DiscoverСваімі рукамі / Своими руками
Сваімі рукамі / Своими руками

Сваімі рукамі / Своими руками

Author: ALOVAK Magazine

Subscribed: 35Played: 245
Share

Description

Размаўляем з творчымі людзьмі пра тое, як яны стваралі свае праекты і навучыліся зарабляць на жыццё творчасцю. // Разговариваем с творческими людьми про то, как они создали свои проекты и научились зарабатывать на жизнь творчеством.
Зроблена ў Беларусі ♥
9 Episodes
Reverse
Гераіня 8 выпуска – ткалля, стваральніца тэкстыльнай майстэрні "ЯРНА" Наталля Ярмалінская. Сярод вырабаў, якія стварае мая гераіня – тканыя паясы і шалікі, вышываныя кашулі і набіваныя хусткі. Мы пагаварылі з Наталляй пра яе шлях да ткацтва і навучанне гэтаму іншых, пра тое, як перамагчы комплекс “гаротнага беларусіка”, без грошай адкрыць сваю майстэрню ў Мінску і навучыцца без дрыжыкаў у голасе прамаўляць “Я зарабляю 3 тысячы даляраў":)Інстаграм Наталлі – https://www.instagram.com/yarnahandicraft Instagram ALOVAK– https://www.instagram.com/alovakmag Instagram студыі для запісу падкастаў і правядзення анлайн-стрымаў teamteam, у якой быў запісаны гэты эпізод, – https://www.instagram.com/teamteam_studio (зацаніце гук!) Спасылка на падкаст “Так склалася гістарычна”, які я сама слухаю і вам шчыра рэкамендую – https://taksklhist.mave.digital/ Шчыра дзякую за дапамогу ў мантажы гэтага выпуска Тоі, з радасцю даю спасылку на яе акаўнт у TikTok – https://www.tiktok.com/@t.o._ya (толькі паслухайце, як Тоя спявае!)
Гераіня 7 выпуска – мастачка-керамістка, стваральніца мінскай керамічнай майстэрні-студыі “Залеплю” Таня Рудзеня. У 2020 годзе, перад пачаткам пандэміі і ўсіх наступных крызісаў, якія нас чакалі наперадзе, Таня пераехала ва ўласную майстэрню ў Паўночным завулку. Гэта быў складаны перыяд, але яна дала рады і здолела запусціць рухавік, дзякуючы якому кераміка “Рудзеніка” і цяпер працягвае цешыць беларусаў у Беларусі і за яе межамі. Мы пагаварылі з Таняй пра гэта, пра яе творчы шлях, а таксама пра тое, як заставацца ў бадзёрым і працоўным настроі ў наш няпросты час. Сфатаграфавала Таню спецыяльна для СВАІМІ РУКАМІ – Алена Драздова  https://www.instagram.com/alena_drozdova_lafoto/ Інстаграм Тані –  https://www.instagram.com/rudzenika/ Instagram ALOVAK- https://www.instagram.com/alovakmag/ Пра падкаст “СВАІМІ РУКАМІ” - http://alovakmag.by/be/svaimi-rukami/padkast-svaimi-rukami-trejler.html
Гераіню 6 выпуска, Кацярыну @katrina.happy_life, ведаюць найперш як вязальшчыцу і стваральніцу папулярнай мінскай крамы трыкатажнай пражы, якую, на жаль, прыйшлося прадаць, і пераехаць на нейкі час у Грузію. Акрамя таго Кацярына мае творчую адукацыю, прыгожа малюе, і ўжо шмат гадоў працуе па спецыяльнасці дызайнерам-ілюстратарам. Разблытваем творчы клубок маёй гераіні: размаўляем з ёй пра стварэнне і працу крамы, прасоўванне ў Інстаграме, сумяшчэнне дзвюх розных прац, а таксама пра тое, як гэта – прадаваць паспяховы сямейны бізнэс у Беларусі. Сфатаграфавала Кацярыну ў Тбілісі спецыяльна для СВАІМІ РУКАМІ – Марта Мальцэвіч https://www.instagram.com/marta_maltsevich/. Інстаграм Кацярыны -  https://www.instagram.com/katrina.happy_life/ Instagram ALOVAK- https://www.instagram.com/alovakmag/ Пра падкаст “СВАІМІ РУКАМІ” - http://alovakmag.by/be/svaimi-rukami/padkast-svaimi-rukami-trejler.html ---------------------------------------------------- Героиню 6-го выпуска Катерину @katrina.happy_life знают прежде всего как вязальщицу и создательницу популярного минского магазина трикотажной пряжи, которую, к сожалению, пришлось продать, и переехать на какое-то время в Грузию. Кроме того, Катерина имеет творческое образование, прекрасно рисует, и уже много лет работает по специальности дизайнером-иллюстратором. Распутываем творческий клубок моей героини: говорим с ней о создании и работе магазина, продвижении в Instagram, совмещении двух разных работ, а также о том, как это — продать успешный семейный бизнес в Беларуси. Сфотографировала Катерину для обложки подкаста: Марта Мальцевич https://www.instagram.com/marta_maltsevich/ – в Тбилиси, специально для СВОИМИ РУКАМИ. Язык подкаста: беларуский (ведущая), русский (героиня).
