DiscoverЗямля пад белымі крыламі
Зямля пад белымі крыламі

Зямля пад белымі крыламі

Author: Уладзімір Караткевіч

Subscribed: 48Played: 706
Share

Description

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні і ўспрыманьне тых іншых падзеяў, сьведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесьці, але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосьцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнаньня і цікаўнасьці маладога пакаленьня да роднай зямлі. Да таго ж Уладзімер Караткевіч дае выдатны ўрок патрыятызму што можа быць карыцсны ня толькі моладзі. Некаторыя статыстычныя ды ідэялагічныя факты зьмешчаныя ў нарысе ўжо адышлі ў нябыт, але тое галоўнае, што чытаецца між радкамі, любоў да Беларусі, можа і сёньня запаліць не адно маладое сэрца.

Аўдыякніга выкладзена ў адкрыты доступ Міністэрствам Інфармацыі Рэспублікі Беларусь: http://mininform.gov.by/news/actual/v-pomoshch-roditelyam-i-shkolnikam-audioknigi/

Кантакты: belaudiobooks@gmail.com
41 Episodes
Reverse
Comments (1)

Марина Грохотова

Як цудоўна слухаць родную мову 🤗🥰 ісці і плакаць, як цудоўна. Але гэта сапраўды пазнаецца толькі ў час доўгай разлукі. Раней не рузумела. Дзякую за гэты падкаст!

Apr 13th
Reply
We and our partners use cookies to personalize your experience, to show you ads based on your interests, and for measurement and analytics purposes. By using our website and our services, you agree to our use of cookies as described in our Cookie Policy.