DiscoverРацыяЖурналіст Андрэй Мялешка трапіў у базу вышуку МУС Расеі
Журналіст Андрэй Мялешка трапіў у базу вышуку МУС Расеі

Журналіст Андрэй Мялешка трапіў у базу вышуку МУС Расеі

Update: 2025-10-10
Share

Description

Міністэрства ўнутраных спраў Расеі працягвае папаўняць базу вышуку беларусамі. За апошнія паўгода ў спіс былі дададзеныя больш за тысячу грамадзян і выхадцаў з Беларусі. Сярод іх — журналіст Радыё Рацыя Андрэй Мялешка, супраць якога ў на радзіме распачалі тры крымінальныя справы. Ці было чакана для Андрэя, што яго абвесцяць у вышук? Якія наступствы і нязручнасці ўзніклі пасля таго, як яго імя апынулася ў расейскай базе вышуку? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае Андрэй Мялешка ў гутарцы з Юліяй Сівец.





<figure class="wp-block-image size-large">Андрэй Мялешка</figure>



РР: Андрэй, ты нядаўна трапіў у базу вышуку Расейскай Федэрацыі. Ці чакана было, што ты патрапіш у гэтую базу?





Андрэй Мялешка: Апошнім часам, калі пачаліся ператрусы ў бацькоў і было заведзена, па маіх звестках, тры крымінальныя справы, ужо было чакана. Але калі мы кажам пра тое, што ці хацеў бы я апынуцца ў гэтай базе, то я не хацеў бы ў ёй апынуцца, бо мая жонка і дзеці знаходзяцца ў Грузіі, і цяпер дарога ў Грузію мне зачынена, і я не магу цяпер туды паехаць. Мы ўжо думалі, у якой краіне, калі што, сустрэцца. Цяпер яшчэ і Турцыя зачынена, атрымліваецца, і іншыя некаторыя краіны. Можа быць Арменія, але Арменія такая шэрая зона, мы можа і ў Арменіі нават не будзем сустракацца.





РР: Якія нязручнасці ад таго, што патрапіў у базу вышуку РФ?





Андрэй Мялешка: Патрапіць у гэтую базу – гэта значыць, што закрываецца дзясятак краін, у якія можна было патрапіць. Зачыняецца амаль увесь Каўказ, зачыняецца Турцыя, зачыняецца нават, па маіх звестках, Егіпет. Толькі калі дзе сустракацца, то ў якіх-небудзь еўрапейскіх краінах. Як мне ўчора праваабаронцы сказалі, твае межы, куды можна ездзіць, гэта краіны ЕЗ – больш нікуды лепш не ездзіць.





РР: І ЗША, напэўна?





Андрэй Мялешка: У ЗША трэба ж яшчэ візу атрымаць. Так у прынцыпе я нікуды не выязджаю і не збіраўся бліжэйшым часам. Бо чакаю на побыт, і я нават не ведаю, што з гэтым будзе, бо мяне нават на адбіткі пальцаў не выклікалі.





РР: Апошнім часам гэтая база вышуку РФ досыць часта згадваецца, таму што вельмі шмат беларусаў апошнім часам туды сталі трапляць. Як увогуле да гэтага ставіцца, што сотні беларусаў у гэтай базе?





Андрэй Мялешка: Учора мы з Вольгай Класкоўскай размаўлялі на гэту тэму. Яна мне сказала, давай на гэта проста не будзем звяртаць увагі. А з другога боку, не звяртаць увагі я таксама не хачу, так да сябе ставіцца і да сям’і. Я заўважыў у гэтым спісе вельмі шмат людзей, якіх ведаю вельмі даўно і гэта не толькі журналісты, а і грамадскія дзеячы. І заўважыў там свайго сябра з Гародні, у якога нічога невядома па яго крымінальных справах, ніякіх ператрусаў у яго не было, але ён ёсць у гэтым спісе.





РР: Як ты думаеш, на якой падставе туды людзі трапляюць?





Андрэй Мялешка: Хутчэй за ўсё гэта беларусаў “здалі” што называецца. Проста перакінулі спісы людзей, якіх падазраюць у нейкіх крымінальных справах. А па некаторых мяне здзіўляе, напрыклад,  я ўчора прайшоўся па спісе знаёмых журналістаў, адны ёсць, іншых няма. Нават тыя, якія па тэлевізары “тварам гандлююць”, іх няма. І думаеш, нейкія рандомныя рэчы. Можа пасля доўгай “чэкісцкай” працы туды людзей заносяць? Я не ведаю, чаму так.





Цалкам гутарка:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post Журналіст Андрэй Мялешка трапіў у базу вышуку МУС Расеі appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Журналіст Андрэй Мялешка трапіў у базу вышуку МУС Расеі

Журналіст Андрэй Мялешка трапіў у базу вышуку МУС Расеі

Ina