Іншыя гісторыі

Падкаст «Іншыя гісторыі» — гэта гісторыі беларус_ак з цікавым жыццёвым досведам, якія зараз у эміграцыі. Пазбаўляемся ад стэрэатыпаў, задаем пытанні, якія сорамна было спытаць, падтрымліваем. Цешымся такімі рознымі і такімі прыгожымі людзьмі.

Гісторыя Яны, якая вядзе свой блог пра жыццё пасля бяздомнасці, спажывання ПА і разнатайнага гвалту

TW: вымушаная эміграцыя, бяздомнасць, спажыванне псіхаактыўных рэчываў, залежнасць, аб'юзіўныя стасункі, аборт, сэксуалізаваны гвалт.Гераіню гэтага выпуска завуць Яна. Яна вядзе блог у тэлеграме, дзе расказвае пра тое, як яна жыве, працуе ў Гданьску, чытае кнігі і выздараўлівае ў праграме "12 крокаў". Раней Яна пісала пра тое, як праз праблемы са здароўем пэўны час мусіла перасоўвацца на вазочку, і якія складанасці напаткаюць людзей з інваліднасцю ў Беларусі. Акрамя ўсяго астатняга, Яна мае досвед бяздомнасці. У розныя часы Яна жыла на вуліцах трох розных гарадоў: Мінска, Санкт-Пецярбурга і Гданьска. Больш падрабязна - у гэтым выпуску падкаста. Тэлеграм-канал Яны: t.me/wapushaДаведацца больш пра арганізацыю Іншыя: https://theothersby.org/Вядоўца Дар'я Гардзейчык: https://www.instagram.com/daryahardzeichyk/Кампазітар Арцемій Вашкевіч: https://www.instagram.com/khatsker/?igsh=c2NkeWtiM3l3amNiДзякуй, што былі з намі.

06-13
01:17:41

Гісторыя Аляксандры Ханевіч, якая пасля сарака год працы на заводзе стала папулярнай блогеркай у вымушанай эміграцыі.

Спадарыні Аляксандры Ханевіч 72 гады. Яна жыве ў Беластоку, вядзе свой блог у YouTube і Instagram, і даволі часта розныя журналісты і журналісткі бяруць у яе інтэрв’ю. З розных нагод. Пераважна там спадарыню Аляксандру прадстаўляюць як пенсіянерку. Ці пенсіянерку-змагарку. Запытваюцца пра тое, як яна выйшла на пратэсты ў 2020 годзе нягледзячы на свой узрост. Аднак шмат цікавага адбывалася ў жыцці спадарыні Аляксандры і задоўга да 2020 года. Тое, што яна зрабіла ў 2020 і што яна робіць зараз – гэта цалкам адпавядае яе характару і яе асобе, хаця камусьці можа падавацца, што не адпавядае яе ўзросту ці сацыяльнаму статусу. Слухайце гісторыю Аляксандры Ханевіч у новым выпуску падкаста "Іншыя гісторыі". TW: смерць дзяцей, смерць бацькоў, хатні гвалт, алкагольная залежнасць, турма, міліцэйскі гвалт, вымушаная эміграцыя.Даведацца больш пра арганізацыю Іншыя: https://theothersby.org/ Вядоўца Дар'я Гардзейчык: https://www.instagram.com/daryahardzeichyk/ Кампазітар Арцемій Вашкевіч: https://www.instagram.com/khatsker/?igsh=c2NkeWtiM3l3amNiInstagram Аляксандры Ханевіч: https://www.instagram.com/aliaksandrakhanevich/YouTube-канал Аляксандры Ханевіч: https://www.youtube.com/@aliaksandrakhanevich/videos

05-28
39:16

Гісторыя Евы, якая 9 разоў спрабавала скончыць жыццё самагубствам і даведалася пра свой дыягназ праз "Шэрлака"

