DiscoverВясна Прыйдзе
Вясна Прыйдзе
Claim Ownership

Вясна Прыйдзе

Author: Viasna Podcasts

Subscribed: 14Played: 218
Share

Description

Падкаст Праваабарончага цэнтра "Вясна". Распавядаем пра беларусаў і іх уласны досвед жыцця ў рэпрэсіўнай краіне.
Асабістыя гісторыі — і праваабарончы кантэкст!

Для сувязі — viasnapryjdzie96@gmail.com

Minsk, Belarus
50 Episodes
Reverse
Тых бацькоў, хто вінен дзяржаве за выдаткі над адабранымі ў іх дзецьмі, называюць “обязанными лицами”/ "абавязанымі асобамі". Сярод іх шмат і жанчын, і часта яны яшчэ ў больш уразлівым становішчы, чым мужчыны. Як такія жанчыны трапляюць у пастку "абавязаных" — і чаму мы гаворым менавіта пра пастку? У падкасце ўжо былыя палітзняволеныя распавядуць пра тое, як сустракалі "абавязаных" жанчын за кратамі, а юрыст "Вясны" патлумачыць, якой дыскрымінацыі яны падвяргаюцца. Пішыце нам на пошту viasnapryjdzie96@gmail.com і запаўняйце анкету https://bit.ly/4anWK94 Музыка: Kata Bitowt
Падкаст “Вясна прыйдзе” бярэ адлік ад пачатку 2020 года і мае ўжо 45 выпускаў. Ён запісываўся ў самых розных ўмовах: на судзе, на вуліцы, пад сценамі СІЗА, на акцыях, але ніколі — у студыі. Гэтым падкаст набліжае нас да рэальных умоў, а таксама галасоў беларусаў ды беларусак, якія сутыкнуліся з цяжкім досведам. У новым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” мы пагаворым пра яго стварэнне. Якім быў самы цяжкі момант? Хто — стваральніца падкаста і які ў яе быў шлях да праваабароны? І якую ролю адыграў будучы на той момант Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі? А таксама ў межах падкаста паразмаўляем пра новы спецсезон, прысвечаны праваабаронцам і ўразлівым групам. Калі вы хочаце распавесці сваю гісторыю пра тое, як вы сутыкнуліся з парушэннем сваіх правоў, то напішыце нам пра гэта: на пошту: viasnapryjdzie96@gmail.com і запоўніце нашу анкету. https://bit.ly/4anWK94 Музыка: Kata Bitowt
Праваабарончы падкаст “Вясна прыйдзе” запускае новый спецыяльны сезон. Цягам дзесяці эпізодаў мы даследуем гісторыю праваабаронцаў і паразмаўляем пра ўразлівыя групы. Навошта адныя людзі дапамагаюць іншым? Адкуль ідзе прага да справядлівасці? Хто агулам належыць да ўразлівых груп? І якое ў іх становішча? А яшчэ мы шукаем новых герояў! Пішыце нам viasnapryjdzie96@gmail.com і запаўняйце анкету https://bit.ly/4anWK94 Музыка: Kata Bitowt
Шмат хто з нас бачаць сны. А што ў сваіх снах бачаць тыя беларусы і беларускі, што зазналі палітычна-матываваны пераслед? Прапануем вам пачуць дзесяць сюжэтаў сноў, якія снілі беларусы і беларускі. А таксама — каментар псіхалагіні. Што азначае, калі сніцца побыт? Сны, якія паўтараюцца? Як адрозніць нездаровыя прыклады сноў ад сноў тэрапеўтычных? Гэта слухаем ў новыс выпуску падкаста “Вясна прыйдзе”!   “Я не ведаю, колькі мне яшчэ спатрэбіцца часу, каб перастаць бачыць турму ва сне”, – адзначае адзін з суразмоўцаў. “Пераслед па палітычных прычынах – гэта заўсёды траўматычны досвед, нават калі нам так не здаецца”, – зазначае псіхалагіня.
