненні да іх, напрыклад, першапачаткова савет не спрацаваў добра. То бок, яны выдалі негатыўнае рашэнне, і таму мы пайшлі ў суд. Таму трэба было назбіраць крытычную масу, каб уплываць такім чынам менавіта на правапрымяняльную практыку.





РР: Гэта значыць, што першапачаткова нейкі чалавечы фактар спрацоўвае, і вырашаюцца не да канца правільна гэтыя пытанні? Гэта значыць, чыноўнікі не ведаюць, што яны робяць? Ці робяць гэта па нейкіх сваіх лякалах, якія ў іх ёсць?





Ганна Маціеўская: Тут сукупнасць фактараў. Больш за ўсё, мне здаецца, фактар таго, што больш па лякалах пішацца. Гэта, ведаеце, пішацца на каленцы гэтае рашэнне. У мяне зараз хіба што 20 Дублінскіх кейсаў і я, калі бяру рашэнне ў рукі, я бачу тыя ж самыя параграфы, я маю на ўвазе часткі тэксту, і там змяняецца па сутнасці імя, прозвішча і літаральна некалькі сказаў, каб толькі падкрэсліць, што гэтыя доказы трапілі да адміністрацыйнага органа, хоць раней было яшчэ горш.





Наталля Падлеўская жыла ў Польшчы з верасня 2024 года. Польшча вывезла жанчыну ў Літву 23 кастрычніка ў рамках Дублінскай працэдуры, паводле якой краіна мае права перадаць асобу, што просіць аб міжнароднай абароне, той дзяржаве, візу якой яна мае. У Наталлі была літоўская віза.





Цалкам гутарка:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя






The post Ганна Маціеўская пра кейсы Падлеўскай і Ваданосавай appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Ганна Маціеўская пра кейсы Падлеўскай і Ваданосавай

Ганна Маціеўская пра кейсы Падлеўскай і Ваданосавай

Ina