На тыдні Лукашэнка правёў у сваёй рэзідэнцыі пасяджэнне “прэзідыума Усебеларускага народнага сходу”. У лепшых традыцыях без трэшовых заяў не абышлося. Кшталту таго, што старшыні выканкамаў павінны прызначаць кіраўнікоў… прыватных фірм ды іншых структур. Але найбольш смешна выглядаў клопат Лукашэнкі наконт самога УНС, які павінен існаваць такім чынам, каб сваім існаваннем нікому не перашкаджаць працаваць. А тым больш не ствараць прэцэдэнт двоеўладдзя. Якія мэты насамрэч пераследаваў Лукашэнка, сабраўшы пасяджэнне з прэзідыумам УНС і што насамрэч цікавага там прагучала? Ці магчымае ў Беларусі двоеўладдзе і чаго баіцца Лукашэнка на самай справе? Ці жыццяздольная структура УНС і чым адметная выбарчая кампанія-2025? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік фракцыі “Спіс Латушкі і Руху “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан
Змаганне на вецер і экстрадыцыя ваяра — Еўразум за 21 лістапада | Новости Беларуси за 21 ноября by Euroradio
Долар пабіў усе магчымыя рэкорды, і абяцанні прадстаўнікоў рэжыму, што рублю нічога не пагражае, не спраўдзіліся. Як заўжды. Затое спраўджваюцца прагнозы экспертаў, якія казалі, што рэжым будзе працягваць заціскаць эканамічныя і ўсе магчымыя гайкі. Цяпер Лукашэнка выступае за тое, каб кіраўнікі выканкамаў розных узроўняў прызначалі кіраўнікоў… прыватных фірм і прадпрыемстваў. А кіраўнік лукашэнкаўскай адмінсітрацыі шукае магчымасці спыніць “адток эканамічна актыўнага насельніцтва з раёнаў”. Але каб толькі раёнаў гэта тычылася — “адток” з краіны таксама не спыняецца. Што адбываецца з курсам валют і што чакае беларускі рубель? Чым пагражае жаданне прадстаўнікоў рэжыму ўзяць пад кантроль прыватныя фірмы? Якія на сёння пагрозы існуюць для эканомікі і якія праблемы хаваюцца за “адтокам” людзей з раёнаў? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
Беларускія творцы працягваюць даказваць, што ніякія цяжкасці і складанасці не прымусяць іх перастаць ствараць новыя песні, пісаць кнігі і карціны, ставіць спектаклі і арганізоўваць фестывалі, выставы і творчыя сустрэчы. І самае галоўнае, што дастаткова тых, каму гэты “творчы прадукт” цікавы і патрэбны. Таму заўсёды прыемна, калі з’яўляюцца новыя песні, запісваюцца новыя альбомы і складаюцца новыя калектывы. Як, напрыклад, новы праект Анастасіі Шпакоўскай NAKA acoustic. З якім Анастасія прэзентуе ў эфіры Еўрарадыё песню на верш Міхала Анемпадыстава “Хутка павінна пачацца”. Як эміграцыя паўплывала на творчасць Анастасіі Шпакоўскай і адкуль бярэ сілы на эксперыменты? Чаму вырашыла пачаць пісаць па-беларуску і ці чакаць беларускамоўны альбом? Чым адметны праект “NAKA акустыка” і ці знойдзе беларуская культура сваё месца ў замежнай культуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць акторка, музыка, заснавальніца Першай беларускай анлайн-школы, лідарка гурта NAKA Анастасія Шпакоўская і гітарыст Сяргей Шчурко
Даўно мінулі першыя 100 дзён дзейнасці Каардынацыйнай рады, а ў чым была тая дзейнасць, шмат для каго так і засталося незразумелым ці невідавочным. Асабліва, калі справа тычыцца такіх складаных накірункаў, як “нацыянальная і рэгіянальная бяспека”. І ў сітуацыі, калі “рэгіянальная бяспека“ гучыць прыгожа, але больш важна тое, ці гатовыя дэмсілы падтрымліваць і дапамагаць ветэранам вайны супраць расійскіх акупантаў ва Украіне і сем’ям загінулых байцоў. Як дэмсілам падрыхтавацца і забяспечыць транзіт улады і забеспячэнне парадку падчас пераходнага перыяду ў Беларусі? Ці гатовыя дэмсілы на міжнароднай арэне падтрымаць ветэранаў вайны супраць Расіі і чальцоў іх сямей, у тым ліку загінулых? Ці гатовыя дэмакратычныя сілы адстойваць беларусаў, якія ва ўкраінскіх акопах сёння змагаюцца супраць галоўнага ворага незалежнасьці Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік Камісіі Каардынацыйнай рады па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы Аляксандр Клачко і прадстаўнік Асацыяцыі беларускіх ветэранаў Павел Марыеўскі
21 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — рэпер і педагог Зміцер “Вожык” Зайко. Мы знаходзімся ў часе, калі вымушаныя змагацца не толькі за сваё выжыванне і будучыню, але і за выжыванне і будучыню Беларусі. Таму мы змагаемся не для таго, каб змагацца, а для таго, каб нарадзіць нешта новае, чыстае, светлае. Каб паказаць усяму свету, што мы ёсць, перакананы Зміцер “Вожык” Зайко. Пра тое, чаму Беларусь — гэта найперш пра любоў, навошта нам ведаць сваю гісторыю і пра тое, якую будучыню мы хочам пабудаваць для сябе і сваіх нашчадкаў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром “Вожыкам” Зайко.
