Валерый Кавалеўскі. Зачыненая мяжа: правакацыя рэжыму ці частка “вялікай здзелкі”
Update: 2025-10-30
Description
Ці адчыняцца два пункты пропуска на беларуска-польскай мяжы ў лістападзе, яшчэ дакладна не вядома. Бо яшчэ не вядома, як на ініцыятыву Варшавы па выніку адрэагуе Мінск і ці пагодзіцца на такое “пацяпленне адносін” (што б за ім не стаяла) Масква. А вось тое, што мяжа беларуска-літоўская будзе зачыненая цягам месяца — здзейснены факт. Зачыненая для беларусаў. Бо турысты з расійскімі пашпартамі праходзяць мяжу як раней. Дакладней, лягчэй, чым раней, бо няма ў чарзе беларусаў. Вось табе і “вялікая здзелка”, Дональд Трамп!
Што насамрэч падштурхнула Польшчу да адкрыцця (магчымага) дадатковых памежных пераходаў і ці выпадкова гэта супала з рашэннем Літвы закрыць мяжу з Беларуссю? Чаму, прапануючы Трампу “вялікую здзелку”, Лукашэнка правакуе Літву і што цяпер тую здзелку чакае? Ці змянілася за апошні час знешняя палітыка Беларусі і ці адпавядаюць мэты дэмсіл прапанаванай Мацкевічам націдэі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Comments
In Channel