История и воспоминания

Воспоминания жителей Щучинского района

Атарик Оксана Павловна г. Щучин

Атарик Оксана Павловна, руководитель театральной студии г. Щучина, рассказывает о том, как увлеклась травами.

08-10
06:27

Талочка Алена Іванаўна аг. Дэмбрава

Талочка Алена Іванаўна нарадзілася 13 ліпеня 1936 года. У 1943 годзе, ей споўнілася 8 гадоў, у сям'і іх было шасцёра дзяцей, адно пад адно. I бацькам нялёгка было іх накарміць, уратаваць ад бяды. А яна добра помніць, што вельмі баялася, каб ворагі не забралі ці не забілі маму, без яе дзеці не ўяўлялі само жыцце, зямлю, сонца, дзень сённяшні і заўтрашні.I вось аднойчы яе мама пайшла кіламетры за тры, праз лес, да ракі Котры, дзе па берагах былі лугавыя травы, расло многа прыдатнага для хатняй жывёлы корму, які жанчыны жалі і неслі на плячах, знемагаючы ад цяжару. Каля вескі ўсё землі былі прыватныя, а травы разлічаны на нарыхтоўку кармоў на зіму.Нажаўшы зелля і травы, яна ўскінула цяжкую ношу на плечы і выйшла на дарогу. На палавіне шляху яе спынілі партызанскія дазорныя і не дазволілі ісці ў вёску, затрымалі і нават прыставілі варту, каб не збегла.Мама не прыйшла дадому і ўвечары, яны плакалі, ад адчаю не маглі заснуць, трывожна прыслухоўваліся да кожнага гуку, стуку, шораху...Пад раніцу хтосьці ціхенька пастукаў у акно. Яна разбудзіла бацьку, сказала, што хтосьці прыйшоў, хоча, каб пусцілі ў хату, а яна баіцца падыходзіць, каб паглядзець. Бацька выйшаў на двор і неўзабаве вярнуўся разам з мамай. Яна абнімала іх і плакала. Пазней расказала, што партызаны ў той дзень ішлі ад вёскі Шчанец у Скідаль, для дыверсій на чыгунцы. Яны былі звязаны са скідальскім падполлем і па здабытых падпольшчыкамі дадзеных мініравалі чыгунку, вагоны. Партызаны павінны былі неўзабаве вярнуцца з баявога задання, і ўсё неабходна было прадугледзець, каб забяспечыць, поспех аперацыі і зберагчы людзей. Калі позна ноччу вярнуліся партызаны, яе маму адпусцілі, праз лес да вёскі яе суправаджаў Козун Аляксей, іх дальні сваяк, які таксама хадзіў на чыгунку...Добра памятае Алена Іванаўна дні, калі ў маі 1944 года ўсе вяскоўцы хаваліся ў лесе, забраўшы коней і кароў. Было вельмі дажджліва, холадна, ветрана. У наспех зробленых шалашах немагчыма было схавацца ад непагадзі, але ніхто не скардзіўся, не хныкаў, нават дзеці, бо гэта было нішто ў параўнанні з адступаючымі фашыстамі.А вызваліцеляў сустракалі як самых дарагіх гасцей. Стараліся накарміць, дапамагчы параненым, якіх везлі ў шпіталі ў Скідаль і Гродна.І разам з наступаючымі войскамі ішлі на фронт вясковыя мужчыны і хлопцы прызыўнога ўзросту…Многія з іх загінулі, вызваляючы Заходнюю Еўропу. Непапраўна дорага заплацілі людзі за мір, парушаны фашызмам. Трэба, каб гэты УРОК ГІСТОРЫІ стаў павучальным на вякі.

