Каб ўшанаваць памяць тых, хто змагаўся за свабоду Літвы і Беларусі
Description
На ўшанаванне тых, хто змагаўся за свабоду Літвы і Беларусі, у літоўскім горадзе Коўна сабралі ўжо больш за 60 працэнтаў ад патрэбнай сумы 4000 еўра. Аднак пакуль што не атрыманы дазвол ад мясцовых уладаў на ўсталяванне шыльды, — распавяла дырэктарка Polyglot language organization VšĮ, якая прадстаўляе Беларускую Сябрыну Коўна Вераніка Выгоўская:
– Адзінае, што нас пакуль трывожыць, што няма ў нас дазволу ад самакіравання, хаця ёсць вельмі сяброўскія прапановы ад літоўскага войска, якое падтрымала ініцыятыву і прапануе на адкрыццё прыслаць аркестр. Ёсць падтрымка з Міністэрства культуры, якое зараз перажывае трансфармацыю ў Літве, таму гэтая падтрымка слабая, бо яны ва ўнутраных працэсах.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Вайскоўцы Беларускага асобнага батальёну ў літоўскім войску.</figcaption></figure>Згодна пачатковага плану, памятны знак Беларускаму асобнаму батальёну ў літоўскім войску (літ. Baltgudžių batalionas) будзе адкрыты ў Коўне ўжо 23 лістапада 2025 года (пры ўмове дазволу ад уладаў).
“Для рэалізацыі праекта памятнага знаку на будынках дыслакацыі нам усё яшчэ не хапае сродкаў. Таму можна ахвяраваць пра zrzutka.pl ці buymeacoffee.com” – кажуць ініцыятары.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Каб ўшанаваць памяць тых, хто змагаўся за свабоду Літвы і Беларусі appeared first on Рацыя.



