DiscoverКультура Archives - РацыяЦімох Акудовіч на беластоцкай «Мове Нанова»
Цімох Акудовіч на беластоцкай «Мове Нанова»

Цімох Акудовіч на беластоцкай «Мове Нанова»

Update: 2025-10-21
Share

Description

У Беластоку прайшла сустрэча “Мовы Нанова” з гісторыкам Цімохам Акудовічам, прысвечаная Радзівілаўскай мапе.





<figure class="wp-block-image size-large">Цімох Акудовіч<figcaption class="wp-element-caption">Цімох Акудовіч</figcaption></figure>



20 кастрычніка ў Беластоку адбылася сустрэча адукацыйных курсаў “Мова Нанова”, падчас якой госцем быў гісторык і даследчык культурнай спадчыны Цімох Акудовіч.





Сустрэча была прысвечаная адной з найкаштоўнейшых рэліквій беларускай гісторыі — Радзівілаўскай мапе, вядомай таксама як мапа Тамаша Макоўскага. Падчас лекцыі Цімох Акудовіч распавёў пра гісторыю стварэння мапы, пра яе палітычны і культурны кантэкст, а таксама пра тое, якія сімвалы і дэталі на ёй адлюстроўваюць ідэю дзяржаўнасці і магутнасці ВКЛ.





– Гэтая мапа створаная на замову знакамітага Мікалая Радзівіла Сіроткі, гаспадара Нясвіжа на той час. Ён хацеў стварыць нешта ўнікальнае, штосьці такое, што вылучала б Вялікае Княства Літоўскае, бо на той момант не было ні адной сур’ёзнай мапы ВКЛ, створанай самімі жыхарамі ВКЛ. Гэта была амбітная задача. Ён сабраў вялікую каманду, якая за некалькі гадоў падрыхтавала і выдала гэтую мапу, якая была добра ацэненая праз стагоддзі. Таму што ёй карысталіся яшчэ наступныя некалькі стагоддзяў для таго, каб зразумець, дзе знаходзіцца Вялікае Княства Літоўскае, што знаходзіцца на яе тэрыторыі.





Пасля сустрэчы любы жадаючы змог дакрануцца да гісторыі, паспрабаваць знайсці свае гарады і вёскі, напісаныя лацінай на старажытнай мапе. Па словах арганізатараў, гэта ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з артэфактам, што сёння натхняе не толькі гісторыкаў, але і сучасных беларускіх дызайнераў і калекцыянераў.





Цалкам матэрыял:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large">Цімох Акудовіч</figure>



<figure class="wp-block-image size-large">Цімох Акудовіч</figure>



<figure class="wp-block-image size-large">Цімох Акудовіч</figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post Цімох Акудовіч на беластоцкай «Мове Нанова» appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Цімох Акудовіч на беластоцкай «Мове Нанова»

Цімох Акудовіч на беластоцкай «Мове Нанова»

Ales