Гэты выпуск атрымаўся незвычайным. Мы будзем размаўляць з яго гераіняй, хэнд-мэйд дызайнеркай Вольгай Бычковай (Брэсцкая Ш. у Інстаграме) не толькі пра творчасць, якая становіцца працай, але і пра тое, як такая праца можа расчараваць, загнаць у крызіс. Будзем аналізаваць і разбірацца – што пайшло не так, чаго не хапіла, ці можна было нешта памяняць ці зрабіць інакш. Ці з’яўляецца гісторыя Вольгі натхняльнай? Мая гераіня неаднойчы мне казала, што не, і што параіць навічкам ёй няма чаго. Тым не менш на працягу нашай шчырай размовы дала не адну карысную параду. А ўжо колькі важных для сябе высноў я зрабіла.  Але лепш паслухайце самі. Інстаграм Волі -  https://www.instagram.com/brestskaja_sha/  Instagram ALOVAK- https://www.instagram.com/alovakmag/  Пра падкаст “СВАІМІ РУКАМІ” - http://alovakmag.by/be/svaimi-rukami/padkast-svaimi-rukami-trejler.html ….. Этот выпуск получился необычным. С его героиней, хэнд-мэйд  дизайнеркой Ольгой Бычковой (Бресткая Ш. в Instagram) мы поговорили не только о творчестве, которое становится работой, но и о том, как такая работа может разочаровать, загнать в кризис. Будем анализировать и разбираться - что пошло не так, чего не хватило, можно ли было что-то поменять или сделать иначе. Вдохновляет ли история Ольги? Моя героиня не один раз говорила мне, что нет, и что ей нечего посоветовать новичкам. И тем не менее во время нашего откровенного разговора дала не один полезный совет. А сколько важных выводов я сделала для себя. Но лучше послушайте сами. Язык подкаста: беларуский (ведущая), русский (героиня). Фото на обложке:  Максим Сарычев
Гераіня 4 выпуска – фатограф з Мінска Алёна Драздова. Творчасць заўсёды вабіла Алёну – яна спрабавала сябе ў самых розных занятках – але ў якасці хобі. І толькі,  калі выпадкова трапіла на курс па фатаграфіі,  зразумела, што знайшла справу, якой бы магла займацца ўвесь час. Яе не напалохала высокая канкурэнцыя сярод фатографаў – Алёна ўпэўненая, што ўнікальны стыль і падыход да фота дапамогуць знайсці кліентаў кожнаму. Ну а я пасля інтэрв’ю зразумела, што яшчэ творчым людзям спрыяюць у працы аптымізм і жыццярадаснасць – а гэтага ў Алёны не адняць. Інстаграм Алёны -  https://www.instagram.com/alena_drozdova_lafoto/ Інстаграм беларускамоўнага фатографа Ганны Кіпель  - https://www.instagram.com/phota_hanna/(аўтарка фота на вокладцы) Пра падкаст “СВАІМІ РУКАМІ”  - http://alovakmag.by/be/svaimi-rukami/padkast-svaimi-rukami-trejler.html Instagram ALOVAK- https://www.instagram.com/alovakmag/ Facebook ALOVAK - https://www.facebook.com/alovakmag ….. Героиня 4-го выпуска - фотограф из Минска Алёна Дроздова. Творчество всегда привлекало Алену – она ​​пробовала себя в самых разных занятиях – но в качестве хобби. И только, когда случайно попала на курс по фотографии, поняла, что нашла работу, которой может заниматься все время. Ее не испугала высокая конкуренция среди фотографов – Алена уверена, что уникальный стиль и подход к фотографии помогут найти клиентов каждому. Ну а я после интервью поняла, что еще творческим людям в работе помогает оптимизм и жизнерадостность – а этого у Алены не отнять. Язык подкаста: беларуский (ведущая), русский (героиня). Беларусь, 2021
Гераіня гэтага выпуска – ілюстратар з Мінска Ліза Ганчарова. Лізе ўсяго 22, але яна ўжо шмат чаго паспела зрабіць на шляху да працы сваёй мары. Яна малюе для розных брэндаў і праектаў, вядзе курсы па ілюстрацыі. На рахунку ў нашай гераіні ёсць і ілюстраваная кніга, музычны кліп. А яшчэ каля 2-х гадоў таму Ліза перайшла на беларускую мову і лічыць, што гэта шмат у чым паўплывала на яе як на асобу. Мы паразмаўлялі пра гэта, пра складанасці на шляху ў ілюстратара-пачаткоўца, пра вышэйшую мастацкую адукацыю, дакладней, ці неабходная яна сучаснай моладзі, пра тое, як не ўпасці ў залежнасць ад аўдыторыі і захаваць свой стыль. Інстаграм Лізы -  https://www.instagram.com/ellgone/ Інстаграм фатографа Алены Драздовай - https://www.instagram.com/alena_drozdova_lafoto/ ……. Пра падкаст “СВАІМІ РУКАМІ” - http://alovakmag.by/be/svaimi-rukami/padkast-svaimi-rukami-trejler.html Instagram ALOVAK- https://www.instagram.com/alovakmag/ Facebook ALOVAK - https://www.facebook.com/alovakmag ….. Героиня нового выпуска подкаста «СВОИМИ РУКАМИ» – иллюстратор из Минска Лиза Гончарова. Лизе всего 22 года, но она уже успела многое сделать на пути к работе своей мечты. Она рисует для различных брендов и проектов, ведет курсы иллюстрации. На счету нашей героини также иллюстрированная книга и музыкальный клип. А около 2 лет назад Лиза перешла на белорусский язык и считает, что это сильно повлияло на нее как на личность. Мы поговорили об этом, о трудностях на пути у начинающего иллюстратора, о высшем художественном образовании, точнее, о том, нужно ли оно современной молодежи, о том, как не попадать в зависимость от аудитории и сохранять свой стиль. Язык подкаста: беларуский
