DiscoverПа што ідзеш, воўча
Па што ідзеш, воўча

Па што ідзеш, воўча

Author: Ева Вежнавец

Subscribed: 3Played: 1
Share

Description

Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, — спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка — старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені. Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць.

Аповесць "Па што ідзеш, воўча?" - другая кніга Евы Вежнавец. Друкаваная версія выйшла ў жаночай выдавецкай ініцыятывы «Пфляўмбаўм» . У 2021 годзе кніга стала лаўрэатам Прэміі Ежы Гедройця, пасля чаго выданне "Еўрарадыё" запісала аўдыяверсію ў якасці ўзнагароды.

У 2022 годзе кнігу пераклалі на нямецкую мову, яна выйшла ў аўстрыйскім выдавецтве Paul Zsolnay. Таксама аповесць перакладзена на нямецкую і чэшскую мовы. Кніга трапіла ў трыццатку найлепшых кніг за 2023 год паводле версіі чэшскага літаратурнага часопіса Iliteratura.cz.

Чытае: Алена Зуй-Вайцяхоўская
12 Episodes
Reverse
We and our partners use cookies to personalize your experience, to show you ads based on your interests, and for measurement and analytics purposes. By using our website and our services, you agree to our use of cookies as described in our Cookie Policy.