Зміцер Балкунец: Для кожнай структуры апазіцыя – гэта вельмі добра
Description
У апазіцыйным асяродку ў замежжы ідзе дыскусія наконт крытыкі цяперашніх кіраўнічых дэмакратычных структур, напрыклад, Офіса Святланы Ціханоўскай і іншых. Думкі на гэты конт падзяліліся: адны лічаць, што трэба крытыкаваць, іншыя, што крытыка шкодная.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Гэтае спрэчнае пытанне мы абмеркавалі з Госцем Рацыі, палітолагам Змітром Балкунцом.
РР: Анархіст Мікалай Дзядок, былы палітвязень, у інтэрв’ю для Еўрарадыё сказаў, што нельга крытыкаваць Офіс Ціханоўскай, таму што гэтым самым мы ліем ваду на лукашэнкаўскі млын. Вы таксама часта крытыкуеце Офіс. Ці абавязкова крытыка апазіцыйнай структуры ўзмацняе рэжым, калі яна нават аб’ектыўная?
Зміцер Балкунец: Я лічу, што крытыка – гэта ўвогуле карысная штука, я нават ведаю, што многія кампаніі замаўляюць нейкую крытычную аналітыку дзеля выпраўлення памылак. Таму што пазіцыя з боку вельмі карысная. Калі чалавек атрымлівае нейкі фідбэк – гэта вельмі добра. І калі палітыкі атрымліваюць канструктыўную крытыку – гэта таксама вельмі добра для іх. І для кожнай улады апазіцыйныя структуры вельмі карысныя. Яны памылкі нейкія знаходзяць, прапановы нейкія даюць. Так уладкавана грамадства, калі ёсць магчымасць паглядзець збоку.
Калі нават паглядзець акадэмічныя працы, якія пішуць навукоўцы, яны кожны раз атрымліваюць апанентаў, якія даюць нейкія прапановы па іх змесце, ці крытыкуюць. Гэта вельмі важна. Таму я лічу, што крытыка той ці іншай асобы, у тым ліку Офіса Ціханоўскай, гэта карысная з’ява.
Але тут я хацеў бы дадаць, што Офіс Ціханоўскай – што гэта, кабінет нейкі, на што яны ўплываюць? Яны ні на што не ўплываюць. Ні на якія пытанні яны не ўплываюць. Яны нічога не вырашаюць. Ні па пытаннях вызвалення палітвязняў, ні па пытаннях санкцыяў. Яны толькі нейкія прапановы робяць.
Але таксама трэба адзначыць, што прайшло ўжо 64 месяцы з моманту выбараў у Беларусі, ужо амаль што пяць з паловай год, і Святлана Ціханоўская зараз з’яўляецца ўдзельніцай прэзідэнцкай кампаніі 2020 года, таксама як іншыя асобы, якія калісьці прымалі ўдзел у выбарах у мінулыя гады. Таму прадаваць нейкую пазіцыю, паказваць, што Святлана нейкая “ікона”, якую трэба захоўваць, каб звергнуць Лукашэнку… Але яна ні на што не ўплывае – ні ў Беларусі, ні за яе межамі. Яна не прыняла прысягу ў 2020 годзе, калі ў яе прасілі гэта зрабіць. Яна адмовілася гэта рабіць. Яна таксама многа памылак далей нарабіла.
Магчыма людзі, якія зараз былі адарваныя ад магчымасці назіраць за гэтымі працэсамі, у іх ёсць свая пазіцыя, гэта таксама добра, што ў іх ёсць такая пазіцыя. Але я не бачу ніякай шкоды, калі будуць гучаць прапановы, ці ставіцца пад сумнеў тыя ці іншыя структуры, якія ўзніклі пасля 2020 году.
Хачу тут зазначыць, што вось гэтыя штучныя палітычныя ўтварэнні, ці там Кабінет, ці Офіс, ці там нешта яшчэ, не маюць ніякай легітымнасці, як мне здаецца, сярод беларускага народа, і ні на якія працэсы ў Беларусі яны не ўплываюць і ўплываць сёння не могуць.
РР: А вось дзе разгалінаванне паміж крытыкай і сабатаваннем?
Зміцер Балкунец: Кал гучыць нейкая крытыка, то яна канструктыўнай, мне здаецца, павінна быць. Гэта ж не сітуацыя, калі нехта кагосьці абражае. Гэта сітуацыя, калі кажуць: вось ёсць памылкі, вось чалавек не справіўся – гэта абяцаў, але не зрабіў. Ціханоўская абяцала нейкія перамовы з Лукашэнкам, ці з кімсьці яшчэ, – яны не выканалі гэта. Дзе адказ? Няма. Яны абяцалі нейкі План Перамогі. Дзе гэты план? Няма гэтага плану. Людзі ў турмы селі. Яны прапанавалі людзям нешта там дасылаць у бот «Гаюна». Людзі ў турмы селі. «Гаюна» няма. А хто адказвае за гэта? Ці адказваюць за гэта Ціханоўская і Вячорка? Не. Яны працягваюць гэтыя гастролі.
Цалкам размова:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Зміцер Балкунец: Для кожнай структуры апазіцыя – гэта вельмі добра appeared first on Рацыя.