Гераіня новага выпуска – кветкавы фермер і фларыст Кацярына Карэнюгіна (праект Katariosflowers). Кветкі, якія Каця вырошчвае на сваёй невялікай ферме непадалёк ад Мінска, набываюць фларысты, кветкавыя крамкі і звычайныя людзі.  Папулярная сярод Каціных кліентаў і «кветкавая падпіска»  – гэта значыць рэгулярная дастаўка букетаў дадому ці ў офіс. Каця выступае за сезоннасць кветак і ZERO WASTE фларыстыку, выкарыстоўвае ў сваіх букетах палявыя кветкі і іншыя даступныя прыродныя матэрыялы, марыць пра  стварэнне мясцовай кветкава-фермерскай супольнасці. Інстаграм Каці Карэнюгінай -  https://www.instagram.com/katariosflowers/ Парады Каці па кветкам на сайце ALOVAK - http://alovakmag.by/be/siezon/kvetki/parady-flarysta-yak-zrezats-zahavats-vybrats-kvetki.html Пра ферму Эрын Бензакейн у ЗША - http://alovakmag.by/be/tvorcyja-ludzi/floretflowers-2.html _ _ _ _ _  Героиня нового выпуска  – цветочный фермер и флорист Екатерина Коренюгина (проект Katariosflowers). Цветы, которые Катя выращивает на своей небольшой ферме под Минском, покупают флористы, цветочные магазины и обычные люди. Популярна у Катиных клиентов и «цветочная подписка» –  регулярная доставка букетов домой или в офис. Катя выступает за сезонность цветов и ZERO WASTE флористику, использует в своих букетах полевые цветы и другие доступные природные материалы, мечтает о создании местного сообщества цветочных фермеров. Язык подкаста: беларуский ( ведущая) и русский (героиня). _ _ _ _ _ Пра падкаст “СВАІМІ РУКАМІ” - http://alovakmag.by/be/svaimi-rukami/padkast-svaimi-rukami-trejler.html Instagram ALOVAK- https://www.instagram.com/alovakmag/ Facebook ALOVAK - https://www.facebook.com/alovakmag _ _ _ _ _ Фота на вокладцы - Ганна Раманоўская 
Гераіня першага выпуска падкаста “СВАІМІ РУКАМІ” –  мастачка Юля Прашковіч, якая стварае кранальных мядзведзікаў-тэддзі і іх сяброў. Гаварыць мы будзем пра тое, як Юліна хобі ператварылася ў працу, колькі мядзведзікаў трэба прадаць у месяц для асабістага шчасця, чаму можа быць карысна дазволіць сабе пасці ў творчы крызіс. Юля падрабязна раскажа, у якіх міжнародных выставах можа паўдзельнічаць майстар-тэддзіст. І пра шмат што іншае. Інстаграм Юлі Прашковіч -  https://www.instagram.com/yuyu.by/ Героиня первого выпуска подкаста «СВОИМИ РУКАМИ» - художница Юлия Прашкович, которая создает трогательных мишек-тедди и их друзей. Мы поговорили о том, как хобби Юли превратилось в работу, сколько плюшевых мишек нужно продавать в месяц для личного счастья, почему может быть полезно позволить себе поддаться творческому кризису. Юля подробно расскажет про то, в каких международных выставках может поучаствовать мастер/ица-теддист,  И о многом другом. Язык подкаста: беларуский ( ведущая) и русский (героиня). Пра падкаст  “СВАІМІ РУКАМІ” - http://alovakmag.by/be/svaimi-rukami/padkast-svaimi-rukami-trejler.html Instagram ALOVAK- https://www.instagram.com/alovakmag/ Facebook ALOVAK - https://www.facebook.com/alovakmag
У падкасце "СВАІМІ РУКАМІ" вы пачуеце расказы творчых людзей пра тое, як яны стваралі свае маленькія і вялікія праекты.  Слухайце падкаст на нашым сайце alovakmag.by , а каб не прапусціць новыя выпускі - падпісвайцеся на СВАІМІ РУКАМІ у iTunes, Google Podcasts, Castbox ці іншых мабільных дадатках, з дапамогай якіх вы слухаеце падкасты. // В подкасте «СВАІМІ РУКАМІ» вы услышите рассказы творческих людей о том, как они создавали свои маленькие и большие проекты. Слушайте подкаст на нашем сайте alovakmag.by, а чтобы не пропустить новые выпуски - подписывайтесь на СВОИМИ РУКАМИ в iTunes, Google Podcasts, Castbox или в других мобильных приложениях, с помощью которых вы слушаете подкасты.
Comments (10)

