DiscovereuroradiofmНаста Рагатко . “Насі з сабою”. Пра што новая кніга былой рэдактаркі КУКУ Насты Рагатко?
Наста Рагатко . “Насі з сабою”. Пра што новая кніга былой рэдактаркі КУКУ Насты Рагатко?

Наста Рагатко . “Насі з сабою”. Пра што новая кніга былой рэдактаркі КУКУ Насты Рагатко?

Update: 2025-12-05
Share

Description

Выйшла кніга, якой магло б і не быць, калі б жыццё беларусаў не нагадвала бясконцую камп’ютарную гульню, з якой, здаецца, ужо і не выбрацца. Гісторыі, якія ў яе ўвайшлі, цяжка пакідаць за межамі апошняй прачытанай старонкі — яны працягваюць жыць побач, у дарозе, у цішыні, у самых нечаканых месцах.

Кніга называецца “Насі з сабою” — гэта шчырыя, часам іранічныя і вельмі асабістыя тэксты пра перамены, эміграцыю, страту звыклага свету, пра каханне, сталенне і нечаканую свабоду, якая з’яўляецца там, дзе яе не чакаеш. Іх напісала Наста Рагатко — былая галоўная рэдактарка KYKY.org і былая кіраўнічка камунікацый у офісе Святланы Ціханоўскай. Чалавек, які шмат гадоў жыў у свеце навін, рашэнняў і падзей, а цяпер адкрывае тое, што звычайна застаецца паміж радкамі і за кадрам: далікатнасць, сілу, смех, стомленасць, шчырасць і ўнутраныя дыялогі, якія немагчыма схаваць, калі свет змяняецца занадта хутка.

Сёння разам з Настай пагаворым пра тое, што мы ўсе “носім з собою” — пра памяць, досвед, страхі і надзею; пра тое, як палітычная рэчаіснасць прарастае ў асабістыя гісторыі; і пра тое, чаму часам літаратура можа сказаць праўду дакладней за любое афіцыйнае паведамленне.
Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Наста Рагатко . “Насі з сабою”. Пра што новая кніга былой рэдактаркі КУКУ Насты Рагатко?

Наста Рагатко . “Насі з сабою”. Пра што новая кніга былой рэдактаркі КУКУ Насты Рагатко?

Euroradio