Усе мы ходзім у прыбіральню. Але як такая важная для арганізма функцыя здзяйсняецца ў няволі? Некалькі герояў, затрыманых па палітычных матывах, пагадзіліся распавесці пра свой досвед. Вядро, відэакамера і куча… “Гэта прыніжаючае, бесчалавечнае абыходжанне. Такія віды абыходжання забаронены міжнародным правам разам з катаваннямі, – адзначае юрыст “Вясны” Павел Сапелка. Дакументаваць такія гісторыі важна! Для гэтага звартайцеся па кантактах у тэлеграм https://t.me/Viasnadoc
Прапануем вам прасачыць, як развіваўся 2023 год. Якія тэндэнцыі былі на працягу года? Як трансфармаваліся рэпрэсіі? Як можна іх патлумачыць? Як мянялася колькасць палітвязняў? 1451 чалавек сустрэла Новы год у зняволенні, і з іх 185 палітвязняў адзначылі святы без сям’і і родных ужо ў чацвёрты раз. Як мы пражылі 2023 год?
У выпуску пачуем тых, хто сустракаў Марфу падчас яе зняволення: адвакатку Наталлю Мацкевіч і сукамерніцу Валерыя Чарнаморцаву. А таксама даведаемся, як імя Марфы гучыць за мяжой — дзякуючы ў тым ліку студэнтцы універсітэта Трэнта (Італія) Мэрыем. “Калі час выбраў нас, мы павінны справіцца”— сказала Марфа падчас свайго зняволення. Гэтымі словамі і названы выпуск падкаста, прысвечаны палітзняволенай праваабаронцы Марфе Рабковай.
Гісторыя трох сёстраў: Паліны, Ульяны і Машы. Маша Каленік — адна з асуджаных па “справе студэнтаў”, якую яшчэ называюць судом над маладосцю. 12 лістапада вядомы як чорны чацвер для студэнцтва. Тады, у 2020 годзе, 12 чалавек затрымалі і асудзілі ад 2 да 2, 5 гадоў калоніі. Усе яны былі прызнаны палітзняволенымі. Маша Каленік вызвалілася 30 лістапада. Мы паразмаўлялі з Ульянай і Палінай за тры дні да яе вызвалення. А потым мы паразмаўлялі і з самой Машай, калі яна выйшла. Так і склаўся гэты выпуск падкаста. Але ён — не пра турэмныя будні, а пра сям’ю і сястрынства. А таксама пра жаночасць. Як Маша карысталася дэкаратыўнай касметыкай у калоніі і чаму для яе гэта важна? Як яе сястра намагалася пераказаць ёй мемы падчас спаткання? І чаму Маша хацела піцу, сушы і KFC, а не хатнюю ежу? Музыка для падкаста: Katarzyna Bitowt.
25 верасня 2023 Алесю Бяляцкаму спаўняецца 61 год. А ў мінулым годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Распавядаем пра тое, што засталося па-за кадрам Нобелеўскай цырымоніі, на якую сам Алесь не трапіў праз зняволенне. Што пачуем у падкасце: жорсткі Нобелеўскі дрэс-код і як Наталля Пінчук шыла сабе сукенку, ці была правакацыя? як гасцей запрашаюць на Нобелеўскую цырымонія і як яе можна прапусціць, суровае надвор’е ў Осла і як яно паўплывала на гасцей, пры чым тут клапы, нечаканая “Пагоня”.
У другую гадавіну кампаніі FreeViasna распавядаем пра тое, як яна развівалася, хто ў ёй прымаў удзел, і самае галоўнае — як абараняць з надзеяй. FreeViasna — гэта кампанія салідарнасці з палітзняволенымі прадстаўнікамі праваабарончага цэнтра “Вясна”. Яна стартавала 17 верасня 2021 года, а дзень быў абраны невыпадкова: бо менавіта тады, за год да гэтага, затрымалі Марфу Рабкову.