Kasia

Гук выдатны і выпуск файны. Надзвычай цікавая, глыбокая і ўпэўненая гераіня. Дзякуй!

Sep 1st
Reply (1)

Кацярына Таразевіч

Дзякуй за інтэрвію! Мы якраз нядаўна атрымалі ў падарунак ад сяброў кубачак вытворчасці Таццяны) І асабліва сагравае вось гэтая жыццё, праца, творчасць тут, у Беларусі. Становіцца лягчэй жыць, разумець, што мы ўсё яшчэ не засталіся адны. І спадзявацца на будучыню

Aug 11th
Reply (1)

Ale Ale Ale

Дзякуй, Каця! Калі б не тваё падкасты, я б не ўсталявала сабе дадатак Castbox і не нырнула б у гэты чароўны свет :) Дзякуй за цікавых суразмоўцаў і гісторыі пра іх творчасць!

Nov 23rd
Reply (1)

Аня Савановіч

Дзякуй за выпуск! Не ведала гэтага майстра, а паглядзела яе працы - і ў самой рукі пацягнуліся да мулінэ, батанічная тэматыка выглядае надзвычай прыгожа!

Nov 18th
Reply (1)

Кацярына Таразевіч

Дзякуй за цікавы выпуск! Цікавы і карысны. Бо неідэальны досвед, магчыма, нават больш карысны для тых, хто імкнецца змяніць сваё жыццё! Поспехаў гераіні і падкасту!

Nov 12th
Reply

Volha Skuratovich

Дзякуй, вельмі цікава)

May 16th
Reply
Download from Google Play
Download from App Store