Чырвоныя лініі і чорная пятніца — Еўразум за 20 лістапада | Новости Беларуси за 20 ноября by Euroradio
Украіна атрымала ад ЗША не толькі далёкабойныя ракеты, але і дазвол біць імі па тэрыторыі Расіі. Прычым не толькі па Курскай вобласці. Калі сумневы ў праўдзівасці гэтай інфармацыі і ўзніклі, то зусім на кароткі час. Бо ўдар амерыканскай ракетай па ваенным аб’екце на расійскай Браншчыне ўсе сумневы зняў. Што праўда, пакуль не зразумела, ці будзе факт дазволу на ўдары нечым большым, чым псіхалагічны ціск на расіян. Якія магчымасці адкрывае перад украінскімі вайскоўцамі дазвол ЗША на выкарыстанне іх ракет па тэрыторыі Расіі і колькі такіх ракет можа атрымаць Украіна? Ці магчымыя ўдары заходнімі ракетамі па тэрыторыі Беларусі і што да гэтага можа прывесці? Ці спрацуюць мірныя планы, якія сёння прапаноўваюцца з розных бакоў, і ці існуе ў іх месца для Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь
Насуперак спадзяванням рэжыму і лукашэнкаўскіх прапагандыстаў, беларуская салідарнасць і ўзаемадапамога не знікаюць, напалохаўшыся рэпрэсій з боку лукашэнкаўскіх карнікаў і спецслужб. Калі нешта і змянілася, то толькі тое, што праявы такой салідарнасці сталі менш заўважнымі. Але людзі па-ранейшаму збіраюць і перадаюць дапамогу палітвязням і іх сем’ям, добраахвотнікам ва Украіне… Што прымушае беларусаў ва ўсім свеце збіраць дапамогу беларускім добраахвотнікам і чыя ініцыятыва была набыць машыну ад аўташколы? Ці не баяцца людзі ахвяраваць, ведаючы, што спецслужбы Лукашэнкі ўважліва за гэтым сочаць? Якія на сёння патрэбы ў палка Каліноўскага і як лепш дапамогу перадаваць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае грамадскі актывіст, заснавальнік і кіраўнік варшаўскай аўташколы Denis Drive Дзяніс Герасімчык
Каб аргументавана паказаць, што ён з расіянамі “адзін народ”, Лукашэнка нібыта жартам прыгадаў, што Смаленск — старажытны беларускі горад, які стаіць на старажытнай беларускай зямлі. І хоць у гэтым выказванні Лукашэнкі не было нічога ад любімага расіянамі “аднаўлення гістарычнай справядлівасці”, яно вельмі ўзварушыла ўсходніх імперцаў. Як і нібыта дэманстрацыя Лукашэнкам яго “шматвектарнасці” праз вызваленне палітвязняў. Якія мэты мае Лукашэнка, згадваючы беларускасць Смаленска, і як адарвацца ад расейшчыны і не “праваліцца ў правінцыйнасць”? Ці магчымыя ўдары заходнімі ракетамі па тэрыторыі Беларусі і якія пагрозы гэта нясе? Навошта лукашэнкаўцы працягваюць цырк з кандыдатамі на выбарах і навошта працягваюць валтузню з кіраўніцтвам Лукашэнкі ва УНС? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
Несумяшчальныя характары і ах, тымберлэйкі — Еўразум за 19 лістапада | Новости Беларуси за 19 ноября by Euroradio
