DiscoverГісторыя Беларусі10. Эвалюцыя саслоўнай структуры грамадства ВКЛ
10. Эвалюцыя саслоўнай структуры грамадства ВКЛ

10. Эвалюцыя саслоўнай структуры грамадства ВКЛ

Update: 2021-05-041
Share

Description

Эпізод Дзесяты прысвечаны саслоўна-класавай структуры грамадства Вялікага Княства Літоўскага ў XV–XVI ст:
 
 Мы пагружаемся ў свет грамадскага жыцця ВКЛ – даведаемся пра сацыяльна-саслоўны падзел тагачаснага грамадства: на якіх прынцыпах ён быў заснаваны, якія правы і абавязкі мелі розныя сацыяльныя і саслоўныя групы насельніцтва, у якіх дакументах была зафіксавана саслоўная структура дзяржавы, знойдзем адказы на пытанні, датычныя розных бакоў жыцця асноўных саслоўяў Вялікага Княства. 

 

ЗМЕСТ:

00:00 Якія змена адбываліся ў катэгорыях феадальнага саслоўя ВКЛ XV-XVI cт.

На якія асноўныя саслоўі было падзелена феадальнае грамадства ВКЛ

У якіх дакументах быў зафіксаваны падзел на станы, замацаваны прынцыпы іх узаемаадносін

Якія паўнамоцтвы меў вялікі князь, была яго ўлада абсалютнай альбо абмежаванай

Якім быў шлях набыцця княжацкага стану, за кошт каго папаўнялася гэта саслоўе

Каго адносілі да рыцарскага стану

Каго называлі “панамі”, “баронамі”, “магнатамі”

Ад чаго залежыў узровень уплыву феадала і яго месца ў грамадскім жыцці ВКЛ

Што вымагала ВКЛ мець значнае войска

Ці было ў ВКЛ асобнае ваеннаслужылае саслоўе

Хто такія “бояре-шляхта”, якая была іх асноўная павіннасць

Што такое “паспалітае рушанне”, у якім стане яно знаходзілася ў тагачасным ВКЛ

 

 

16:52 Асаблівасці статусу духавенства

Чым адрозневаўся саслоўны падзел ВКЛ ад тагачасных еўрапейскіх дзяржаў

Якія канфесіі былі прадстаўлены на тэрыторіі тагачаснага ВКЛ

Ці было ў Вялікім Княстве пераважнае панавання адной рэлігійнай канфесіі

Ці было духавенства адным з пануючых саслоўяў у ВКЛ

Ці была ў ВКЛ канфесія, якая мела значны ўплыў не толькі на духоўнае жыццё насельніцтва, але і на палітыку дзяржавы і дзейнасць яе кіраўніцтва

Якое эканамічнае і палітычнае становішча ўнутры краіны займалі прадстаўнікі духавенства розных канфесій

 

 

23:48 Фарміраванне мяшчанскага саслоўя

Якой была сацыяльная структура гарадскога насельніцтва ВКЛ

Хто трымаў у сваіх руках уладу ў горадзе, што такое магістрат

Хто такія мяшчане, людзі “чорныя”, “люзныя” і “гульцяі”

Які са слоёў гараджан быў самым шматлікім і скадаў да 40-50% усіх жыхароў горада

Ці маглі прадстаўнікі мяшчанскага саслоўя мяняць сваё месца жыхарства, выязджаць за мяжу, займаць дзяржаўныя пасады, мець сваіх прадстаўнікоў у радзе і сейме

Якія прывілеі давалі гарадам вялікакняскія граматы на Магдэбургскае права

Колькі гарадоў ВКЛ мелі прывілеі на Магдэбургскае права

Было Магдэбургскае права аднастайным для ўсіх гарадоў  ВКЛ ці гарады мелі свае асаблівасці

 

 

33:12 Катэгорыі сялянства і іх асаблівасці

Хто ўваходзіў у сялянскае саслоўе, якімі правамі валодалі яго прадстаўнікі

Чым адрозніваліся паміж сабой сяляне, на якія катэгорыі падзяляліся і па якім прынцыпу

Ці мелі сяляне права пераходу ад аднаго землеўласніка да другога

Якая частка сялянства з’яўлялася прывілеяванай

Ці мелі сяляне права набываць ва ўласнасць маёнткі, землю

 

 

Літаратура:

Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.

 

Podcast: https://belarushistory.buzzsprout.com/
Youtube: https://www.youtube.com/channel/UCAgp_Cftrx55OWHrudLL51Q
Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel
Facebook: https://www.facebook.com/BelarusHistory 

 

#ГісторыяБеларусі #Беларусь #Гісторыя

Comments (2)

Pavel Stasilevich

Дзякуй. Цікавы выпуск

May 15th
Reply (1)
In Channel
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

10. Эвалюцыя саслоўнай структуры грамадства ВКЛ

10. Эвалюцыя саслоўнай структуры грамадства ВКЛ

New Media Belarus