DiscoverЗа мяжой
За мяжой

За мяжой

Author: Дар'я, Аляксандра, Аксана

Subscribed: 11Played: 98
Share

Description

Усім прывітанне,
шаноўныя сяброўкі.

Мы – тры дзяўчыны
ў эміграцыі, якія маюць усялякія праблемы. Мы – гэта журналісткі Дар’я
Гардзейчык, Аксана Дабрыянец і культурная дзяячка Аляксандра Гушча.

Так, мы
феміністкі (месцамі дзікія).

Так, мы сядзім у
сваіх Польшчах і яшчэ ныем, што ў нас нешта не так.

Так, мы верым у
жаночае сяброўствам, і арыентаваныя ў першую чаргу на жанчын*.

Але, хлопчыкі і
іншыя асобы, вас мы таксама радыя вітаць.

Слухайце наш
падкаст на ўсіх спаціфаях, гугл-падкастах, эпл-падкастах, кастбоксах, юцюбах і,
божа даруй, яндэкс-музыцы. Спасылка ў апісанні.

Там жа спасылка
на наш патрыён, калі вы хочаце заданаціць нам новую калоду картак таро.

У нас бяспечна і
валідна.
4 Episodes
Reverse
Мы не памерлі! Мы нават не згубілі розум канчаткова, не спіліся, не страцілі хату. Мы ставілі падкаст на паўзу, бо мелі розныя акалічнасці, пра якія падрабязна распавядаем вам у новым выпуску! Псіхатэрапія, Wen-Do, дэпрэсія, новая праца, пераезды і шмат іншых сумна-мемных гісторый – і ўсё гэта ў чацвёртым выпуску нашага падкаста. Наш інстаграм: https://instagram.com/za_miazhoj?igshid=MThkenlrMmdmaXpqOA==
23 лютага і 8 сакавіка – дні, калі прынята віншаваць мужчын з тым, што яны мужчыны, а жанчын – з тым што яны жанчыны. Пры гэтым і на тых і на другіх выліваюцца тонны гендарных стэрэатыпаў і прадпісанняў, як сябе трэба паводзіць з-за тваёй палавой прыналежнасці. Мужчына мусіць быць моцным, а жанчына – прыгожай, напрыклад. Але які сэнс першапачаткова быў у гэтых святаў? Што адзначаюць феміністкі 8 сакавіка? Адкуль нават у жаночым свяце столькі мізагініі? Ці святкуюць дні жанчын і мужчын у Еўропах? Адказвае на ўсе гэтыя пытанні ў чарговым выпуску падкаста “За мяжой”. Праекты, ахвяраванні якім, больш карысныя за цюльпаны: Збор “Вясны” і “Girls Power Belarus” на дапамогу палітвязынкам https://bysol.org/ru/initiatives/8march/ Медыя-праект палітвязынка https://www.instagram.com/politvyazynka/  Мартинка – дапамога ўкраін_кам https://www.instagram.com/martynka_help/ Tendernagender – псіхалагічная дапамога беларуск_ам https://www.instagram.com/tendernagender/ Цікавыя праекты для пачытаць і паслухаць: 8 сакавіка: цюльпаны, феміністкі і мілітарызм https://budzma.org/news/8-sakavika-tsyulpany-feministki-i-militaryzm.html Падкаст польскіх хлопцаў, якія змагаюцца з патрыярхатам https://anchor.fm/chlopaki Сімона дэ Бавуар “Другі пол” – фрагмент па-беларуску - http://prajdzisvet.org/texts/prose/druhi-pol.html “Небачныя жанчына” – кніга, якая была ўзгаданая ў выпуску https://www.goodreads.com/book/show/41104077-invisible-women\ Наш інстаграм https://www.instagram.com/za_miazhoj/?igshid=YmMyMTA2M2Y%3D Наш патрыён https://www.patreon.com/Zamiazhoy
