“Мы часцей сталі сядзець без святла”
Description
<figure class="wp-block-image aligncenter size-full">
<figcaption class="wp-element-caption">Фота: Міністерство енергетики України</figcaption></figure>“Мы часцей сталі сядзець без святла, бо Расея рэгулярна атакуе электрастанцыі. Пасля начных атак без электрычнасці можна застацца на 4-6 гадзінаў. З плюсаў – своечасова далі ацяпленне ў дамы,” — распавяла беларуска, якая стала жыве ва Украіне ў ваенны час, спадарыня Інга:
– Я б не сказала, што стала горш. Усё як і раней. Проста зараз восень і на вуліцы халадней. І Расея зараз робіць атакі на электрастанцыі, і таму мы часцей сядзем без святла. Калі ўсё пачыналася, то былі па чатыры гадзіны без святла, а пасля апошняй начной атакі – ужо па шесць гадзін. На чатыры гадзіны даюць і зноў адключаюць. Вельмі нязручна.
Так званая ваенная аперацыя ці па-просту паўнамаштабныя баявыя дзеянні ва Украіне былі пачатыя Расеяй амаль што чатыры гады таму ў лютым 2022 года. Вайне папярэднічалі патрабаванні Расеі выключыць магчымасць далейшага пашырэння НАТА і скараціць ваенны патэнцыял альянсу ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе да стану, які быў да 1997 года.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post “Мы часцей сталі сядзець без святла” appeared first on Рацыя.



