Discover
«Лісты да мамы»

«Лісты да мамы»
Author: Radio Budzma
Subscribed: 2Played: 18Subscribe
Share
2025 © Radio Budzma. Все права защищены.
Description
Пісьменніца
Ганна Комар, якая цяпер жыве ў Лондане,
піша лісты да сваёй матулі, распавядаючы
ёй пра побыт у брытанскай сталіцы і
прыгадваючы моманты з мінулага жыцця
— часам цёплыя і ўтульныя, часам балючыя
і шчымлівыя. Ганна Комар: «Таксама я
дзялюся думкамі на розныя тэмы — ад
радасцяў і цяжкасцяў эміграцыі да
фемінізму, гвалту і адносінаў паміж
дачкой і маці».
Падкаст
падрыхтаваны супольна культурна-асветніцкім
парталам Budzma.org і Ганнай Комар.
Чытае
Ганна Комар.
12 Episodes
Reverse
У новым выпуску падкаста «Лісты да мамы» пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар распавядае пра сваю паездку на поўнач Ірландыі – у Дэры. Ганна расказвае пра «Крывавую нядзелю» ды іншыя трагічныя падзеі ірландскага руху за грамадзянскія правы – падзеі, якія да болю адгукаюцца беларусам.
“Мы ўвесь час чакаем ад нашых маці, што яны будуць дасканалымі, і гэты падыход, які ўзвальвае на матуль усю адказнасць, ляжыць у аснове патрыярхальнага парадку. Змяніўшы стаўленне да адносін паміж дочкамі і мамамі, мы можам пахіснуць самы падмурак такога парадку – несправядлівага і гвалтоўнага”. У адзінаццатым лісце да мамы пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар піша пра тое, як за апошнія два гады перагледзела свае адносіны з матуляй, як з дапамогай паэзіі спрабуе распавесці пра жаночы беларускі досвед гендарнага гвалту і патрыярхату і што дапамагае на гэтым шляху.
У дзясятым лісце да мамы з Лондана Ганна Комар распавядае пра працу над раздзелам сваёй дысертацыі, у якім тлумачыць сабе і будучым чытачкам, чаму сімптомы посттраўматычнага разладу як наступствы хатняга гвалту раскрыліся ў яе значна пазней, калі іх стрыгерылі дзяржаўны гвалт і асабліва зняволенне. Ганна прыводзіць розныя крыніцы, якія могуць дамапагчы ёй зразумець сваіх сяброў і сябровак, якія не могуць зразумець яе: чаму яна “такая траўмаваная і чаму захрасла ў посттраўматычным разладзе”.
У дзявятым лісце да мамы з Лондана пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар працягвае распавядаць пра кнігу, якая «натхняе любіць і шанаваць свой арганізм, сваю жаноцкасць і свой менструальны цыкл», а таксама разважае пра ўплыў гармонаў на настрой і псіхалагічны стан. Аўтарка кнігі Мэйзі Хіл падзяляе цыкл на чатыры сезоны. На падставе кнігі Ганна Комар распавядае пра асаблівасці гэтых сезонаў і дзеліцца парадамі, як арганізаваць сваё жыццё так, каб нам было зручна і камфортна.
У чарговым лісце да мамы з Лондану пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар абмяркоўвае «нязручную» ў грамадстве тэму. «Некаторы час таму я скардзілася свайму партнёру на тое, як раздражняе мяне менструацыя. На што ён нагадаў мне пра яе сакральнасць як крыніцу жаночай сілы. Я падумала, што дажылася: мужчына нагадвае мне пра сакральнасць маёй менструацыі… Вырашыла, што гэта трэба мяняць». Ганна Комар распавядае пра кнігу Period Power: Harness Your Hormones and Get Your Cycle Working For You — у расійскім перакладзе «Сила цикла: как использовать непостоянство гормонов, чтобы жить на полную», напісаную Мэйзі Хіл (Maisie Hill): «Мне 35, і нарэшце хтосьці тлумачыць мне, сістэмна і грунтоўна, а таксама натхняльна, як працуюць мае гармоны і рэпрадуктыўная сістэма».
