Discover
Радыё CityDog

30 Episodes
Reverse
Колькі каштуе жыццё ў Кітаі? Як хадзіць на спатканні з кітайцамі і як сябе паводзіць? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае Ханна, беларуская танцорка, якая пераехала ў Кітай 5 гадоў таму.
Афіцыйныя ўлады Беларусі абвесцілі, што чайлдфры – пагроза нацыянальнай бяспецы. Праўда?
У 2018 годзе беларускія вучні ўзялі ўдзел у міжнародным даследаванні ведаў PISA. Тады прадстаўнікі сістэмы адукацыі казалі, што наша краіна паказала вельмі добрыя вынікі. Але ў 2021 годзе ўнутраны беларускі маніторынг паказаў, што сітуацыя нашмат горшая. Прааналізуем, што не так са школьнымі ведамі ў Беларусі і як гэта ўплывае на краіну.
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш.
Чытаць: https://citydog.io/post/vedy-shkolnikau/
CityDog.io паразмаўляў з ЛГБТК-парамі, якія з’ехалі з Беларусі, пра тое, як яны пачуваліся дома і як жывуць у эміграцыі ў Грузіі, Украіне, Германіі, Партугаліі і Польшчы.
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш.
Чытаць: https://citydog.io/post/lgbt-pary-krainy/
Цікава, што ў гісторыі Беларусі быў яскравы прыклад таго, як сістэма стараецца зламацць такіх людзей. І як людзі застаюцца пры сваіх перакананнях да смерці. Мы маем на ўвазе паэтку, пісьменніцу і грамадскую дзяячку Ларысу Геніюш. Вось 11 цікавых фактаў пра гэту жанчыну, якая стала гонарам і годнасцю свядомых беларусаў.
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш.
Чытаць: https://citydog.io/post/fakty-pra-paetku-1/
Фінансавыя пытанні ў Беларусі абмяркоўваць не прынята, але заўсёды цікава даведацца, як жывуць іншыя. CityDog.io запытаўся ў пар рознага веку, як яны размяркоўваюць паміж сабой бюджэт. Пачытайце пра досвед гэтых беларусаў і падзяліцеся сваім у каментарыях.
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш.
Чытаць: https://citydog.io/post/biudzhet-u-parah/
У пачатку студзеня ў многіх еўрапейскіх краінах былі пабіты тэмпературныя рэкорды: нават там, дзе снежныя зімы – звычайная справа, сёлета зафіксавалі вялікі «плюс». Пагутарылі з эксперткай у галіне кліматычнай палітыкі пра тое, што адбываецца з кліматам і ці можам мы казаць пра глабальнае пацяпленне (спойлер: так).
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш.
Чытаць: https://citydog.io/post/shto-z-klimatam/
З гэтага года адзінаццацікласнікі замест звыклых школьных іспытаў будуць здаваць цэнтралізаваныя. CityDog.io пагутарыў з экспертам у адукацыі і настаўнікам матэматыкі Сяргеем Альшэўскім пра тое, для чаго гэта трэба. І наогул: што цяпер адбываецца ў сістэме беларускай адукацыі?
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш.
Чытаць: https://citydog.io/post/nastaunik-ab-shkolah/
Яна выяўляецца ў аднаго чалавека з двух тысяч і дазваляе бачыць імёны, літары і лічбы ў колеры, чуць іх «музыку», адчуваць «пах». Мінчанкі з сінэстэзіяй расказалі CityDog.io пра свой рэдкі феномен.
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш.
Чытаць: https://citydog.io/post/sinastezia/
Якія дакументы патрэбны для пераезду з жывёлай, як падрыхтаваць любімца да магчымага стрэсу, што рабіць на новым месцы і куды бегчы, калі з гадаванцам нешта здарылася, – разбіраемся разам з анлайн-ветклінікай Laplandia.
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш.
Чытаць: https://citydog.io/post/yak-perevozit-rzivotnyh/
Расказваем пра ментальныя, культурныя і побытавыя адрозненні беларусаў і жыхароў тых краін, куды яны пераехалі. Яна жыве ў Германіі ўжо сем гадоў. Спачатку дзяўчына год жыла ў нямецкай сям’і па праграме абмену, потым вучылася ў магістратуры, працавала ў рэкламным агенцтве, а зараз вядзе блог пра жыццё ў Берліне і арганізоўвае экскурсіі па горадзе.
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш.
Чытаць: https://citydog.io/post/belaruska-u-germanii/
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш.
Чытаць: https://citydog.io/post/gistorya-kulony/
Навошта будучым дызайнерам і краўцам падарожжа, як праходзіць навучанне ў італьянскай акадэміі краўцоў і як мода адрэагуе на цяперашнія падзеі – пра ўсё гэта пагаварылі з вядомым мінскім краўцом.
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш.
Чытаць: https://citydog.io/post/italiyanskaya-akademia/
Фільм «Урок», які зняла мінчанка Аліса Селішчава, намініравалі на званне «Лепшы кароткаметражны фільм Іспаніі-2022». Сваю аператарскую кар’еру дзяўчына пачала 10 гадоў таму з выпадковага знаёмства ў Нью-Йорку. Цяпер яе запрашаюць на многія кінафестывалі, а сама яна жыве ў Іспаніі.
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш.
Чытаць: https://citydog.io/post/minchanka-dla-mtv/
Усё часцей накрывае беспадстаўная стомленасць, апатыя і благі настрой? Штораз збоіць цыкл, стамілі цыстыты і малочніца? Гінеколаг-эндакрынолаг расказвае, у чым можа хавацца прычына.
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш.
Чытаць: https://citydog.io/post/peradklimaks-prykmety/
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш.
Чытаць: https://citydog.io/post/minchanin-pereyehau-u-usa/
Музей гісторыі горада Мінска стаў новым уладальнікам той самай легендарнай «лускі» з крамы «Акіян»! У чацвер, 16 чэрвеня, супрацоўнікі музея забралі панэлі ў ранейшага ўладальніка. Цяпер іх будуць чысціць і рэстаўраваць, а потым «луска» стане адным з экспанатаў музея.
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш.
Чытаць: https://citydog.io/post/legendarna-luska/
Абодва нашы героі займаліся любімай працай і гарэлі сваёй справай. А потым атрымалі паведамленне ад кіраўніцтва пра звальненне, чаму зараз толькі рады.
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш.
Чытаць: https://citydog.io/post/minchan-zvolnili/
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш.
Чытаць: https://citydog.io/post/shyko-ny-uzbekistan/
З 2020 года дзяржаўныя ідэолагі і прапагандысты следам за Лукашэнкам паўтараюць наратыў: мы хоць і незалежная краіна, але плоць ад плоці рускія і частка «русского мира»: «Мы сами русские. Беларус – это русский со знаком качества». З пачаткам вайны ва Украіне выказванне «мы с русскими одно целое» стала мантрай для беларускага рэжыму. Але адкуль растуць ногі ў такіх выказванняў? Навошта іх прапагандуюць?
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш.