Далягляд S2#3: Максім Шумілін

Далягляд S2#3: Максім Шумілін

Update: 2025-10-15
Share

Description

Максім Шумілін нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў у 2003 годзе Факультэт журналістыкі БДУ. Прафесійны фатограф з 2004 года, жыве ў Мінске.


Прымае ўдзел у асабістых і сумесных выставках з 2005 года. Творчыя працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Мінску, Варшаве, Берліне, Мюнхене, Салоніках, Нью-Йорке і іншых гарадах. У 2021 годзе стварыў аналагавую майстэрню, студыю і школу «Mір1959». У 2023 – 2024 гадах працаваў над калетыўным праектам маладых аўтараў з Беларусі «Грудкі і пагоркі».


У сваёй творчай практыцы Максім традыцыйна выкарыстоўвае стужкавыя камеры і аналагавы друк у даркруме.

https://www.instagram.com/shumilinmaxim/



У трэцім эпізодзе другога сезона мы разважаем пра тое, як стужкавы працэс дапамагае запаволіцца і ўбачыць дэталь — ад «пылінак на сонцы» да ўласнай эстэтыкі; пра мяжу паміж камерцыяй і аўтарскай працай. Гаворым пра «сасновую горку» і Мінск як «горад Сонца», пра эпоху адлігі, кіно і музыку, што фармуюць погляд фатографа. Узгадваем канцэрты на плыце, моманты, калі лепш адкласці камеру і проста быць у жыцці, а таксама пра навучанне маладых аўтараў, ідэнтычнасць і асабісты досвед, з якога вырастаюць сапраўдныя праекты.


Яўген Атцецкі

https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/


Кацярына Кузьмічова

https://katerinakouzmitcheva.com/

https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/


Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:


Фатографы:

  • Ральф Гібсан (Ralph Gibson)
  •  Елена Шумілава


Кнігі:

  • «Пока еще море принадлежит нам. Фильмы и время Михаила Калика», Наталля Баландзіна
  • Кніга ўспамінаў пра Давіда Самойлава «Тебя мне память возвратила…»
  • Гісторыя беларускай фатаграфіі


Фільмы і рэжысёры:

  • «Судьба человека», Сяргей Бандарчук
  • «До свидания, мальчики», Міхаіл Калік
  • «33», Георгій Данэлія
  • Атар Іоселіані 


Музыка і музыкі:

  • «Город Золотой», Барыс Грэбеншчыкоў
  • «Kind of Blue», Майлз Дэйвіз (Miles Davis)
  • Джэкі Міту (Jackie Mittoo)



ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

https://www.instagram.com/fsh1minsk/


Падтрымаць Далягляд і ФШ1:

https://buymeacoffee.com/fsh1


Дзякуй, што слухаеце нас!


Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

Comments 
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Далягляд S2#3: Максім Шумілін

Далягляд S2#3: Максім Шумілін