У другім выпуску эмігранцка-феміністычнага падкаста “За мяжой” паразмаўлялі з журналісткай Дашай Спевак аб тым, чаму Сакартвэла, а не Грузія, чым мясцовыя мужчыны адрозніваюцца ад нашых, і як мы ўсе перажылі першае сутыкненне з новай культурай.  У выпуску былі выкарыстаныя фрагменты з відэа:Мы беларусы, YouTube-канал Danuta Вольны хор – Мы выйдзем шчыльнымі радамі ("Ваяцкі марш"), YouTube-канал БЕЛСАТ MUSIC ЛИТОВСКИЙ ЯЗЫК - 1 УРОК - ЗНАКОМСТВО – Susipažinimas, YouTube-канал LithuaniaForYou Cypis - JBĆ PIS, YouTube-канал Cypisolo Наш інстаграмНаш патрыён 
У першым выпуску мы - дзеячка культуры Аляксандра Гушчы і журналісткі Дар'я Гардзейчык і Аксана Дабрыянец - распавядаем, як апынуліся ў эміграцыі, і з чым там сутыкнуліся. Чаму, седзячы ў благасных Еўропах, беларус_кі ўвесь час аб нечым ныюць? Як адкрыццё візы дапамагае сталенню? Каму больш складана за мяжой: жанчыннам ці мужчынам. І, галоўнае, з-за чаго хлопцы засоўваюць свае эмоцыі ў сраку? Наш патрыёнНаш інстаграм00:00 – Уступ 00:48 – Хто я? Журналістка Дар’я Гардзейчык 01:47 – Хто я? Дзеячка культуры Аляксандра Гушча 03:15 – Хто я? Журналістка і маці Аксана Дабрыянец 03:48 – Як Дар’я апынулася ў Вільні ў карантыне і пасталела на 20 года за 2 тыдні 05:40 – Як Аксана ўпершыню сама паехала ў Мінск, у Кіеў і на замініраваны майдан Незалежнасці 09:43 – Як Аляксандра апынулася за мяжой, а яе псіхіка – на памежжы 13:40 – Дар’я: я адчувала, што гэта на доўгі час 15:23 – “Я не разумею, што мне кажуць, у мяне лапкі!” 16:20 – Эміграцыя страшней за арышт? 18:30 – Які мой механізм дзеянняў?! 19:24 – Беларус_кі ў Беларусі і беларус_кі за мяжой: як нам паразумецца? 21:34 – Усе мігрант_кі тусяць на Ібіцы? 24:20 – Гэтыя за мяжой морды панаядалі! Як змянліліся нашыя целы? 26:46 – Як мы (не) забаўляемся падчас вайны. Ці этычна хадзіць на канцэрты? 28:49 – Аляксандра, 2 гады эмігрыі і дэпрэсія 30:07 – Дар’я, дэпрэсія і Rammstein 31:17 – Пабітая шклянка парфюмы як сімвал паламанага ладу жыцця 34:26 – Як мы ствараем утульнасць у новым доме 35:40 – Вывучаем польскую мову праз мемы 37:02 – Рэзультаты даследаванняў: топ праблем беларусак за мяжой 38:10 – Знаходзім пазітыў нават у досведзе рэпрэсій 38:27 – Чым польскі менталітэт адрозніваецца ад беларускага 39:00 – Досвед дыскрмінацыі. Ці можна яе пазбегнуць, калі паводзіш сябе нармальна? 41:16 – Чаму мы размаўляем менавіта пра жаночыя праблемы? 41:25 – Лайфхак: што рабіць, калі цябе вінавацяць у вайне? 43:08 – Чаму мы не размаўляем пра мужчынскія праблемы? 45:39 – Калі замуж? Калі дзеці? Калі ты сабе знойдзеш багатага паляка? 47:43 – Пракладкі дарагія! 48:25 – Гендарная сацыялізацыя, мужчыны і страпоны 49:42 – Што будзе калі нашыя бацькі паслухаюць наш падкаст? 50:44 – Расклад таро 53:23 – гісторыя пра кубачак (не за 20 еўра) і сэкс-цацкі 54:50 – Фемінь 55:24 – Бонус
Comments 
loading
Download from Google Play
Download from App Store