Пяць ужо былых палітвязняў распавядаюць пра момант свайго вызвалення — момант, калі яны сталі свабоднымі.  Падкаст “Вясна прыйдзе” прапануе раздзяліць з імі гэтыя эмоцыі. Падтрымаць падкаст “Вясна прыйдзе” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” на Patreon https://www.patreon.com/spring96
Праваабарончы цэнтр "Вясна" паўстаў 26 красавіка 1996 года. За 27 год існавання да яго далучаліся ўсё новыя людзі, але хто яны і чаму яны абралі шлях праваабароны? Як яны трапілі  ў “Вясну” і кім былі да яе? Праз што прыйшлося прайсці? Пра гэта і пачуем у новым выпуску падкаста ад саміх вясноўцаў. А праз гэтыя гісторыі прасочым, як мяняўся час: ад канца 1990-х, праз хвалі прэзідэнцкіх выбараў і вайны ва Украіне 2014 – да 2020-га, калі рэпрэсіі сталі беспрэцэдэнтнымі.
Як смяяўся суддзя і плакала пракурорка, як сведка-амапавец збягаў ад назіральніцы і як канваіры спалі на працэсах, а губазаўцы ахоўвалі бутэльку з вадой. Дзве назіральніцы за судамі — Яна і Кацярына (вядучая падкаста) — дзеляцца сваімі самымі вясёлымі і крынжовымі сітуацыямі, якія яны пабачылі на палітычна-матываваных судовых працэсах у Беларусі. Гэтыя вясёлыя гісторыі адбываліся на фоне татальнай несправядлівасці судовай сістэмы Беларусі. Таму выпуск называецца “Смех скрозь слёзы”. *Назіранне за судовымі працэсамі — частка грамадскага кантролю за ўладай, і гэта вітаецца ў дэмакратычных краінах. “Выяўляючы недахопы ў сістэме адпраўлення правасуддзя з пункту гледжання гарантый справядлівага судовага разбору, маніторынг судовых працэсаў спрыяе павышэнню ўзроўню ведаў суддзяў, пракурораў, адвакатаў і іншых суб'ектаў аб міжнародных гарантыях належнага працэсу і іх ужыванні ў Нацыянальным судаводстве”, — гаворыцца ў “маніторынгу судовых працэсаў. Даведачнае кіраўніцтва для практыкаў " ад БДІПЧ АБСЕ. Падтрымай "Вясну" на https://www.patreon.com/spring96
На працягу года мы размаўлялі з праваабаронцам “Вясны” Ігарам Казмерчаком, які правёў больш за месяц у Чарнігаве, калі туды зайшлі расійскія войскі. Нашай мэтай было адсачыць, як мяняецца ўспрыняцце чалавекам вайны. Як трансфармуюцца страхі. Як мяняюцца практыка і быт. Як працуе памяць і псіхіка. І галоўнае — як на гэта ўплывае час. Мы размаўлялі з Ігарам тройчы:  адразу пасля таго, як ён пакінуў тэрыторыю Украіны, праз тры месяцы пасля гэтага,  амаль праз год пасля пачатку паўнамасштабнай вайны. Гэтыя размовы і пачуем у новым выпуску праваабарончага падкаста “Вясна прыйдзе”. Напрыклад, пасля выезду з Украіны Ігар меў трывожны чамаданчык — куды ён паклаў рэчы так, каб іх можна было імгненна забраць. “Дагэтуль чаманданчык стаіць ці не?”, —  пытаем у Ігара праз год пасля пачатку паўнамасштабнай вайны. “Зараз толькі з гэтым пытаннем я разумею, што так, сам чамаданык да гэтай пары стаіць, але я пачаў адтуль даставаць рэчы”. А ў фінале выпуску пачуем, як змяніўся адказ Ігара на пытанне “Што такое вайна?” Выпуск падкаста прысвечаны гадавіне паўнамасштабнага ваеннага ўторгнення Расіі на тэрыторыю Украіны — 24 лютага 2022 года. Падтрымайце праваабарончы падкаст “Вясна прыйдзе” на PATREON https://www.patreon.com/spring96
