Далягляд #3: Вольга Мжэльская

Далягляд #3: Вольга Мжэльская

Update: 2024-06-191
Share

Description


Вольга Мжэльская – арт-менеджэрка і куратарка. З 2021 года жыве ў Варшаве. Aдна з сфераў цікавасці – праца з супольнасцямi. Супрацоўнічае з культурнымі інстытуцыямі як медыятарка беларускай супольнасці. Аўтарка праекта па інтэграцыі беларускіх дзеячаў культуры ў Польшчы і ініцыятывы «Język Kultury». Куратарка адукацыйных і выставачных праектаў. 

Супрацоўнічае з такімі ўстановамі, як Музей сучаснага мастацтва (MSN), Дом культуры старога горада (SDK) і галерэя «Promocyjna», Варшаўская культурная абсерваторыя (WOK). 

Аўтарка блога пра беларускае мастацтва Little Hedonist у Інстаграм.

На фотафестывалі ў Лодзі, 2024 Вольга арганізоўвала выставу беларускіх фотакніг і сустрэчу пра інфраструктуры для беларускай фота-супольнасці.

https://www.instagram.com/olga.mzhelskaya/

https://www.instagram.com/mzhelskaya_art/


У трэцім эпізодзе мы сустракаемся з Вольгай Мжэльскай ужывую падчас найбуйнешага фотафестываля ў Лодзі. У гэтым выпуску Вольга распавядае пра тое, як трапіла на фотафестываль, пра стэнд беларускіх фотакніг, як вучылася фатаграфіі ў Валерыя Лабко, у чым сутнасць работы куратара, пра свой першы нечаканы перфоманс і як стаць заўважным беларускаму аўтару. Падчас размовы мы разважаем пра фотакнігі і праекты, якія нас уразілі на фотафестывалі, пра прычыны няўпэўненасці беларускіх аўтараў, пра крытыку і актыўнасць беларускіх мастакоў за мяжой. Таксама мы гаворым пра ролю памылак, дзелімся нашым стаўленнем да панэлек у кантэксце праекта Кацярыны Кузьмічовай «Betonium» і пра важнасць каманднай работы.


Яўген Атцецкі

https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/

Праект «Плошча перамен»

https://by.squareofchanges.net/


Кацярына Кузьмічова

https://katerinakouzmitcheva.com/

https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/

Праект «Betonium»

https://katerinakouzmitcheva.com/betonia-work-in-progress


Фотафестываль у Лодзі

https://fotofestiwal.com/


Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:

‘The Sochi Project’, Rob Hornstra and Arnold van Bruggen

‘Generation Wealth’, праект Lauren Greenfield 

Фотакніга «Змена» Дзмітрыя Брушко, прысвечаная фатаграфіі яго бацькі Сяргея Брушко

Зін Кацярыны Кузьмічовай ‘Betonium’

Фотакніга Яўгена Атцецкага «Плошча перамен»

Праект ‘Oniryczna rzeczywistość’ і адзін з аўтараў выставы Michał Bugalski


Праекты і аўтары з фотафестываля ў Лодзі, якія ўзгадваюцца ў падкасце:

‘Soft Spot’, Michalina Kacperak

‘The Hero Mother and The Hero Father’, Peter Puklus

‘In Praise of Shadows’, Tomasz Kawecki

‘The Real Edges’, Adrien Selbert

'Death Landscape', 'Eternal U', Hubert Humka

Выдавецтва BlowUpPress


ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

https://www.instagram.com/fsh1minsk/


Падтрымаць Далягляд і ФШ1:

https://buymeacoffee.com/fsh1


Дзякуй, што слухаеце нас!


Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

Comments 
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Далягляд #3: Вольга Мжэльская

Далягляд #3: Вольга Мжэльская