Discover
Гісторыя Беларусі

14 Episodes
Reverse
Чатырнаццаты эпізод падкаста "гісторыя Беларусі" прысвечан унутранаму гандлю ВКЛ у XV-XVI ст. Мы разгледзем як быў арганізаваны ўнутраны гандаль, якія існавалі звычаі і правілы правядзення кірмашоў у ВКЛ, як улады кантралявалі цэны і наяўнасць тавараў. Таксама пагаворым пра сістэму мер і вагі, якая існавала ў гаспадарстве ў той час. Абмяркуем і грашова-крэдытныя аперацыі. Змест: 00:00 Арганізацыя ўнутранага гандлю ВКЛ 06:05 Правядзенне кірмашоў 11:02 Гандлевыя крамы 14:18 Звычаі і пра...
Тэма новага эпізода - гандаль у гарадах ВКЛ у XV-XVI ст. У ім пойдзе размова пра рынак ВКЛ і "прынцып справядлівых цэн", пра знешні гандаль ВКЛ - разнастайныя гандлёвыя шляхі (сухапутныя і рачныя), асноўныя прадметы экспарту і буйных тарговых партнераў ВКЛ. Разгледзем хто, як і калі выплочваў мыта ў ВКЛ і хто вызваляўся ад яго выплат. Аб гэтым і шмат іншым вы даведаецеся ў Эпізодзе 13 падкаста Гісторыя Беларусі. Змест: 00:00 Узрастанне гандлёвай актыўнасці. Формы і кірункі гандл...
У гэтым эпізодзе мы разглядаем развіцце рамяства і гандлю ў гарадах Беларусі XV-XVI ст. Будзе дана агульная характарыстыка стану рамяства і гандлю ў гарадах (колькі было рамеснікаў, чым яны займаліся, дзе жылі і г.д.) Далей мы падрабязней разгледзім найбольш распаўсюджаныя галіны рамяства таго часу. Таксама пагаворым пра асаблівасці дзейнасці і сацыяльнага статуса рамеснікаў у ВКЛ. Змест: 00:00 Агульная характарыстыка стану рамяства і гандлю ў гарадах (Колькасць рамеснікаў і рамесніцк...
У гэтым эпізодзе мы паглыбляемся ў дэталі ўрбанізацыйных працэсаў на Беларусі. Мы даведаемся, чым быў выкліканы рост колькасі гарадоў і мястэчак у ВКЛ у XV-XVI ст, чаму фарміраванне гарадской сетцы адбывалася на тэрыторыі Беларусі нераўнамерна і за кошт якіх населеных пунктаў галоўным чынам адбываўся колькасны прырост новых гарадоў. Якімі шляхамі папаўнялася гарадское насельніцтва і якім чынам паўплывала на гэта прыняцце гарадамі магдэбургскага права? Якія функцыі выконвалі гарады ВКЛ? Адказы...
Эпізод Дзесяты прысвечаны саслоўна-класавай структуры грамадства Вялікага Княства Літоўскага ў XV–XVI ст: Мы пагружаемся ў свет грамадскага жыцця ВКЛ – даведаемся пра сацыяльна-саслоўны падзел тагачаснага грамадства: на якіх прынцыпах ён быў заснаваны, якія правы і абавязкі мелі розныя сацыяльныя і саслоўныя групы насельніцтва, у якіх дакументах была зафіксавана саслоўная структура дзяржавы, знойдзем адказы на пытанні, датычныя розных бакоў жыцця асноўных саслоўяў Вялікага Княств...
У 9 падкасце па гісторыі Беларусі мы даведаемся, чаму дзяржава была найбуйнейшым уласнікам зямлі у ВКЛ, як развівалася зямельная ўласнасць свецкіх і царкоўных феадалаў. Высветлім асаблівасці станаўдення фальварачна-паншчыннай сістэмы. Разгледзем сялянскую гаспадарку і павіннасці сялян. Даведаемся чаму пачалася аграрная рэформа 1557 года, больш вядомая як "Валочная памера", як і дзе яна развівалася на тэрыторыі Беларусі. Таксама абмяркуем запрыгоньванне сялянства і розныя віды барацьбы сялян с...
У восьмым выпуску падкаста па гісторыі Беларусі мы даведаемся як і чаму ў першай палове XVI ст да Масквы перайшла ініцыятыва ў "збіранні" усходнеславянскіх зямель. Прасачым войны ВКЛ і Княства Маскоўскага дадзенага прамежку часу - захоп Смаленска маскоўскімі войскамі, Аршанская бітва, мяцеж Глінскага і г.д. Таксама разгледзем як, чаму і паміж кім ўтвараліся антыягелонскія кааліцыі і што адбылося з імі ў выніку. Таксама паглядзім, як ВКЛ абаранялася ад набегаў татар - пераможная Клецкая ...