Гісторыі беларусаў, якіх затрымалі ў Расіі і выдалі Беларусі. Са студзеня 2021 года пачалі з’яўляцца гісторыі аб затрыманні беларусаў у Расіі па запыце беларускага боку. І спробах іх экстрадаваць на радзіму — у мэтах далейшага прыцягнення да крымінальнай адказнасці па палітычна-матываваных артыкулах (за ўдзел у пратэстах, “абразы” Лукашэнкі і вядзенне тэлеграм-чатаў). Дапамогай такім беларусам пачынаюць займацца праваабаронцы з “Маскоўскай  хельсінкскай групы”. Сярод іх — кіраўнік праваабарончых праграм МХГ  Раман Кісялеў. Нажаль, дапамагчы атрымалася не ўсім беларусам. Прычына розныя, адна з якіх — выхад Расіі з Савета Еўропы. У гэты выпуску падкаста і сабраны гісторыі беларусаў, якіх усё ж вывезлі ў Беларусь для суда (праз экстрадыцыю, выдварэнне і выкраданне)— пасля чаго на радзіме яны сталі палітычнымі зняволенымі. А Раман Кісялёў растлумачыў, якія складанасці былі ў праваабаронцаў у кожнай з гісторый і як паводзілі сябе расійскі і беларускі бакі. Таксама праваабаронца дасць парады пра тое, як беларусам варта сябе паводзіць у Расіі, каб знізіць рызыкі (адна з іх — мець кантакт МХГ і абавязкова звяртацца — e-mail: mhg@mhg.ru) Якія гісторыі пачуем у падкасце? Экстрадыцыя: · Міхаіл Зубкоў: “Я стаміўся, я хачу да дому…” · Дзмітрый Падлобнікаў —“Мы пра яго ўвогуле не ведалі” · Аляксей Кудзін — як Расія хітрыла ў выкананні мераў ЕСПЧ? · Іван Сауцін — выйшлі з ЕСПЧ, таму іх меры не лічацца · Яна Пінчук — Расія ўжо не ў ЕСПЧ. “Мы ведалі, што ў нас будуць гіганцкія складанасці” Выдварэнне: · Віталь Гузаў, Дзмітрый Сушчык і Юрый Касцюк — экстрадыцыйная працэдура не прымянялася Выкраданне: · Аляксандр Фядута і Юрый Зянковіч —“Спецаперацыя ФСБ і КГБ. Як аказалася, ёсць нейкі асобы рэжым вываза людзей…” · Генадзь Мажэйка – “Беларускі бок заявіў: дык ён сам прыехаў”. · Аляксандр Капшуль – “Рэзультаты праверкі сканчаюцца…” А таксама гісторыя пра дэпартацыю на 60 гадоў. Падтрымай "Вясну" на Патрэон! https://www.patreon.com/spring96
В блокноте Олега Граблевского (который тот вынес из СИЗО-1) сохранилось и одно стихотворение. Его написал заключенный СИЗО-1, сидящий по обвинению в «наркотической статье». И в каждой строке этого фольклора — целый пласт отсылок и смыслов. Каждую из строк Олег подробно объяснит. Это воссоздаст быт и устройство Володарки, а также образы сидящих там людей.  Среди них и политзаключенные: Серый кот, Саша-бывший милиционер, который раскрашивал Табакерки, Петр Слуцкий с усами как у Марка Твена…И неполитзаключенные: украл корову и «взятку брал всего один раз». Они делят быт камеры вместе, подтрунивают друг над другом, смотрят турецкий сериал и мечтают о солнечных берегах Испании… «Петя — то ли политик, то ли с государством делиться не хотел — я так и не понял. Лишь понял одно: Мы все тут в беде». *в стихотворении встречаются нецензурные формы выражения (иногда). Это третья часть выпуска «Антропологии Володарки». Первая была посвящена сообществу Володарки, ее можно послушать здесь https://pc.st/e/4kjm5X0pMyW Вторая часть выпуска — про язык Володарки. https://pc.st/e/4PiS3cTX-Gz
