Далягляд S2#2: Johnny Cosmic
Description
Johnny Cosmic: «Многія ведаюць мяне як фатографа. Усё жыццё я здымаю амаль усё, што атачае і натхняе: канцэрты, імпрэзы, сяброў, выпадковыя сустрэчы і невядомых людзей — спачатку ў Беларусі, цяпер у Еўропе. Для мяне фатаграфія заўсёды была больш, чым хобі: гэта спосаб быць бліжэй да гісторыі і людзей, захаваць моманты, якія інакш лёгка забываюцца».
https://www.instagram.com/johnny_cosmic/
У другім эпізодзе другога сезона мы пагаворым пра тое, як сумяшчаць дакладнасць айцішніка і свабоду мастака, як выглядае жыццё фатографа з Беларусі ў Еўропе, якім ён бачыць свет музыкі і шоў-бізнесу, дзе праходзіць мяжа паміж асабістым і публічным. Вас чакае размова пра баланс, ідэнтычнасць, смеласць — і, вядома ж, пра фатаграфію як спосаб зазірнуць у чужы і ўласны сусвет.
Яўген Атцецкі
https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/
Кацярына Кузьмічова
https://katerinakouzmitcheva.com/
https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/
Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:
- фатограф Паша Крычко
- фатограф Рон Галела
- Фатограф Юсуф Карш
- Фатограф Себаштіа́ў Сальгада
ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа
https://www.instagram.com/fsh1minsk/
Падтрымаць Далягляд і ФШ1:
Дзякуй, што слухаеце нас!
Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.



