Семы выпуск падкаста аб гісторыі Беларусі прысвечаны часу найбольшага росквіту ВКЛ. Мы разгледзем уладаранне Ягайлы і Вітаўта, Крэўскую ўнію ды Грунвальдскую бітву. Прасачым як Вітаўт зрабіў ВКЛ дамінуючай дзяржавай у рэгіене. Разгледзем барацьбу за ўладу паміж Жыгімонтам ды Свідрыгайлам ды прыход да ўлады Казіміра. Змест 00:00 Барацьба Ягайлы за вялікае княжанне 07:07 Крэўская ўнія (падтэмы: пошукі кіраўніцтвам ВКЛ знешнепалітычных партнераў, падп...
У шостым падкасце мы разважаем аб прычынах утварэння ВКЛ, першых князях ВКЛ і ролі беларусаў ва ўтварэнні гэтай дзяржавы. Мы разглядзім такія пытанні, як супрацьстаянне крыжакам і татарам, умовы ўтварэння ВКЛ, абмяркуем дзейнасць першых князеў ВКЛ - Міндоўга, Войшалка, Шварана, Трайдзеня, Гедыміна, Альгерда. абмяркуем ролю беларусаў ва ўтварэнні этнічнага фундаменту Вялікага Княства Літоўскага. Змест: 00:00 - Барацьба з крыжакамі (падтэмы - заваяванне германскімі феадаламі зямель заходніх с...
У падкасце №5 абмяркуем прычыны і значэнне прыняцця хрысціянства на беларускіх землях, яго суіснаванне з язычніцтвам. Таксама даведаемся пра пісьменнасць, літаратуру, фальклор, мураванае дойлідства і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва на беларускіх землях. Абмяркуеім і выдатнейшых рэлігійных асветнікаў таго часу. Змест: 00:00 Язычніцтва (Падтэмы: язычніцкія вераванні, народны каляндар, абрадавая творчасць) 00:32 Прычыны прыняцця хрысціянства (Падтэмы: прыняцце х...
У чацвертым выпуске падкаста аб гісторыі Беларусі мы даведаемся аб дзяржаўных утварэннях, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі ў 9 - 13 стагоддзях - Полацкае княства ды Тураўскае княства. Таксама разглядзім лёс зямель панямоння, пасожжа ды пабужжа. Закранем тэму княжацка-вечавага ладу ў княствах. Змест: 00:00 Полацкае княства (падтэмы: Полацк у 9ст - 60-х гг 10 ст; падзеі ў Полацкім княстве ў 970-1003 г; Полацкае княства ў час Брачыслава Ізяславіча 1003-10...
Трэці выпуск падкаста па гісторыі Беларусі асвятляе такія тэмы, як гаспадарчыя заняткі славян у 9-13 ст, фарміраванне феадальных адносін, зараджэнне гарадоў ды ператварэнне іх у цэнтры раместваў і гандлю. Таксама разгледзем сельскую абшчыну, веску, звычаевае права, закон ды суд 9-13 ст. Змест: 00:00 Асноўныя гаспадарчыя заняткі славян у 9-13 ст (падтэмы: земляробства, жывелагадоўля, промыслы) 19:04 Фарміраванне феадальных адносін (падтэмы: давотчынны этап станаўлення феадалізму, княж...
У другім падкасце па гісторыі Беларусі даведаемся пра плямены славян ды балтаў, абмяркуем славянізацыю балтаў. Пагаворым пра крывічэй, дрыгавічэй ды радзімічэй, іх грамадскі лад, вераванні і абрады. Таксама ўзгадаем розныя канцэпцыі паходжання беларускага народу. Змест: 00:00 Славяне 03:43 Балты 07:09 Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі 09:14 Славянізацыя балцкага насельніцтва 11:45 Аб'яднанні ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі 14:33 Крывічы-палачане 25:36 Дрыгавічы 39:09 Радзім...
У першым эпізодзе мы разглядаем тэму першабытнага грамадства на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў. Змест: 00:00 Уводзіны 02:05 Засяленне тэрыторыі Беларусі першабытнымі людзьмі 09:58 Заняткі людзей каменнага веку 16:10 Пераход ад прысвойвальнай да вытворчай гаспадаркі 18:58 Пераход ад мацярынская радавой абшчыны да бацькоўскай 19:45 Пранікненне на тэрыторыю Беларусі індаеўрапейцаў 23:15 Павялічэнне ролі металаў ...
Дзякуй. Цікавы выпуск
Дзякуй