DiscoverБортныя хронікі
Бортныя хронікі
Claim Ownership

Бортныя хронікі

Author: Іван Восіпаў

Subscribed: 5Played: 59
Share

Description

Бортныя хронікі Расповеды пра бортніцтва і бортнікаў у Беларусі

Падкаст прыватнай ініцыятывы па развіццю традыцыйнага бортніцтва Братэрства босых бортнікаў пра традыцыйны лясны промысел у Беларусі - пра бортніцтва.
Незвычайны фармат размоў без тэкста перад вачыма - толькі жывая гутарка. Мы размаўляем пра бортніцтва, бортнікаў і пчол.
Бортніцтва - гэта спрадвечны высакародны лясны промысел, які непасрэдна звязаны з наваколлем, прыродай і людзьмі. Гэта форма культурнага пчалярства,  пры якой чалавек даглядае і глядзіць пчол у натуральных умовах яе існавання ў калодах-вуллях на дрэвах і борцях-дуплаў у дрэвах. Гэты промысел існуе ў прасторы аўтэнтычнага культурнага кантэксту, своеасаблівай філасофіі ўстойлівага суіснавання чалавека і прыроды, адмысловых практык і ведаў, абрадаў і традыцый.

Мы з вамі пойдзем таемнымі сцежкамі па свету бортніцтва:

бортная тэрміналогія,
бортны код,
бортная бібліятэка (бібліяграфія),
гістарычныя звесткі і факты,
экспедыцыйныя запісы  і іншае.

Падтрымлівайце нас сваім удзелам: праслухоўваннем, падпіскай, падабайкамі, цёплымі і добрымі думкамі, ну, а хто адважыцца, то станавіцеся патронамі:)

Заходзьце на наш сайт пра Бортніцтва і бортнікаў тутэйшых
11 Episodes
Reverse
Сезон 1, выпуск 10 - Чалавек, які непасрэдна звязвае нас з мінулым і сённяшнім, а таксама непасрэдны ўдзельнік бортніцтва. У юбілейным падкасце мы разам з вамі пагаварым пра аднаго з галоўных актораў бортніцтва. Так, акрамя пчалы, важным застаецца чалавек. І ў бортніцтве гэты чалавек бортнік. Мы з вамі паглыбімся ў сівую даўніну, а таксама знойдзем падабенства і нязменнасць прафесіі праз стагоддзі.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!
Сезон 1, выпуск 9 - Звычай, які звязвае бортніка з пчалой і супольнасцю. У чарговым падкасце мы разам з вамі паспрабуем пагаварыць пра нематэрыяльны аспект бортніцтва, пра старажытны звычай, які ў нязменным выглядзе дайшоў да нас з вамі. Гэты падкаст пра глыбокі культурны кантэкст і асаблівасці існавання традыцыйнага ляснога промысла.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!
Сезон 1, выпуск 8 - Прылада, з якое бортнік ходзіць у лес, пчол глядзець. У чарговым падкасце вы даведаецеся пра прыладу, якая спадарожнічае бортніку як у лесе пры звычайнай вандроўцы, так і падчас сваіх прац ля стойла, ля пчол, а таксама ў звычайнай гаспадарцы. Гэты падкаст пра прыладу, якую вы магчыма трымалі самі, а некаторыя і працавалі ёю.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!
Сезон 1, выпуск 7 - расліна, што даспадобы і чалавеку і пчале. У гэтым падкасце вы даведаецеся пра дзівосную расліну бортніка, пра тую кветку, з якой бортнік ідзе да пчол вясной. Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!
Сезон 1, выпуск 6 - месца, дзе жыве сама матка пчаліная (каралева) са сваёй дружынай і працаўніцамі. У гэтым падкасце вы даведаецеся пра самае святое месца для бортніка, якое ён ня мае права ўмешвацца. Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць! І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!
Сезон 1, выпуск 5 - прадукт, які пчала вырабляе сама і які "прыліп" да бортніка з сівой даўніны, як неад'емная частка яго дзейнасці - Воск.У гэтым падкасце вы даведаецеся пра таемны, пахучы, цікавы прадукт, які ствараюць пчолы, пра гістарычную значнасць і славутасць гэтага прадукта ў справе гандлю.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць! І памятайце, кожны лайк і камент прасоўвае кантэнт!
Сезон 1, выпуск 4 - месца, дзе жывуць пчолы, штучнае дупло, якое вырабляе сваімі рукамі і "галавой" бортнік.У гэтым падкасце мы разам з вамі нарэшце вызначымся пра састаўны тэрмін БОРТніцтва - борць. Даведаемся пра гісторыю і сучаснасць.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць! І памятайце, кожны лайк і камент прасоўвае кантэнт!
Сезон 1, выпуск 3 - традыцыйнае асяроддзя бортніцтва і "другі" дом бортніка - Бор.Знаёмае нам усім слова "бор" для БОРтніцтва мае іншае значэнне і кантэкст: гістарычна - падатковая сістэма, сістэма меры; просторава - плошча гаспадарчай дзейнасці бортніка.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictvaВялікі сайт - www.bortnictva.by Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць! І памятайце, кожны лайк і камент прасоўвае кантэнт!
Сезон 1, выпуск 2 - традыцыйнае ўзбудаванне, якое дапамагае бортніку ахоўваць пчол ад.... мядзьведзя - Адзёр. Гэтым разам мы даведаемся, як раней ахоўвалі борці/калоды і пчол ад вялікага шкодніка ў мінулым. Будаўніцтва такога сродка аховы - гэта сапраўднае майстэрства бортніка-дойліда.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць! І памятайце, кожны лайк і камент прасоўвае кантэнт!
Сезон 1, выпуск 1 - традыцыйнае прыстасаванне бортніка - Астрова.У гэтым падкасце вы даведаецеся што гэта такое і як прыстасаваннем карыстацца.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictvaВялікі сайт - www.bortnictva.byСацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць!І памятайце, кожны лайк і камент прасоўвае кантэнт!
Вітаю, шаноўныя слухачы ў нулявым падкасце Бортных Хронік - гэта кароценькі ўступ.У гэтым падкасце Вы паслухаеце што такое Бортныя Хронікі, бортніцтва, а таксама трошкі пра планы.Спадзяюся Вас усіх бачыць прыхільнікамі і слухачамі ў будучым, калі Бортныя Хронікі адкрыць дзьверы ў таемны свет Бортніцтва.Далучайцеся і запрашайце!Слава Пчале і бортнай сасне, лезіву-жэні і вострай пяшне, дуплістаму бору, шырокаму дубу і Слепету ў дупле!p.s. Пасля ўсіх падкастаў - вы з лёгкасцю зможаце расшыфраваць зварот да Пчалы і ня толькі:)p.s.s. Не абмініце нас у сеціве ў іншых месцах: web, fb, insta, tm, viber, vk, ok і некаторыя іншыя (спасылкі ў профілі).
Comments 
loading
Download from Google Play
Download from App Store