«Чаму мы, тыя, хто хоча жыць на ўласнай зямлі, хто любіць Беларусь, вырачаныя на пакуты, мамка?» — задаецца пытаннем пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар у чарговым лісце да мамы з Лондана. Ганна распавядае пра кнігу Надзеі Дземідовіч «Век так ня будзе». Яе гераіні, як і многім іншым беларусам і беларускам давялося прайсці страшныя выпрабаванні: беспрытульнасць, лагеры і цэтлік здрайцы на рэшту жыцця — праз яго немагчыма было вучыцца, дзе хочаш, працаваць і жыць, як хочаш. Ганна разважае пра тое, наколькі важна сёння знаходзіць такія гісторыі — гісторыі, якія робяцца апірышчам і падтрымкай для нас сённяшніх.
Пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар распавядае пра гісторыю стварэння спектакля «Цела сваё», а насамрэч — пра складаны шлях, які яна прайшла дзякуючы працы над спектаклем, шлях з траўмуючага мінулага да сябе сённяшняй, да ўз’яднання ўласных цела і розуму. Ганна напісала гэтую п’есу, «каб адчуваць сябе жывой і цэльнай». А яшчэ для таго, «каб распавесці, што пражываюць многія іншыя людзі з падобным досведам — найперш, з Беларусі. Але насамрэч — нас шмат такіх з усяго свету».
У гэтым лісце паэтка і перакладчыца Ганна Комар прыгадвае сваю даўнюю сустрэчу з Леанідам Мараковым — пляменнікам расстралянага паэта Валера Маракова і распавядае пра тое, як прайшла ў Лондане імпрэза пад назвай «Ноч паэтаў і ДЗЯЎЧАТЫ». Менавіта так — і дзяўчаты, бо так падпісваліся ў зборніках пасля імёнаў паэтаў-мужчын рэпрэсаваныя паэткі, пра якіх размаўлялі падчас мерапрыемства ў Лондане.
У гэтым лісце да мамы з Лондана пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар распавядае пра спектакль Prima Facie, які яна паглядзела ў Лондане. Падымае тэму сэксуальнага гвалту над жанчынамі і разважае пра тое, наколькі важнай з’яўляецца для жанчыны падтрымка ўласнай матулі. Ганна гранічна шчыра дзеліцца сваімі эмоцыямі і распавядае пра ўласны траўматычны сямейны досвед і боль, які не сціхае праз гады.
Пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар піша другі ліст да мамы з Лондана. У гэтым лісце Ганна дзеліцца думкамі пра свой шлях асэнсавання і прыняцця — горада — вялікага і чужога, права на тугу па доме і блізкіх і, безумоўна, сябе і свайго стану. Гэты шлях, які ў той ці іншай ступені праходзяць цяпер беларусы ў розных краінах свету, заняў у Ганны тры гады.
Ганна Комар дзеліцца цікавосткамі пра тое, як адзначаюць Каляды ў Лондане і распавядае, як яна правяла свята — у кампаніі сяброў і разам з беларускай супольнасцю Лондана ў Марыён Гаўзе. «Каляды надышлі, і як бы я ні ўпіралася, а і мяне засмактала святочная атмасфера», — кажа Ганна. Скарыстаемся магчымасцю дакрануцца да каляднай атмасферы Лондана.
Ганна Комар піша, што «раней не разумела людзей, якія ў падарожжах так любяць каштаваць мясцовую кухню, ці чаму так шмат кебабных у Берліне...». Пакуль не стала эмігранткай. Пакуль не знайшла ў Лондане літоўскую краму, не купіла селядцоў і не адчула сябе як дома дзякуючы гэтаму маленькаму пластыкаваму кантэйнеру, напоўненаму кавалачкамі салёнай рыбы ў алеі. Ліст пра кухню, беларускую, хатнюю, новую небеларускую, але не зусім толькі пра кухню: «Я вельмі сумую па доме, і мне стала жыццёва неабходна дзяліцца сваёй беларускай ежай з людзьмі, якія сталі маёй абранай сям’ёй тут».
Comments
Top Podcasts
The Best New Mark Levin Podcast Right Now - March 2025The Best New VINCE Podcast Right Now - March 2025The Best New Joe Rogan Experience Podcast Right Now - March 2025The Best New Sports Podcast Right Now - March 2025The Best New Business Podcast Right Now - March 2025The Best New News Podcast Right Now - March 2025The Best New Comedy Podcast Right Now - March 2025The Best New True Crime Podcast Right Now - March 2025