DiscoverКультура Archives - РацыяАнонс рэпартажу «Васількі для Віктара Шведа»
Анонс рэпартажу «Васількі для Віктара Шведа»

Анонс рэпартажу «Васількі для Віктара Шведа»

Update: 2025-10-21
Share

Description

У вёсцы Чыжы на Падляшшы прайшла ўрачыстасць, прысвечаная 100-годдзю беларускага паэта, публіцыста і грамадскага дзеяча Віктара Шведа.





<figure class="wp-block-image size-full"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



У вясковай святліцы перадалі школьны штандар з выявай паэта, а на ганку школы, што нядаўна атрымала ягонае імя, адкрылі памятную шыльду.





І паўсюль былі папяровыя васількі, а ў вачах дзяцей, што іх рабілі — гонар і здзіўленне, што іх школа цяпер носіць імя чалавека, які так шчыра любіў Падляшша і слова па-беларуску. Так васількі сталі сімвалам свята — як у «Апокрыфе» Максіма Багдановіча: «Добра быць коласам, але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком».





<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-full"></figure>



Пра тое, як у Чыжах васількі сталі знакам памяці і гонару, злучылі супольнасць у святочным шэсці да школы, і чаму Віктар Швед нібыта вярнуўся дахаты — слухайце ў рэпартажы Вольгі Сямашкі «Васількі для Віктара Шведа», урывак з якога прапануем паважаным слухачам:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Цалкам рэпартаж Вольгі Сямашкі «Васількі для Віктара Шведа», у якім гучаць галасы жыхароў Чыжоў, вучняў, настаўнікаў і гасцей урачыстасці перадачы школьнага штандара і адкрыцця памятнай шыльды ў гонар Віктара Шведа, слухайце сёння, 21 кастрычніка, на хвалях Беларускага Радыё Рацыя ў 15:10 паводле беларускага часу (14:10 паводле польскага).





Беларускае Радыё Рацыя


The post Анонс рэпартажу «Васількі для Віктара Шведа» appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Анонс рэпартажу «Васількі для Віктара Шведа»

Анонс рэпартажу «Васількі для Віктара Шведа»

Ales