TW: смерць, страта, булінг, алкагольная залежнасць, аб'юзіўныя стасункі, сэксуалізаваны гвалт, дэпрэсія, спробы самагубства. Ева - маладая персона з Менска.У вельмі малым узросве ў Евы пачалі праяўляцца сімптомы дэпрэсіі, але лекар:кі доўгі час не давалі рады паставіць трапны дыягназ. Ева прайшла ў сваім жыцці праз сэксуалізаваны гвалт, жорсткі булінг у школе і вымушанае развітанне з марай дзяцінства. У Евы было 9 спроб самагубства. Ва ўзросце 17 год Ева ў чарговы раз пераглядала серыял "Шэрлак" і раптам зразумела, што яны з галоўным героем вельмі падобныя. Ева пачала шукаць інфармацыю пра тое, які імаверны дыягназ у гэтага персанажа і звярнулася са сваімі здагадкамі да псіхіятаркі.Высветлілася, што ў Евы аўтызм. Цяпер Ева жыве ў Вільні, ходзіць на псіхатэрапію, вучыцца на рэжысёрку і аператарку кіно, мае прафесію візажысткі. Аднак дэпрэсія і страх не рэалізавацца ўсё яшчэ пераследуюць Еву. Гісторыя Евы - у гэтым выпуску падкаста "Іншыя гісторыі". Даведацца больш пра арганізацыю Іншыя: https://theothersby.org/Вядоўца Дар'я Гардзейчык: https://www.instagram.com/daryahardzeichyk/ Кампазітар Арцемій Вашкевіч: https://www.instagram.com/khatsker/?igsh=c2NkeWtiM3l3amNi

05-20
46:41

Гісторыя Поллі, якія прынялі сваю ідэнтычнасць праз падзеі 2020 года

Актывіст Поллі ідэнтыфікуе сябе як небінарная персона. Хаця Полі з дзяцінства разумеў, што не адчувае сябе дзяўчынкай, сапраўдную ідэнтычнасць даводзілася доўгі час прыхоўваць ад самога сябе і людзей навокал. Пераломны момант здарыўся падчас пратэстаў 2020 года. Як гэта адбылося? Слухайце ў гэтым выпуску падкаста "Іншыя гісторыі". TW: смерць, забойства на глебе нянавісці, гвалт, ментальныя разлады. Актывіст Поллі ідэнтыфікуе сябе як небінарная персона. Хаця Полі з дзяцінства разумеў, што не адчувае сябе дзяўчынкай, сапраўдную ідэнтычнасць даводзілася доўгі час прыхоўваць ад самога сябе і людзей навокал. Пераломны момант здарыўся падчас пратэстаў 2020 года. Як гэта адбылося? Слухайце ў гэтым выпуску падкаста "Іншыя гісторыі". TW: смерць, забойства на глебе нянавісці, гвалт, ментальныя разлады. Даведацца больш пра арганізацыю Іншыя: https://theothersby.org/ Герой выпуска Поллі: https://www.instagram.com/rats_in_ruin/ Вядоўца Дар'я Гардзейчык: https://www.instagram.com/daryahardzeichyk/ Кампазітар Арцемій Вашкевіч: https://www.instagram.com/khatsker/?igsh=c2NkeWtiM3l3amNi Ініцыятыва T*Belarus: https://www.tbelarus.com/ Ініцыятыва Тэндар на Гендар: https://www.instagram.com/tendernagender/ Ініцыятыва Новыя Рэгіёны: https://www.instagram.com/newregionsmog/ Служба “Одно Окно”: https://help.by.social/hc/be

05-10
50:24

Гісторыя Тані, якая знайшла працу мары, калі даведалася пра свой ВІЧ-статус

Таня даведалася, што ў яе станоўчы ВІЧ-статус, калі захварэў яе муж. Лекарка сказала Тані, што ёй засталося жыць пару год, і пачаўся найцяжэйшы перыяд у жыцці гераіні: муж памёр пасля працяглай хваробы, лекарка прагназавала і ёй хуткі сыход з жыцця, васьмігадовая дачка Тані, падаецца, хутка мусіла застацца без бацькоў. Аднак іншая лекарка патлумачыла Тані, што жыць яна будзе нашмат больш, чым некалькі год: трэба толькі прымаць лекі і своечасова здаваць аналізы. Таксама лекарка параіла Тані звярнуцца ў грамадскую арганізацыю, якая яднае людзей, якія жывуць з ВІЧ. Таня звярнулася, і хутка сама стала актывісткай руху за правы людзей з ВІЧ. Гэта гісторыя пра тое, як можна знайсці прызванне нават праз свой дыягназ. Trigger warnings: смерць, дэпрэсія, вымушаная эміграцыя.Даведайцеся больш пра арганізацыю «Іншыя»: https://theothersby.org/Дапамога мігрантам і бежанцам з ВІЧ: https://t.me/life4mehelpІніцыятыва "Маладыя Людзі +"Вядоўца - Дар'я Гардзейчык Кампазітар - Арцемій Вашкевіч 

04-22
57:47

Гісторыя Любы, якая мела досвед спажывання псіхаактыўных рэчаваў у Беларусі, а ў эміграцыі запусціла наркафем ініцыятыву.