Такое ўражанне, што тэлефонная размова канцлера Германіі Олафа Шольца з Уладзімірам Пуціным стала тым трыгерам, які паўплываў на рашэнне прэзідэнта ЗША, які адыходзіць, наконт дазволу біць углыб Расіі амерыканскімі дальнабойнымі ракетамі. А можа, тая размова і не мела ніякага значэння для рашэння Байдэна. Тым не менш, нежаданне Пуціна, паводле Шольца, размаўляць пра завяршэнне вайны ва Украіне, мусіла паўплываць на веру ў міралюбства Пуціна. Якія насамрэч мэты пераследаваў Шольц, тэлефануючы Пуціну, і ці мае вынік гэтай размовы дачыненне да рашэння Байдэна? Чаго ад рашэння прэзідэнта ЗША наконт выкарыстання Украінай ракет чакаць Беларусі і беларусам? Ці можа Лукашэнка сапраўды аказацца сярод удзельнікаў мірных перамоў па Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Хаця рэжым спрабуе давесці беларусам, што яны нікому за мяжой не патрэбныя і не цікавыя, што вымушаных эмігрантаў, якія выехалі з краіны пад пагрозай пераследу, у эміграцыі чакаюць толькі здзекі і пакуты, беларусы не толькі ўладкоўваюцца на новым месцы, але і паспяхова развіваюць сваю культуру і сваю прысутнасць за мяжой. Так, толькі за апошнія некалькі тыдняў у Польшчы прайшоў чарговы фэст “Бардаўская восень”, а ў Літве — фестываль “Беларусь Старажытная”. І гэта мы не кажам пра шматлікія рок-канцэрты нашых рок-зорак ва ўсім свеце, выданне кніг беларускіх аўтараў, выставы нашых мастакоў і кінафэсты… Што адбываецца з беларускай культурай за мяжой і ці сапраўды яна тут нікому “не цікавая”? Чым жыве Рада БНР і як яна ўплывае на палітычна жыццё беларускай дыяспары? Якія на сёння патрэбы ў беларускамоўнай адукацыі за мяжой і ці існуе яна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), даследчыца эканамічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, сябра Рады БНР Паліна Прысмакова
Следам за школамі і ВНУ лукашэнкаўскі рэжым вырашыў цалкам падпарадкаваць сабе і “рэлігійны кірунак”. Бо, як вядома, рэлігія, як і спорт, мусіць быць па-за любымі палітычнымі падзеямі, калі размова не ідзе пра падтрымку дзейнага рэжыму. А тады і святары з манашкамі мусяць выступаць у падтрымку Лукашэнкі і пэцкацца ў падтрымцы расійскай акупацыі ва Украіне. Для гэтага, напрыклад, у мінскім храме Усіх святых ладзяць сустрэчу школьнікаў з “байцом СВА”, а пракурор расказвае студэнтам-тэолагам пра “генацыд беларускага народа”… Якія мэты пераследуць арганізатары такіх сустрэч у храме і якія пагрозы гэта нясе? Чаго ад студэнтаў-тэолагаў чакаюць пракуроры і ці можна ў сённяшняй Беларусі быць незалежным святаром альбо навукоўцам ад рэлігіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае тэалагіня, экспертка ў галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны, сяброўка Кіроўнай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталля Васілевіч
У Беларусі распадаецца больш за палову шлюбаў. Прычым здрада — гэта не асноўная прычына сумнай статыстыкі. Чаму так? Абмяркоўваем гэта з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай. Таксама пагаворым пра прэс-сакратарку Трампа, забарону "прапаганды чайлд-фры" і "ў Беларусі не дай-Божа жанчыну выберуць".
