Падляшша атрымала больш за 47 млн злотых на абарону жыхароў
Description
Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі падпісаў новыя дамовы ў рамках Праграмы абароны насельніцтва і грамадзянскай абароны (OliOC) з 80 адзінкамі самакіравання на агульную суму больш за 47,3 млн злотых. Гэтыя сродкі пойдуць на закупку неабходнага абсталявання — ад агрэгатаў і кіслародных цыстэрн да сістэм узмацнення бяспекі і навучання супрацоўнікаў.
<figure class="wp-block-image size-large">

Кажа Яцэк Бжазоўскі:
-Урад прэм’ера Дональда Туска прыклаў вялікія намаганні, звязаныя з тым, каб гэтую сферу нарэшце ўпарадкаваць, знайсці на яе грошы і сумесна з дзяржавай і самаўрадамі рэалізаваць гэты вялікі праект – захаванне бяспекі нашых грамадзян.
<figure class="wp-block-image size-large">

Як падкрэсліў стараста павета Гайнаўка Андрэй Скепка, частка сродкаў прызначана для падтрымання дарог, якімі даязджаюць да мяжы як жыхары, так і службы бяспекі:
-Мы хочам, каб тыя дарогі, якія служаць жыхарам Гайнаўскага павету, а таксама ўсім службам бяспекі, якія даязджаюць да мяжы, утрымліваліся ў належным стане.
Сумарна бюджэты гмін і паветаў Падляшша ужо былі павялічаны на каля 118 млн злотых для выдаткаў на ахову насельніцтва і абарону цывільную. Сродкі размяркоўваюцца ў залежнасці ад колькасці жыхароў, узроўня урбанізацыі і ўдзелу ў праграме «Tarcza Wschód», у выпадках якой прадугледжана павышанае фінансаванне.
<figure class="wp-block-image size-large">

Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Падляшша атрымала больш за 47 млн злотых на абарону жыхароў appeared first on Рацыя.