Люба вырасла ў інтэлігентнай Мінскай сям'і. З падлеткавага ўзросту яе прывабліваў свет творчага, непазнанага і эзатэрычнага. Менавіта таму Люба паступіла на філасофскі факультэт. І па гэтай жа прычыне ўпершыню пакаштавала псіхаактыўныя рэчывы. Гэта гісторыя пра досвед спажывання, выхад з аб'юзіўных стасункаў, беларускую наркапалітыку і наркафемактывізм у вымушанай эміграцыі. Trigger warnings: псіхаактыўныя рэчывы, аб'юз, сэксуалізаваны гвалт, «бэдтрыпы» і суіцыдальныя намеры. Даведайцеся больш пра арганізацыю «Іншыя»: https://theothersby.org/ Наркафем ініцыятыва ДарэчывыВядоўца - Дар'я Гардзейчык Кампазітар - Арцемій Вашкевіч 

03-18
01:03:47

Гісторыя Пані Мышы: псіхаактвісткі, якая дае рады з уласнымі ментальнымі захворваннямі і дапамагае іншым

Гэта падкаст «Іншыя гісторыі», дзе вы можаце пачуць гісторыі людзей, якія маюць спецыфічны досведам і разам з гэтым спецыфічным досведам апынуліся ў эміграцыі. Другі выпуск - гісторыя псіхаактывісткі Пані Мышы, якая дае рады з хваробай сама, дапамагае іншым і займаецца псіхаасветай. Trigger warnings: ментальныя захворванні, псіхатычныя станы, дэпрэсія. У гэтай гісторыі - пра жыццё з шызаафектыўным растройствам, вучобе на псіхолага ў Літве, псіхаактывісцкі рух у Беларусі, псіхатэрапію і ўплыў эміграцыі на здароўе.Даведайцеся больш пра арганізацыю «Іншыя»: https://theothersby.org/Гераіня выпуска - Пані МышВядоўца - Дар'я ГардзейчыкКампазітар - Арцемій Вашкевіч 

02-23
35:31

Гісторыя Аксаны, якая перажыла ледзь не ўвесь магчымы гвалт, але не зламалася

Гэта падкаст «Іншыя гісторыі», дзе вы можаце пачуць гісторыі людзей, якія маюць спецыфічны досведам і разам з гэтым спецыфічным досведам апынуліся ў эміграцыі. Першы выпуск – гісторыя Аксаны, якая з 15 год сама выхоўвае дачку і не здаецца Trigger warnings: сэксуалізаваны гвалт, хатні гвалт, міліцэйскі гвалт, вайна. На Палессі побач з украінска-беларускай мяжой знаходзіцца горад Столін. Беларускія тэлеканалы, калі робяць рэпартажы пра гэты горад, расказваюць пра мясцовыя балоты – так званыя, лёгкія Еўропы. Крымінальную ж паднаготную гэтага горада звычайна абмінаюць сваёй увагай. Гераіня ж гэтага артыкула Аксана яшчэ ў дзяцінстве патрапіла ў эпіцэнтр столінскіх сацыяльных праблем. Аксана перажыла згвалтаванне ў 13 год, нарадзіла дачку ў 15, перажыла жудасны хатні гвалт, а за сваю грамадзянскую пазіцыю – гвалт міліцэйскі. Нягледзячы на ўсе іспыты лёсу, Аксана дала рады ўладкавацца пасля падвойнай эміграцыі і адкрыць уласную справу ў Варшаве. Расказваем гісторыю Аксаны – неймаверна моцнай дзяўчыны, якая сама выхоўвае дачку з 15 год, і не здаецца. Даведайцеся больш пра арганізацыю «Іншыя»: https://theothersby.org/Гераіня выпуска - Аксана Дабрыянец.Вядоўца - Дар'я Гардзейчык. Кампазітар - Арцемій Вашкевіч

01-21
51:40

Джынгл

Джынгл

12-18
00:10

Recommend Channels