Апошні жэст Байдэна і нічога апроч "нада" — Еўразум за 18 лістапада | Новости Беларуси за 18 ноября by Euroradio
Перасцярогі, што пасля таго, як лукашэнкаўскі рэжым будзе зрынуты, пацярпелыя ад рэпрэсій беларусы і асабліва сваякі тых, хто загінуў альбо страціў здароўе за кратамі, будуць настойваць на жорсткім пакаранні ўсіх датычных да рэпрэсій, выявіліся перабольшанымі. Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі і праваабарончы цэнтр “Вясна” выпусцілі даследаванне “Як успрымаюць справядлівасць людзі, што перажылі катаванні і жорсткае абыходжанне”. Большасць рэспандэнтаў (84%) перакананыя, што ступень вінаватасці і пакаранне для тых, хто ўчыніў злачынствы, павінен вызначаць суд у індывідуальным парадку, а 56% лічаць, што вінаватых трэба пазбавіць права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю. Як праводзілася даследаванне, было гэта класічнае апытанне ці глыбінныя інтэрв’ю? Якой рэакцыі чакалі праваабаронцы і ці сталі адказы апытаных нечаканымі? Ці можна казаць, што атрыманыя вынікі адпавядаюць рэчаіснасці, і якія высновы робяць эксперты ў выніку даследавання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца прававой ініцыятывы “Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі” Вікторыя Фёдарава
Ці была насамрэч размова паміж Трампам і Пуціным наконт мірных перамоў па Украіне, дакладна не вядома. А вось што такая размова ў “крамлёўскага старца” з канцлерам Германіі Шольцам мела месца, пацвердзілі абодва бакі. І Шольц заклікаў Пуціна да перамоў з Украінай “дзеля дасягнення міра”. Адказ Пуціна — маштабная ракетная атака на гарады Украіны. Тым не менш, імавернасць мірных перамоў прымушае выказвацца на гэтую тэму розных палітыкаў. Але калі прэзідэнт Польшчы Дуда кажа: ніякіх перамоў па Украіне без Украіны — то Лукашэнка фармулюе сваё “патрабаванне” інакш: ніякіх перамоў па Украіне без Лукашэнкі… Чаму еўрапейскія лідары актывізавалі спробы пагаварыць з Пуціным і што ім дае падставы лічыць, што той гатовы прыслухацца да заклікаў пачаць мірныя перамовы з Украінай? Ці атрымаецца ў лабістаў Лукашэнкі пераканаць заходніх палітыкаў у неабходнасці пасадзіць яго за стол перамоў па Украіне і чаго баіцца Лукашэнка, калі такія перамовы пройдуць без яго? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай
Кандыдытапад і подлы калій — Еўразум за 15 лістапада | Новости Беларуси за 15 ноября by Euroradio
Ва Украіне арыштавалі Шаўчэнку: Кіеў падае сігнал Лукашэнку? by Euroradio
Tada Lada
соловей, но молодой.
Abadonna Abbys
Все что показал Пазьняк, это уровень своего маразма. К сожалению.
Abadonna Abbys
Пустой пиздун - задушевник. Весь выпуск набор напыщенных фраз с нулевым смыслом.
And-Luk
у путена попросить помощи .... ой , ля , нечего дальше слушать.
Багдан Мацкевіч
Ладна, справядліва, што адказы былі і лепшыя, але праз самапавагі павагу да тэмы, я ўсё ж пакіну першапачатковы варыянт, што занадта вялікі для ютуба. Хай будзе, тэма - гонар! Беларуская нацыянальная ідэя, выключна на мой погляд, гэта дадзеная магчымасць, а каб не надавацца ў крайнасці, гэта магчымасць сёння для мяне і каханага мной чалавека, для вас і гледачоў, сялян і інтэлігенцыі, праваслаўнаму і каталіку, пісьменніку і таварышу маёру самому лічыць для сябе Беларуссю кожнаму сваё, гэта магчымасць для мяне марыць аб будучыні, каб не падвесці папярэднікаў, для кагосьці біцца ў сучасным дні за заўтрашні, гартуючы сэрца ў барацьбе ад самога ўчорашняга, для гісторыкаў спрачацца аб мінуўшчыне дзеля выключна нашае ды залежачае выключна ад нас будучыні; гэта магчымасць самому уяўляць сябе сваю Беларусь, гэта магчымасць марыць аб парламентскай рэспубліцы для палітыкаў, аб моцнай руцэ для чыноўнікаў, аб канстытуцыйнай манархіі для чалавека будучыні, аб нязбытным ідэалу для творцы, аб кутку н