08-03
03:19

Клышэвіч (Пятрова) Марыя Фёдараўна аг. Дэмбрава

Клышэвіч (Пятрова) Марыя Фёдараўна нарадзілася ў вёсцы Баяры Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці 20 жніўня 1933. Пасля заканчэння педагагічнага вучылішча была накіравана на работу ў Шчучынскі раён, з якім звязала ўсё сваё жыццё.Яна вельмі добра памятае падзеі Вялікай Айчыннай вайны. У 1941 годзе ей споўнілася 7 гадоў, малодшай сястры Ефрасінні - 4 гады. Яны прачнуліся ад плачу ў хаце. Галашэнне запоўніла ўсю вёску.Вайна! Яны не вельмі разумелі яшчэ, якая трагедыя прыйшла на нашу зямлю, але трывога і страх перапаўнялі душу.Усе мужчыны ў вёсцы і іх бацька, Пятроў Фёдар Нікіфаравіч (яму споўнілася 35 год), не чакаючы павестак з ваенкамата, сабралі рэчавыя мяшкі і на павозках паехалі ў Клічаў. У бацькі быў семнаццацігадовы брат Аляксандр, і ён таксама пайшоў прасіцца на фронт. Жанчыны ішлі за павозкамі аж у райцэнтр. Да восені 1943 года мясцовасць была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, пагэтаму ніхто не атрымліваў пісем з фронта, але яны жылі думкамі і трывогай за іх. І чакалі, чакалі сваіх вызваліцеляў…Аднаму з братоў бацькі, Андрэю, выпала вызваляць сваю вёску. Помняць яго ўсяго ў ардэнах і медалях. А вось вярнуўся пасля вайны толькі адзін франтавік–інвалід з Ташкентскага шпіталю, іх дзядзька Саня, той самы семнаццацігадовы добраахвотнік 1941 года. Вестка гэта абляцела навакольныя вёскі, і людзі ішлі за 10 – 20 верст, каб паглядзець на чалавека, які вярнуўся з вайны. Сапраўды, быў “один мужик на сорок деревень”…А з другога прызыву (восень 1943 года) вярнуліся толькі два пакалечаныя раненнямі хворыя мужчыны.Успамінаючы ваенныя гады, яна дзівіцца і схіляе галаву перад масавым патрыятызмам і самаахвярнасцю нашых людзей.Яны не чакалі загаду ці распараджэння дзяржаўных органаў, самі прымалі адзіна правільнае ў той момант рашэнне, і самі яго выконвалі: добраахвотна ішлі на фронт, гналі статкі жывёлы на Смаленск, хавалі і лячылі параненых байцоў, ішлі ў партызанскія атрады, дапамагалі партызанам харчам, адзеннем…Так бацька і сын Астаньковічы пагналі на Смаленск статак і абодва загінулі ў час налёту нямецкіх самалётаў.Гаўрыленка Арына хавала і лячала двух байцоў – масквічоў, разыкуючы жыццём усёй сям’і.Па суседству з імі жыла сям’я сакратара Клічаўскага райкома партыі Банчыкава, які ўзначальваў кіраўніцтва партызанскім рухам у раёне з першых дзён вайны. Яго жонка Юлія Максімаўна, яе маці і сёстры былі сувязнымі партызанскага атрада, здабывалі неабходныя звесткі аб размяшчэнні ворага, руху жывой сілы і тэхнікі.Усе жылі, нібы адна сям’я. Ніхто не закрываў хату на замок, і не было ніводнага выпадку крадзяжу, а калі да каго прыходзіла бяда, падтрымлівалі і дапамагалі ўсім сялом. Марыя Фёдараўна ўпэўнена, што гэта і ёсць адна з важнейшых прычын нашай Перамогі.

08-03
03:46

Орсик Евгения Иосифовна г. Щучин

Орсик Евгения Иосифовна, читатель Щучинской районной библиотеки имени Тётки, делится воспоминаниями матери о войне.

08-03
02:35

Наум Шифманович г.п. Желудок

Воспоминания жителя г.п. Желудок Наума Шифмановича. Записаны в Израиле на русском языке.

03-03
58:48

Сергей Янина Антоновна аг. Василишки

Рассказывает жительница агрогородка Василишки, читатель Василишковской сельской библиотеки, Сергей Янина Антоновна.

03-03
03:50

Макаревич Зинаида Павловна г.п. Острино

Макаревич Зинаида Павловна была угнана в Германию, затем освобождена советскими войсками. Её рассказ о пережитом в те страшные годы записан учащимися ГУО “Остринская средняя школа им. А.С. Пашкевич (Тётки)”

02-15
17:11

Recommend Channels