«Наверное, это один из немногих блокнотов в мире, который побывал на СИЗО», – говорит правозащитник и бывший политзаключенный Олег Граблевский. Туда он записывал слова, которыми пользовались и заключенные, и администрация. «Для того, чтобы понимать, о чем с тобой вообще говорят». На Володарке Олег пробыл полгода и «понимание пришло со временем». «Шлепала» (это не глагол), Володарка как большой семейный подряд и «тюрьма в тюрьме». Как администрация СИЗО-1 относится к политзаключенным на примере «пальмы»? Это вторая часть выпуска «Антропологии Володарки», в которой Олег рассказывает о специфическом языке, используемом в СИЗО-1. Первая часть была посвящена сообществу Володарки и его отношению к политзаключенным. Третья часть — фольклору. Поддержи Правозащитный центр "Вясна" на Патреон! https://www.patreon.com/spring96 
Правозащитник Олег Граблевский полгода был политзаключенным. Это время он провел в СИЗО-1 – в так называемой «Володарке». Там Олег не только сидел, но и вел антропологическое наблюдение. Они и легли в основу выпуска «Антропология Володарки». Первая часть трилогии "Антропология Володарки" посвящена тому, как устроено ее сообщество. Камера "шесть-три", первый культурный шок и ответ на вопрос: "Все ли по жизни ровно?" Этот выпуск подкаста — в трех частях. Первая посвящена сообществу, сформированному на Володарке, и их отношению к политическим заключенным. Вторая же часть будет про язык Володарки, а третья — про фольклор. Поддержи Правозащитный центр «Вясна» на Патреоне! https://www.patreon.com/spring96
Спачатку малявалі ўласнаруч, а потым пачалі друкаваць. Майстэрня паштовак салідарнасці ствараецца яшчэ да дня выбараў 2020. І паступова ўзрастае да буйной ініцыятывы: першы данат ад таямнічага айцішніка, акцыя на Галоўпаштамце, конкурс дызайну паштовак і тэматычны друк. Пра ўсё гэта ў падкасце распавядае стваральніца і каардынатарка Майстэрні Дар’я Рублеўская. А таксама—пра карысныя парады ў стварэнні і напісанні паштовак. Таксама ў выпуску падкаста пачуем і галасы ўжо былых палітвязняў: як яны атрымлівалі паштоўкі за кратамі і што адчувалі. Нават ёсць і негатыўны каментар: як на яго адказвае Дар’я? Падтрымай "Вясну" на Patreon https://www.patreon.com/spring96 І Майстэрню паштовак салідарнасці на BySol https://bysol.org/ru/initiatives/maysterniapashtovak/
Мінчанка ўспамінае, як правяла некалькі дзён і адну бясконцую ноч пад Акрэсціна – у жніўні 2020-га, калі шукала свайго затрыманага хлопца. Гэты расповяд — пра ўласныя перажыванні і псіхалагічны стан: не толькі свой, але і людзей побач. Што наша гераіня паспела пабачыць? Як рэагавала на нечалавечы стрэс і як сарвалася? І як у адных шкарпэтках стаяла на прагорклых яблыках у адну страшную ноч пад Акрэсціна? У адну з начэй сілавікі прагналі валанцёраў з-пад Акрэсціна. У шоку гераіня забегла ў чужы дом і спрабавала там схавацца. Але туды зайшоў амапавец… “Гэта ж нейкае архітэпічнае адчуванне, калі ты ў доме (няхай нават гэта і не твая хата)—а ў яе ўваходзіць нейкі чалавек у зброі, ад якога ты збягаеш — і ён цябе знайшоў у хаце…” Пасля пратэсту 9 жніўня 2020-га у Мінску пад Акрэсціна сталі сабірацца людзі ў пошуках сваіх затрыманых блізкіх. Некалькі дзён пра іх нічога не было вядома, але ў рэшце рэшт затрыманых сталі адпускаць. Многія з іх былі моцна збітыя. !Падтрымай “Вясну” на PATREON www.patreon.com/spring96
loading
Comments 
Download from Google Play
Download from App Store